.JPG)
22 кастрычніка сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка правяла для дзяцей літаратурна-займальнае падарожжа “Іван Муравейка і яго “Дружная сямейка”, прысвечанае юбілею пісьменніка – 21 кастрычніка І.Муравейку споўнілася 95 год.
Пасля знаёмства з біяграфіяй паэта бібліятэкар Марыя Пазняк прапанавала дзецям пачытаць на памяць альбо расказаць яго творы, якія яны чыталі раней. Потым чыталі разам вершы і апавяданні з кніг:”Куды не пойдзеш – цуда...