
5 чэрвеня ў рамках праекта “Ашмяншчына на турыстычнай карце Беларусі” у Жупранскай сельскай бібліятэцы прайшоў вусны часопіс “Жупраны: мінулым, сучасным і будучым векам абраны”, падрыхтаваны сумесна з Станцыённай сельскай бібліятэкай. Са старонак імправізаванага часопіса прысутныя даведаліся аб паходжанні назвы вёскі, бліжэй пазнаёміліся з яе гісторыяй, знакамітымі людзьмі краю.
Аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Жупраншчыне расказала бібліятэкар Станцыённай бібліятэкі...