Дзейнасць ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”
у 2020 годзе
Паказчыкі |
Факт за 2019 г. |
У т.л. дзеці да 15 г. |
План на 2020 г. |
Факт за 2020 г. |
У т.л. дзеці да 15 г. |
Чытачы |
15789 |
6075 |
12495 |
12701 |
5349 |
Кнігавыдача |
301663 |
110617 |
228065 |
249710 |
94526 |
Наведванні |
174623 |
67766 |
180622 |
180648 |
66555 |
Бібліятэчны фонд ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” на 01.01.2021 год – 270333 адзінак дакументаў.
Ад Ашмянскай раённай бібліятэкі працуе бібліёбус, які займаецца абслугоўваннем аддаленых населеных пунктаў. За 2020 г. абслужана 42 вёскі па 15 маршрутах, колькасць чытачоў 674.
Завершана рэалізацыя раённай бібліятэчнай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню” на 2019–2020 гг., згодна з якой у бібліятэках раёна для пажылых праведзена 97 масавых мерапрыемстваў; створаны 5 Аматарскія аб'яднанні: “Мудрасць +” – раённая бібліятэка, “Пагаворым па душах” – гарадская бібліятэка г. Ашмяны, “Добрыя сустрэчы” - СБ в.Будзёнаўка, “Журавінка” – СБ аг.Граўжышкі, “Сялянка” – СБ в. Гродзі. Усяго пры бібліятэках працуюць 17 аматарскіх аб'яднанняў, у тым ліку 10 для дзяцей і падлеткаў.
Згодна раённага патрыятычнага марафону-конкурсу “Пад салютам Вялікай Перамогі” (студзень–ліпень), прымеркаванага 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у бібліятэках праведзена 22 масавых мерапрыемстваў: гутарка “Блакадны дзённік Тані Савічавай” па кнізе пісьменніка-франтавіка І.Міксана “Жыла-была. Гістарычнае апавяданне” – СБ аг.Гальшаны, гадзіна памяці «И ужаснулась земля…» – СБ аг.Баруны, патрыятычны ўрок “Далёкай вайны юныя героі” – СБ аг.Крэйванцы, патрыятычная вахта памяці “Дзякуй за мір, ветэраны!” – СБ аг.Кальчуны і інш.
2020 быў завяршальным Годам малой Радзімы, у рамках якога праведзена 75 мерапрыемстваў. Згодна раённага бібліятэчнага краязнаўчага праекта “Ашмяншчына – малая радзіма вядомых людзей” на 2018–2020 гг., праведзена 10 мерапрыемстваў: краязнаўчы ўрок “Вёска ганарыцца сваім земляком” – СБ аг.Крэйванцы, краязнаўчы вечар “Край майго дзяцінства” – СБ аг. Мураваная Ашмянка, пасяджэнне аматарскага аб’яднання “На агеньчык да гаспадара” – СБ аг. Кальчуны і інш.
Вялося папаўненне электроннай базы ўласнай генерацыі “Ашмяншчына ў асобах і падзеях”, створанай у рамках краязнаўчага праекта “Ашмяншчына – малая радзіма вядомых людзей” (2018).
Шэрагам мерапрыемстваў адзначаны: 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (29) і 80-годдзе ўтварэння Ашмянскага раёна (6).
У час падрыхтоўчай работы да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бібліятэкі аформілі кніжныя выставы, куткі выбаршчыка “Насустрач выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”; правялі шэраг мерапрыемстваў: інфармацыйная гадзіна “Будучыню ствараем разам” – СБ аг.Кальчуны, “Ідзём на выбары ўпершыню” – ГБ г.Ашмяны; дзень выбаршчыка “Тэма дня – выбары” – СБ аг.Гальшаны.
30 кастрычніка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у навукова-практычная канферэнцыя “Канфесійнае жыццё Ашмяншчыны X – XX стагоддзяў”, якая прайшла ў рамках ІХ Гальшанскіх чытанняў. Да мерапрыемства супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі і сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны аформілі кніжную выставу “Дыялог рэлігій і культур”, выставу фотаработ мясцовага краязнаўцы, бібліятэкара Валянціны Сцяпанаўны Лабунінай “Культавыя забудовы Гальшан”.
Па выніках ХХVІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” СБ аг.Кальчуны (бібліятэкар Алена Шкелда) стала пераможцам у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрстаючым пакаленнем”.
Папулярнасцю ў жыхароў Ашмян карысталіся бібліятэчныя пляцоўкі і фотазоны на раённых і гарадскіх святах: “Беларусь велічная і незалежная”, “ДУК “Ашмянскай раённай бібліятэцы – 80 год”, “Я люблю свой край” і інш.
У ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” налічваецца 48 камп’ютараў. Згодна з планам графіка абнаўлення камп'ютарнага абсталявання ў бягучым годзе набыты камп’ютары: раённая бібліятэка – 1, РДБ г.Ашмяны – 2, СБ аг. Жупраны – 1.
Праведзена сацыялагічнае даследаванне «Великая Отечественная война. Читают ли о ней дети и подростки?». Складзена і выдадзена 28 выдавецкіх работ.
У СМІ змешчана 45 артыкулы: 25 рэспубліканскіх, 1 абласных, 19 раённых. Колькасць публікацый у Інтэрнэце 1735, у тым ліку на бібліятэчных сайтах 521, іншых сайтах 7, у сацсетках (ВК і Аднакласнікі) 1159.
У 2020 годзе праведзена 5 мерапрыемстваў з мэтай павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў: вытворчыя нарады – 2; школа-практыкум – 1, дні прафесійных ведаў – 2.
Пераехалі ў новае памяшканне раённая і раённая дзіцячая бібліятэкі.