14 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны адбылася сустрэча чытачоў з праваслаўным святаром – настаяцелем Свята-Георгіеўскай царквы аграгарадка Гальшаны – айцом Уладзімірам Семяняка. Мерапрыемства было прысвечана Дню праваслаўнай кнігі і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Святар павіншаваў усіх прысутных з Днём праваслаўнай кнігі, адзначыў, што гэтае свята павінна дапамагчы людзям асэнсаваць значэнне праваслаўнай кнігі. Айцец Уладзімір расказаў аб узнікненні і развіцці кнігадрукавання...