Укладка ламината на пол. Быстрая укладка ламината своими руками видео. Укладка ламината по диагонали. Пробковое покрытие для пола. Качественная укладка пробкового пола. Пробковый пол плюсы и минусы. Смеси для выравнивания пола. Быстрое выравнивание бетонного пола. Выравнивание пола стоимость. Самоделки для дома. Лучшие самоделки для дома своими руками. Полезные самоделки для дома. Как обустроить кухню. Как обустроить маленькую кухню быстро. Как обустроить кухню фото. Как открыть свой магазин. Хочу открыть магазин с большим капиталом. Сколько стоит открыть магазин. Диван своими руками. Как сделать диван своими руками для дома. Диван своими руками чертежи. Дизайн маленькой кухни. Красивый дизайн интерьера кухни фото. Малогабаритные кухни дизайн.
Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
Ашмяншчына ў асобах і падзеях

GodMal

EBA

aSO

2018BFD2

2018VINiKi22 

VINIKIFEB

PUck

gifGB 

BannerDET2

Anons

Nashy dasiagnenni

EDI

 

 

Kraz

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

skola

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Мерапрыемствы 2018

Найбольш значныя мерапрыемствы
ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”
на 2018 год

Студзень
25 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны  каледж” на дзень інфармацыі “Выбіраючы ўладу – выбіраем будучыню”прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання.
Бібліятэкары прапанавалі маладым выбаршчыкам паразважаць на тэму: “Выбары: што гэта значыць?”. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у дыялогу, выказвалі свае думкі. Разам з тым вядучыя расказалі пра гісторыю выбараў, асноўныя накірункі выбарчай кампаніі, чаму неабходна ісці на выбарчыя ўчасткі і пакінуць свой голас за дэпутата. Для тых, хто будзе галасаваць упершыню бібліятэкары прапанавалі інфармацыйна-тэматычную памятку  “Азбука маладога выбаршчыка”.
На мерапрыемства была запрошана Тарашкевіч В.Т., член раённай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Вольга Тадэвушаўна расказала  маладым выбаршчыкам пра працэдуру выбарчай кампаніі, хто можа стаць дэпутатам, якія функцыі яны выконваюць.
Да ўвагі карыстальнікаў, якія маюць права выбару, аформлена кніжная выстава “Выбары ў люстэрку прэсы”, на якой прадстаўлена літаратура аб выбарчай сістэме ў нашай краіне: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, матэрыялы для азнаямлення з работай камісій, кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама  парады маладым выбаршчыкам.
Wybory 2018 OOiI (1) Wybory 2018 OOiI (2)
Wybory 2018 OOiI (3) Wybory 2018 OOiI (4)
Wybory 2018 OOiI (5)
 
Люты
15 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог адбыўся вечар памяці “Афган, ты ў сэрцы маім”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі афганскай вайны: Чэслаў Акінча, Станіслаў Гушча, Іосіф Млыноўскі, Мар’ян Алешкевіч. Прысутныя разам з вядучымі Алёнай Таўкінь і  Марыяй Баркоўскай   перагарнулі старонкі  Афганскіх падзей амаль што 30-гадовай даўніны. Вайна, якая доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 19 дзён, забрала жыцці сотні тысяч салдат, многія вярнуліся  пакалечанымі. Сярод загінуўшых трое юнакоў з Ашмяншчыны: Сяргей Залатароў, Сяргей Клінцэвіч, Эдуард Кеда.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых. Гучалі песні, вершы  афганскай тэматыкі ў выкананні вучняў Мураванаашмянкоўскай і Цудзенішскай школ. Уразілі прысутных відэакліпы песень і кадры дакументальнай відэахронікі аб  ваенных падзеях у Афганістане. Чытачам была прадстаўлена кніжная выстава «Из пламени Афганистана», з якой пазнаёміла Таццяна Ціхановіч.      
У знак падзякі прысутным воінам-афганцам былі ўручаны кветкі і падарункі ад  прафкама КСУП “Прыгранічны”.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Бібліятэка: кніга, чытач, творчасць”. У падрыхтоўцы і правядзенні яго прымалі ўдзел сельскія бібліятэкі аграгарадкоў Каменны Лог і Мураваная Ашмянка, сельскі клуб аграгарадка Каменны Лог.
Afgan ty u sercy maim (1) Afgan ty u sercy maim (2)
Afgan ty u sercy maim (3) Afgan ty u sercy maim (4)
Afgan ty u sercy maim (5)

Сакавік
14 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі сумесна з духоўна – асветніцкім цэнтрам пры Спаса-Васкрасенскай царкве г.Ашмяны правялі сустрэчу з моладдзю, прымеркаваную да Дня праваслаўнай кнігі Вечныя каштоўнасці жыцця. Айцец Пётр, настаяцель Храма Уваскрасення Хрыстова разам з кіраўніком цэнтра сястрой Наталляй пазнаёмілі навучэнцаў УА “Ашмянскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” з гісторыяй цэнтра, бібліятэкай, святымі кнігамі. “Галоўная Кніга, якая аберагае нас ад зла – гэта, вядома, Біблія. Нездарма яна названа Кнігай Кніг. Праз яе нам кажа сам Бог. Чытаючы гэтую кнігу, мы набіраемся мудрасці. Праз яе мы маем зносіны з Госпадам, — сказаў айцец Пётр. Ён распавёў прысутным аб старажытных летапісах на Русі, аб кнізе Апостал, пра значэнне праваслаўнай кнігі і яе ўплыў на духоўна-маральнае развіццё, пра самыя старыя кнігі, якія ёсць у царкве. Гутарка атрымалася цікавай, пазнавальнай. Навучэнцы былі вельмі актыўныя, не саромеліся, задавалі пытанні святару. У працяг тэмы сястра Наталля пазнаёміла прысутных з гісторыяй храма, Нядзельнай школы, расказала пра святых, якія аберагаюць і падтрымліваюць чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях.
У чытальнай зале бібліятэкі моладзь магла пазнаёміцца з кніжнай выставай праваслаўнай літаратуры «Духовных книг божественная мудрость».
Wecnya kaschtounasci jiccia (2) Wecnya kaschtounasci jiccia (1)
Wecnya kaschtounasci jiccia (3) Wecnya kaschtounasci jiccia (4)
Wecnya kaschtounasci jiccia (5) Wecnya kaschtounasci jiccia (6)

 

22 сакавіка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” сумесна з ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” у памяць аб знішчэнні фашыстамі вёскі Хатынь правяла вечар памяці “Гудзяць званы памяці”. Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы пра тое, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.
У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся вучні сярэдніх школ горада і чытачы бібліятэкі. Вядучыя мерапрыемства Вольга Тарашкевіч і Павел Вайгяніца расказалі прысутным аб трагедыі вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі. Поўную смутку, трагізму і жалю тэатралізацыю “Ахвяры Хатыні” прадставілі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. Вядучыя ўспомнілі выжыўшых сведкаў і відавочцаў той жудаснай трагедыі: Іосіфа Камінскага, Віктара Жэлабковіча, Антона Бараноўскага, Валодю і Соню Яскевічаў, Сашу Жэлабковіча. Яны напомнілі, што Хатынь – гэта помнік усім вёскам, якія знішчаны фашыстамі на тэрыторыі Беларусі і што наведваюць яе людзі з розных краін каб памаўчаць, паслухаць званы і ніколі не забыць Хатынскую трагедыю.
На мерапрыемстве гучалі песні ў выкананні трыо дзяўчат СШ №2 і Вольгі Гайдаровіч. Вершы чыталі вучні гімназіі №1 г.Ашмяны і СШ №1 г.Ашмяны. Завяршыўся вечар памяці аглядам літаратуры з кніжнай выставы “Хатынь: трагедыя і памяць”.
Gudiac zwany pamiaci (7) Gudiac zwany pamiaci (1)
Gudiac zwany pamiaci (2) Gudiac zwany pamiaci (3)
Gudiac zwany pamiaci (4) Gudiac zwany pamiaci (5)
Gudiac zwany pamiaci (6)
 
23 сакавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны адбылося ўрачыстае тэатралізаванае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам любімых кніжных герояў пад дэвізам: «Нынче праздник чтенья – всем на удивленье!». Бібліятэкары запрасілі чытачоў бібліятэкі, вучняў малодшых класаў школ горада ў маляўніча і святочна аформленую чытальную залу бібліятэкі на свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэч з любімымі казачнымі героямі. Свята пачалося і маленькія чытачы акунуліся ў мір прыгод і вяселля. Галоўная госця свята Каралева Кніга сустракае ў Кніжным Каралеўстве хлапчука-хулігана, які не хоча чытаць кніг, а толькі гуляе ў камп’ютар, але казачныя героі і дзеці ў ходзе свята даказваюць яму пра карысць чытання і разам адпраўляюцца ратаваць ўзнагароды для лепшых чытачоў. Для выратавання узнагарод, якія былі выкрадзены Бабай Ягой, Каралева Кніга запрасіла на дапамогу мультяшных персанажаў Зіка Райдэра і ратавальнікаў з яго каманды - Скай, Гоншчыка, Рокі. Разам з літаратурнымі героямі дзеці адправіліся на пошукі ўзнагарод. Яны пераадольвалі розныя перашкоды, адказваючы на ​​пытанні віктарын і конкурсаў. Завітала да дзяцей на свята і гарэзная дзяўчынка Маша, якая шукала свайго сябра Мішку. Падчас свята дзецям і гасцям дарылі музычныя нумары юныя чытачкі бібліятэкі Фурса Дар’я, Шыманоўская Дынара і Акулевіч Паліна.
У канцы займальнай літаратурнай прыгоды прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Лепшы чытач года”. Па выніках 2017 года гэтага пачэснага звання ўдастоены наступныя чытачы: Гайдукевіч Ілля (Гімназія №1), Аляшэвіч Соф’я (СШ №3), Ластоўская Анастасія (СШ №3), Барысевіч Анастасія (СШ №3), Барысевіч Вадзім (СШ №3), Шыманская Вераніка (СШ №3), Шыманская Аліна (СШ №3), Мардас Дар’я (СШ №3), Нікадон Аляксей (СШ №3), Нікадон Аліна (СШ №3), Калядка Алег (СШ№ 1), Мажэйка Марыя (СШ №2).
За ўдзел у правядзенні адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі была аб’яўлена падзяка Ланеўскай Ілоне і Раманькову Максіму, а таксама дзяўчынкам за музычныя нумары. На свяце ўвазе гасцей бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава-прагляд “Феерверк дзіцячых кніг”.
Adkrycce Tydnia diciacay knigi Adkrycce Tydnia diciacay knigi1
Adkrycce Tydnia diciacay knigi2 Adkrycce Tydnia diciacay knigi3
Adkrycce Tydnia diciacay knigi4 Adkrycce Tydnia diciacay knigi5
Adkrycce Tydnia diciacay knigi6 Adkrycce Tydnia diciacay knigi7

 

Красавік
24 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы ў рамках клуба “Сустрэча” адбылася творчая вечарына вядомай беларускай паэтэсы Валянціны Паліканінай “Роднае, кроўнае, святое...”. На сустрэчу з паэткай прыйшлі чытачы розных узроставых катэгорый, занятых у  розных сферах дзейнасці,  аб’яднаныя агульным інтарэсам – цікавасцю да паэзіі.
Валянціна Пятроўна Паліканіна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў. Аўтар кніг: «Найдите время для любви», «Две музы», «Свет неизбывный», «Память», «Не сдавайся времени, душа!» і інш. У яе творчым арсенале не толькі паэзія, але і публіцыстыка, проза. Яна Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года – 2017”.
Валянціна Пятроўна  шчыра, пранікнёна расказвала пра сябе, чытала вершы, якія, здавалася, пішуцца сэрцам, выходзяць самі з нетраў яе натхнёнай душы: вершы аб Радзіме, маці, жанчыне, любові. На завяршэнні сустрэчы слухачы выказалі шматлікія словы ўдзячнасці, уручылі кветкі, сувеніры, музычныя нумары, набылі кнігі з аўтографам аўтара. Валянціна Пятроўна падарыла бібліятэцы некалькі сваіх выданняў.  

poli1poli2poli3poli4poli5poli6poli7poli8

 

27 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы, у рамках бібліятэчнай праграмы “Экалогія. Кніга. Грамадства” на 2016 – 2018 гг. прайшла раённая канферэнцыя “Экалагічная асвета: рэаліі і перспектывы”, якая завяршала экалагічны Тыдзень ў бібліятэцы. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел бібліятэкары, спецыялісты галіны культуры і адукацыі, прадстаўнікі прыродаахоўных устаноў і грамадскасці.
Адкрыла канферэнцыю М.Р.Белавус, дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. Аб ролі бібліятэк у фарміраванні экалагічнай культуры насельніцтва гаварыла Н.В.Садоўская, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. Рэспубліканскі экалагічны часопіс “Родная прырода” прадставіла галоўны рэдактар В.У.Пралюк. Аб вопыце працы Гродзенскай вобласці ў паляпшэнні якасці вады ў басейне ракі Нёман расказаў Г.І.Былінскі, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ашмянскага РВК. Прэзентацыю свайго сеткавага праекта “Будучыня зямлі ў нашых руках” падаў Дзмітрый Буйвид, вучань 10 класа сярэдняй школы №3 г.Ашмяны. Тэму экалагічнага турызму раскрыў С.А.Жылік, метадыст па музеях і гісторыка-культурнай спадчыне ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”. Аб ролі музея ў папулярызацыі экалагічных ведаў распавяла А.В.Навіцкая, дырэктар краязнаўчага музея імя Багушэвіча. Не пакінула абыякавымі ўдзельнікаў канферэнцыі выступленне А.С.Кащиц, загадчыцы аддзела рэалізацыі лекавых сродкаў аптэкі №90, па тэме: “Зялёная аптэка у дапамогу здароўю”.
Разнастаілі канферэнцыю паказ казкі супрацоўнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі “Як Маша лес ратавала” і дэфіле мадэляў з другаснай сыравіны ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Пакаленне NEXT» ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.
Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Экалогія. Бяспека. Жыццё.
konf1konf2konf3konf4konf5

 

Май
9 мая падчас раённага свята «Салют тебе, Великая Победа», якое праходзіла у гарадскім парку, Ашмянская раённая бібліятэка прапанавала жыхарам горада гісторыка-літаратурную галерэю “Гады вайны – стагоддзі памяці”. На галерэі памяці можна было пазнаёміцца з тэматычнымі падборкамі літаратуры: “Ашмяншчына ў Вялікай Айчыннай вайне” (аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, жыхарах горада і раёна); “Была вайна – была Перамога” (літаратура пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны); “Хатынь: трагедыя і памяць” (аб трагедыі Хатыні і спаленых вёсках Беларусі); “Нам кніга памяць ажыўляе” (мастацкая і хроніка-дакументальная літаратура пра Вялікую Айчынную вайну). Жыхары маглі таксама пагартаць старонкі газеты “Красное знамя” 50-х гадоў.
parkpobeda1parkpobeda2parkpobeda3parkpobeda4parkpobeda5parkpobeda6parkpobeda7parkpobeda8parkpobeda9parkpobeda10

 

11 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў круглы стол “Мая будучая сям’я: якой я яе бачу”прымеркаваны да Дня сям’і. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова, протаіерэй Пётр Пятлёха. “Святыя заступнікі сям’і” – так называлася гадзіна духоўнай размовы з якой святар звярнуўся да прысутных, навучэнцаў старэйшых класаў УА “Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны”. Вучні выказвалі свае думкі на прапанаваныя вядучымі пытанні, спрабуючы вывесці формулу ідэальнай сям’і. Кніжна – ілюстраваная выстава “Усё пачынаецца з сям’і” дапоўніла мерапрыемства. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі атрымалі ў падарунак ад протаіерэя Пятра Новы Запавет Госпада нашага Іісуса перакладзены з грэчаскай на сучасную беларускую мову Біблейскай камісіяй Белрускай Праваслаўнай Царквы.
Maya buducaya siamya yakoy ya yae bacu (5) Maya buducaya siamya yakoy ya yae bacu (1)
Maya buducaya siamya yakoy ya yae bacu (2) Maya buducaya siamya yakoy ya yae bacu (3)
Maya buducaya siamya yakoy ya yae bacu (4)

Ўтульная, па-хатняму цёплая абстаноўка была створана напярэдадні Міжнароднага дня сям’і 11 мая на бенефісе чытаючых сем’яў “У госці да кнігі ўсёй сям’ёй” супрацоўнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны.
У святочна афармленую чытальную залу на сямейнае свята бібліятэкары запрасілі сем’і: Мардас, Барысевіч, Нікодон, Мажэйка, Аляшэвіч, Лапейка, Фурса, Калядка, Гайдукевіч.
З аповеду вядучых госці даведаліся пра каштоўнасці сям’і і захаванне добрых сямейных традыцый, якія аб’ядноўваюць родных і блізкіх, пра гісторыю свята, пазнаёміліся з яго сімвалам – рамонкам, які са старажытных часоў быў знакам любові. І ў памяць пра сустрэчу кожнай сям’і падарылі “салодкія” букецікі рамонкаў.
Дзеці з трапятаннем і хваляваннем прадстаўлялі свае сем’і, расказвалі вершы прысвечаныя сям’і, і паказалі міні-сцэнку ‘Хто галоўней мужчына ці жанчына?”. Усе разам ўспаміналі народныя прыказкі, прымаўкі і адгадвалі загадкі пра сям’ю. Музычныя нумары прысутным дарылі Фурса Дар’я і Яраш Канстанцін.
Для гасцей быў паказаны відэаролік “Дзень сям’і”. Бо сям’я – гэта галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе.
Сямейнае свята, якое адбылося ў бібліятэцы напярэдадні Дня сям’і, яшчэ раз прадэманстравала, якія выдатныя, якія чытаючыя сем’і жывуць у нашым горадзе, колькі яны ведаюць і ўмеюць, якія выдатныя дзеці растуць у гэтых сем’ях! Свята скончылася чаяваннем і сумесным фота на памяць.
W gosti k knige wsey semey8 W gosti k knige wsey semey
W gosti k knige wsey semey1 W gosti k knige wsey semey2
W gosti k knige wsey semey3 W gosti k knige wsey semey4
W gosti k knige wsey semey5 W gosti k knige wsey semey6
W gosti k knige wsey semey7
Чэрвень
1 чэрвеня – асаблівы дзень: лета адкрывае свае сонечныя дзверы для ўсіх нас. І ў гэты ж дзень мы адзначаем адно з самых добрых і светлых святаў – Дзень абароны дзяцей. Галоўная задача дарослых – зрабіць сваіх дзяцей шчаслівымі, а чужых дзяцей, як вядома, не бывае. Менавіта з такім настроем супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі горада Ашмяны ў гарадскім парку правялі літаратурны кірмаш “Алея чытаючага дзяцінства”, на якую сабралася шмат хлопчыкаў і дзяўчынак. У пачатку сустрэчы бібліятэкары павіншавалі дзяцей са святам, і распавялі пра гісторыю яго ўзнікнення. А якое свята абыходзіцца без гульні? Супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурную віктарыну “Парад любімых літаратурных герояў” на веданне літаратурных і казачных герояў, твораў рускіх і замежных пісьменнікаў. Юныя чытачы актыўна адказвалі на ўсе пытанні, адгадвалі загадкі. А падказкай ім служылі кніжкі з выставы “Мой Лепшы сябар – Кніга”. Для самых маленькіх чытачоў быў арганізаваны гульнёвы куток, у якім знаходзіўся “сухі” басейн, сараканожка, пуфы, чарапаха, дзе яны з вялікім задавальненнем правялі час.  Бібліятэкары нагадалі юным чытачам, каб яны не забывалі летам бібліятэку, абавязкова чыталі, і тады летнія канікулы будуць яркімі, цікавымі і пазнавальнымі!
Aleya cytaycaga diacinstwa Aleya cytaycaga diacinstwa1
Aleya cytaycaga diacinstwa2 Aleya cytaycaga diacinstwa3
Aleya cytaycaga diacinstwa4 Aleya cytaycaga diacinstwa8
Aleya cytaycaga diacinstwa6 Aleya cytaycaga diacinstwa5
Aleya cytaycaga diacinstwa7

 

21 чэрвеня ў рамках бібліятэчнага праекта «Дуга Струве – наследие столетий» адбылася Міжанародная канферэнцыя  «Дуга Струве – прошлое и настоящее». У яе рабоце прынялі ўдзел надзвычайны і паўнамочны Пасол Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханнессон, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Абрамаў, спецыялісты галіны геадэзіі, прадстаўнікі грамадскасці і раённага выканаўчага камітэта. Канферэнцыя стала першым мерапрыемствам праекта, у рамках якога запланавана расшырэнне экспазіцыі музея Дугі Струве ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны, набыццё новых геадэзічных прыбораў і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю музея.
З дакладамі аб геадэзічнай Дузе Струвэ на канферэнцыі выступілі Уладзімір Мкртычан, дацэнт кафедры геадэзіі і аэракасмічных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Дан Норын, старэйшы геадэзіст Дэпартамента гэадэзічнай інфраструктуры Нацыянальнай адміністрацыі Швецыі па картаграфіі, кадастру і рэгістрацыі «Lantmäteriet», Яніс Камінскіс, дацент Рыжскага Тэхнічнага Універсітэта, Валерый Красуцкі, начальнік аддзела сістэм высокадакладнага пазіцыяніравання Дзяржаўнага прадпрыемства “Белгеадэзія”, а таксама Вікторыя Янушкевіч, выпускніца Гальшанскай гімназіі, пераможца конкурса маладых даследчыкаў “Значэнне Дугі Струвэ для навукі аб Зямлі”, які таксама ладзіўся ў рамках рэалізацыі праекта.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі пункт Дугі Струвэ ў в.Тупішкі, Гальшанскі замак і непасрэдна музей у сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны.
Konferenciya Struwe2018 (7) Konferenciya Struwe2018 (1)
Konferenciya Struwe2018 (2) Konferenciya Struwe2018 (3)
Konferenciya Struwe2018 (4) Konferenciya Struwe2018 (5)
Konferenciya Struwe2018 (6)

 

27 чэрвеня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з мясцовым аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу запрасілі моладзь на трэнінг “Падлетак і наркаманія”. Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ашмянскага райвыканкама Валянціна Іванаўна Яўташук, яна расказала аб сітуацыі ў раёне па праблеме наркаманіі сярод падлеткаў, прывяла дакладныя лічбы, факты і прыклады злоўжывання наркатычных сродкаў. Бібліятэкар Алена Адольфаўна Шкелда зрабіла агляд кніжнай выставы па тэме мерапрыемства. Загадчык аддзела культуры і арганізацыі вольнага часу Сняжана Кагадоўская прапанавала ўдзельнікам трэнінга заданні ў гульнёвай форме, пад час якіх падлеткі выказвалі і адстайвалі свае меркаванні і адносіны на наркотыкаў, пабывалі ў ролі марыянетак, намалявалі “партрэт наркамана”, а таксама кожнаму было прапанавана закончыць фразу “я ніколі такім не стану, таму што…”. Закончылася мерапрыемства праглядам відэафільма “У кожнага ёсць права выбара”. 
 Narkotiki i podrostok1 Narkotiki i podrostok2
Narkotiki i podrostok Narkotiki i podrostok3
Narkotiki i podrostok4 Narkotiki i podrostok5
 
27 чэрвеня падчас рэгіянальнага семінара бібліятэчныя ўстановы Ашмяншчыны наведалі калегі з Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бібліятэчным работнікам заўсёды цікава не толькі даведацца нешта новае, пачарпнуць карысныя веды і прымяніць іх на практыцы ў сваёй бібліятэцы, але і падзяліцца сваім вопытам работы, новымі формамі і яскравым інтэр’ерам. Тэмай семінара была абрана краязнаўчая дзейнасць бібліятэк і бібліятэкарам з Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была прапанавана насычаная праграма.
Адкрыла семінар Л.А. Каханоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама, якая расказала гасцям аб гісторыка-культурным патэнцыяле Ашмяншчыны і асноўнымі прыярытэтамі развіцця культуры. З бібліятэчнай сістэмай раёна і інавацыямі ў краязнаўчай дзейнасці калег пазнаёміла дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка М.Р. Белавус. Яна падзялілася вопытам напісання і рэалізацыі праектаў на базе бібліятэк, якія станоўча ўплываюць не толькі на папулярызацыю кнігі і чытання, але і на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.
Вопытам работы па экалагічным краязнаўстве падзяліліся работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі. Яны падрыхтавалі паглядзець рэкламны ролік бібліятэкі, паказалі казку на фланэлеграфе і прадстаўленне аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод”. У сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка бібліятэкары Валожыншчыны наведалі музейны краязнаўчы пакой, у сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны музей Дугі Струве.
Удзельнікам семінару былі прапанаваны тэатралізаваныя прадстаўленні на помніку прыроды “Валун “Нявесцін камень” і на руінах Гальшанскага замка, падрыхтаваныя работнікамі ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.
Завяршыўся семінар на гасціннай барунская зямлі. Пасля экскурсіі па Барунскім базыльянскім комплексе бібліятэчныя работнікі накіраваліся ў сельскую бібліятэку аграгарадка Баруны, дзе іх ўвазе быў прапанаваны прыклад афармлення інтэр’еру з выкарыстаннем элементаў краязнаўства.
Падводзячы вынікі семінару, дырэктар Валожынскай цэнтральнай раённая бібліятэкі А.Г.Жвірко, шчыра падзякавала за сустрэчу і магчымасць наведаць бібліятэчныя ўстановы Ашмянскага раёна. Яна адзначыла, што семінар даў магчымасць атрымаць шмат новай і карыснай інфармацыі, якую можна выкарыстоўваць пры арганізацыі работы сваіх устаноў, а таксама запрасіла ашмянскіх бібліятэкараў 29 чэрвеня на Валожыншчыну.
Seminar s Wolojinom (1) Seminar s Wolojinom (2)
Seminar s Wolojinom (3) Seminar s Wolojinom (4)
Seminar s Wolojinom (5) Seminar s Wolojinom (6)
Seminar s Wolojinom (7) Seminar s Wolojinom (8)

 

Ліпень
3 ліпеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прапанавалі жыхарам горада ў час правядзення раённага свята ў гарадскім парку пазнаёміцца з выставамі літаратуры “Шляхам Незалежнасці” і “Ашмяншчына – вялікі шлях малой радзімы”, прымеркаванымі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На выставах дэманстраваліся выданні, якія расказваюць пра гераізм савецкіх воінаў, якія здабывалі Перамогу, свабоду і незалежнасць нашай краіны, пра дзень сённяшні сучаснай Беларусі і нашай малой радзімы – Ашмяншчыны. За арганізацыю работы пляцоўкі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ўзнагароджана Дыпломам Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
bibliokarawan (3) bibliokarawan (1)
bibliokarawan (2)

 

13 ліпеня ў гарадскім парку горада Ашмяны адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны вызваленню горада Ашмяны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.   Супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны да мерапрыемства аформілі кніжную выставу “Прайшла праз дзяцінства вайна” і правялі агляд літаратуры для дзяцей. На выставе была прадстаўлена літаратура аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Ашмянскага раёна, факты і лічбы, якія яскрава падкрэсліваюць страты, панесеныя ў час вайны. Асобны раздзел прадстаўляў літаратуры аб вызваленні Ашмяншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Prashla praz diacinstwa wayna Prashla praz diacinstwa wayna1
Prashla praz diacinstwa wayna3 Prashla praz diacinstwa wayna2

25 ліпеня чытачы сельскай бібліятэкі аграгарадка Станцыя Ашмяны  з дапамогай літаратурнага глобуса  «Дружат сказки всей земли»  адправіліся ў падарожжа па чароўным свеце літаратурных казак. Мерапрыемства адбылося ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Бібліятэка: кніга, чытач, творчасць”. Дзеці разам з вядучымі, Анжалікай Дзямідавай і Кацярынай Аўгуль, пабывалі ў розных краінах свету і пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-казачнікаў.
На першым прыпынку “Краіна фантастыкі” удзельнікі мерапрыемства пераліснулі старонкі кніг пісьменнікаў Германіі – Братоў Грым, Вільгельма Гаўфа і Эрнэста Тэадора Амадэя Гофмана. Вядучыя прапанавалі літаратурны конкурс з пытаннямі па творчасці пісьменнікаў, а таксама літаратурны пазл, склаўшы які дзеці з хуткасцю вызначылі з якой казкі героі карцінак.
На другім прыпынку ў “Краіне чарадзейства” маленькіх падарожнікаў сустракалі Пэпі Доўгая Панчоха (Мацкевіч Віялета) і Карлсан (Дулінская Вікторыя) – героі казак шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Яны расказалі пра творчасць вядомай усім дзецям казачніцы, а таксама правялі апытанне па казцы “Малыш і Карлсан”.
У “Краіне Рэальнасці” – Даніі, дзеці ўспомнілі творчасць і біяграфію аднаго з самых папулярных казачнікаў Ганса Хрысціяна Андэрсэна. Вядучыя прапанавалі віктарыну па яго казках і дзеці з неверагодным спрытам справілі з усімі пытаннямі.
У Францыі на чацвёртым прыпынку ў “Краіне неверагодных прыгод” маленькія чытачы пабывалі ў гасцях у Шарля Перо. Яго казкі чароўныя і рэалістычныя адначасова, а іх героі дзейнічаюць як жывыя людзі. А пераканацца ў гэтым можна было з дапамогай мультыплікацыйнага фільма па матывах яго казак «Смешные желания». Добры настрой і зарад станоўчых эмоцый на гэтым прыпынку падравала адна з гераінь казак Ш.Перо Чырвоны Каптурык (Болзан Эрыка), якая выканала вясёлую песню з кінафільма па матывах казкі.
Далей літаратурны глобус прывёў у Англію, краіну якая падаравала свету такіх казачнікаў як Льюіс Кэрал і Алан Мілн. Вядучыя расказалі гісторыю напісання самай вядомай кнігі Л. Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”. А вось герояў казак А.Мілна дзеці самі спрабавалі паказваць і адгадваць у час гульні “Кракадзіл” і атрымалася гэта ў іх на выдатна – весела і цікава.
На апошнім прыпынку маленькія аматары казак пазнаёміліся з казкамі беларускіх пісьменнікаў – Аляксея Якімовіча, Алены Масла, Уладзіміра Ліпскага і Анатоля Караленка. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем паглядзелі буктрэйлер па кнізе А.Масла “Мяне завуць Лахнэска”.
Закончылася казачнае падарожжа цудоўным вершам Юрыя Энціна «В мире много сказок», якое прачыталі Паліна Аўгуль і Дамініка Гаеўская.
Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, а таксама ўвазе прысутных быў прапанаваны агляд кніжнай выставы “Феерверк дзіцячых кніг”, на якой былі прадстаўлены казкі ўсіх краін свету і якія дзеці з задавальненнем узялі прачытаць дамоў. 
Drujat skazki wsey zemli (3) Drujat skazki wsey zemli (2)
Drujat skazki wsey zemli (6) Drujat skazki wsey zemli (1)
Drujat skazki wsey zemli (4) Drujat skazki wsey zemli (5)


Жнівень
23 жніўня  ў рамках бібліятэчнай праграмы “Экалогія. Кніга. Грамадства” супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” падрыхтавалі і правялі круглы стол “Экалогія і культура”. Удзел у рабоце круглага стала прынялі работнікі бібліятэчных устаноў раёна. Адкрыла пасяджэнне загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Садоўская, якая пазнаёміла прысутных з вынікамі працы бібліятэк за перыяд дзеяння праграмы – 2016-1 паўгоддзе 2018 года. Яна адзначыла, што ва ўмовах неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў краіне і свеце праблемы экалагічнай асветы насельніцтва на працягу доўгага часу нязменна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі бібліятэк. У сваёй працы бібліятэкі імкнуцца прыцягнуць увагу мясцовай супольнасці да экалагічных праблем рэгіёну, забяспечыць даступнасць экалагічнай інфармацыі для насельніцтва, прымаюць актыўны ўдзел у фарміраванні экалагічнай культуры, распрацоўваюць праграмы па экалагічнай асвеце, праводзяць экалагічныя акцыі і іншыя значныя мерапрыемствы.
У другім паўгоддзі 2017 года ў бібліятэках ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” праводзілася сацыялагічнае даследаванне “Экалогія і ўзровень інфармавання дзяцей і падлеткаў ва ўмовах бібліятэкі”. З вынікамі гэтага даследавання прысутных пазнаёміла метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Алена Гушча.
Удзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам работы і сваімі думкамі па пытаннях экалагічнай асветы насельніцтва, распавялі аб новых цікавых формах працы, што ўкараняюцца ў практыку пры правядзенні экалагічных мерапрыемстваў. На мерапрыемства была прадстаўлена выстава выдавецкіх прац па экалогіі “У дапамогу экалагічнаму выхаванню”.
Ekalogia i kultura (3) Ekalogia i kultura (2)
Ekalogia i kultura (1)

 

Верасень 
1 верасня ў Дзень ведаў бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны прапанавалі навучэнцам малодшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Ашмяны” урок, прымеркаваны да Года малой радзімы “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. У час урока вядучыя пазнаёмілі дзяцей з таямніцамі і цудамі ашмянскай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый і расказалі, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Урок суправаджаўся   прэзентацыяй “Мая любая Ашмяншчына” і паказам відэаролікаў “Ашмяншчына мая” і “Ашмяны”. У праграме ўрока адбыўся агляд кніжнай выставы “Ашмяншчына – выток маёй Радзімы”. Вядучыя нагадалі дзецям, што кожны чалавек павінен любіць і захоўваць, ганарыцца і шанаваць сваю малую радзіму.
Urok wedau RDB2018 Urok wedau RDB20181
Urok wedau RDB20182 Urok wedau RDB20183
Urok wedau RDB20185
І восень цудоўная, калі на душы вясна ... пад такой назвай 28 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню пажылых людзей. Людзі пажылыя, сэрцам маладыя - гэтыя радкі, якія прагучалі на святочнай сустрэчы, вельмі падыходзілі ветэранам працы, якія сабраліся ў зале. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, праяўляючы кемлівасць, творчыя здольнасці, глыбокае веданне фальклору, жыццёвую мудрасць, маладзецкі запал. Прадэманстравалі кулінарныя ўмення, успомнілі любімыя песні, жадаючыя змаглі патанцаваць. Цёплымі словамі павіншавала прысутных былы загадчык бібліятэкі, зараз работнік мясцовага сельвыканкама Рагінская Лілія Уладзіміраўна, сваё віншаванне яна дапоўніла песняй «Надежда» (сл. М.Дабранравава, муз. А.Пахмутовай), якую падхапілі і спявалі ўсе. Добры настрой дапамаглі стварыць нумары мастацкай самадзейнасці, выкананыя Л.Шчарбаковой, М.Пазнанскай, А.Шавель, супрацоўнікамі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны і В.Сінкевіч, загадчыцай сельскага клуба-бібліятэкі вёскі Семернікі. Госці прынялі ўдзел у жартоўнай бяспройгрышнай вершаванай латарэі. Салодкі стол і латарэя былі арганізаваны дзякуючы спонсарскай дапамозе КСУП Гальшаны. У фінале свята словы падзякі арганізатарам сустрэчы, добрыя пажаданні ўсім прысутным прагучалі з вуснаў былога работніка культуры Ч.Ф.Акулевіч.
I osen prekrasna kogda na dusche wesna I osen prekrasna kogda na dusche wesna1
I osen prekrasna kogda na dusche wesna2 I osen prekrasna kogda na dusche wesna3
I osen prekrasna kogda na dusche wesna4 I osen prekrasna kogda na dusche wesna5


Кастрычнік 

3 кастрычніка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі чытачоў бібліятэкі на круглы стол  «Забота о пожилых людях – веление времени», прымеркаваны да Дня сталых людей. Гэты дзень – яшчэ адна добрая нагода, каб адзначыць заслугі прадстаўнікоў старэйшага пакалення, іх важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, іх бясцэнны вопыт і вялікую ролю ў выхаванні моладзі. Спачатку вядучая павіншавала прысутных з гэтай датай, пажадала здароўя і добрага настрою. Бібліятэкар паведала, што адзначаць Дзень пажылых людзей – гэта не проста павіншаваць са святам, а прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем сталых людзей. Пазбегнуць старасці нельга, але жыццё на гэтым не заканчваецца, і паддавацца нямогласці не трэба.
Удзел у круглым стале прыняла ўрач-тэрапеўт УАЗ “Ашмянская раённая бальніца” Ленкевіч Лізавета Аляксандраўна, якая расказала пра некаторыя хваробы, якія часта сустракаюцца ў людзей сталага ўзросту, як іх пазбегнуць і якую неабходна праводзіць прафілактыку, якія прадукты харчавання проста неабходны пажылым людзям. Супрацоўнік АСБ “Беларусбанк” Балунда Наталля Станіславаўна і менеджэр банка Ніколенка Алена Сяргееўна расказалі пра паслугі банка, банкаўскія карткі, выдачу крэдытаў сталым людзям. Прысутныя задавалі пытанні, цікавіліся інфармацыяй. Супрацоўнікі банка раздалі буклеты з інфармацыяй банка. Затым прысутныя мелі магчымасць абмеркаваць інфармацыю, якую атрымалі пад час круглага стала. Павіншавалі са святам і падаравалі зарад бадзерасці і весялосці Свідрыцкая Вераніка і Суравец Віялетта, супрацоўнікі ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”, якія выканалі некалькі песняў.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Библиотека старшему поколению», дэманстравалася прэзентацыя з віншаваннямі.
Zabota o pojilyh lydiah welenie wremeni (2) Zabota o pojilyh lydiah welenie wremeni (1)
Zabota o pojilyh lydiah welenie wremeni (3) Zabota o pojilyh lydiah welenie wremeni (4)

11 кастрычніка на пярэдадні свята Дня маці ў раённай дзіцячай бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя  «Мамочкино сердце». Бібліятэкары на свята запрасілі вучняў 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны” з мамамі і бабулямі. Вядучыя мерапрыемства павіншавалі прысутных з самым добрым днём у годзе, распавялі пра гісторыю свята, пяшчотна і з любоўю вялі размову аб мамах на працягу ўсяго свята, а таксама правялі для гасцей віктарыны і конкурсы: “Самая-самая”, “Калі мамы дома няма”, “Клубок”, “Даведайся маміны рукі”.
Дзеці стараліся зрабіць гэты дзень незабыўным, рыхтаваліся па ўсіх правілах да віншавання мам, яны чыталі кранальныя вершы пра маму і паказвалі гумарыстычныя сцэнкі. Музычныя нумары прагучалі ў выкананні Фурса Дар’і і Акулевіч Паліны. Інфармацыйная частка свята была прадстаўлена кніжнай выставай “Мама мілая мая!” і аглядам літаратуры, прадстаўленай на ёй. У ходзе мерапрыемства дэманстраваліся займальныя відэаролікі і відэакліпы “Мамчына сэрца”, “Прытча пра маму”, “Мама” і “Цуд жыцця”. Для мам дзеці падрыхтавалі і падарылі вырабы з паперы, у якіх выказалі сваю пяшчоту, клопат і ўвагу.
Mamockino serdce10 Mamockino serdce
Mamockino serdce1 Mamockino serdce3
Mamockino serdce4 Mamockino serdce2 Mamockino serdce7
Mamockino serdce8 Mamockino serdce9

25 кастрычніка  адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча” аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” “Зямлі маёй і землякам”. На сустрэчу з аматарамі паэзіі завітала вядомая беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уражэнка вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч.
Паэтэса расказала аб пачуццях і ўражаннях, з якімі яна прыязжае ў родныя мясціны, зачытала вершы аб родных сэрцу дзіцячых гадах, роднай хатцы, падзялілася ўспамінамі як трапіла на Валожыншчыну, як утварылася яе сям’я, аб дзецях, унуках, зачытала вершы прысвечаныя сваім родным.
Валожыншчына стала творчым плацдармам для нашай госці. Вядучая сустрэчы Святлана Галінская расказала аб узнагародах, дыпломах і граматах, якіх удастоена за сваю працу Валянціна Францаўна. Яна ў сваю чаргу пазнаёміла прысутных з творчай дзейнасцю народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, кіраўніком якога з’яўляецца.
Да мерапрыемства работнікі бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу “На нітцы часу”, дзе дэманстраваліся выданні паэтэсы. Агляд літаратуры зрабіла сама госця. Яна цікава расказала аб гісторыі кожнай кнігі. Асаблівую ўвагу надала выданню апошняга зборніка паэзіі, які пабачыў свет у 2018 годзе “На нітцы часу”.
Лірыка Валянціны Францаўны вельмі меладычная, таму многія яе вершы пакладзены на музыку. У час мерапрыемства гучалі песні на словы Валянціны Францаўны у выкананні артыстаў ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя выказалі словы падзякі зямлячцы, пажадалі далейшых творчых поспехаў Валянціне Францаўне за яе творчасць, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Ziamli mayi i zemliaka (3) Ziamli mayi i zemliakam
Ziamli mayi i zemliakam (1) Ziamli mayi i zemliakam (2)

  

Лістапад
14 лістапада, напярэдадні Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які адзначаецца ў свеце штогод у трэці чацвер лістапада, у сельскай бібліятэцы вёскі Будзёнаўка праведзены урок-папярэджанне “Спакуса вялікая, але жыццё даражэй”, падрыхтаваны сумесна з сельскай бібліятэкай аграгарадка Кракоўка. Прысутныя, у большасці гэта былі вучні 7-ых класаў СШ № 1, разам з бібліятэкарамі знаходзілі адказы на два важныя пытанні: “Якія фактары могуць падштурхнуць да цыгарэты?” і “Як ім супрацьстаяць?”. Быў паказаны відэаролік “Гісторыя тытуню”, мультфільм па творы С.Міхалкова “Як мядзведзь трубку знайшоў”, праведзена віктарына па гісторыі тытуню і гульня “Пытанні з капелюша” па здароваму ладу жыцця.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беражы здароўе пакуль малады”, падрыхтаваная бібліятэкарамі Наталляй Молчан і Ірынай Макей. У раздзеле выставы “Ваша жыццё – выбірайце” былі прадстаўлены кнігі, публікацыі з часопісаў і газет аб шкодзе курэння, аб метадах папярэджання гэтай шкоднай звычкі, мастацкія творы, аўтары якіх высмейвалі звычку курыць. Бібліятэкар правяла для вучняў падрабязны агляд кніжнай выставы.
На мерапрыемства была запрошана псіхолаг СПЦ Лілія Жарэйка, якая засяродзіла ўвагу падлеткаў на такой згубнай з’яве як нікацінавая залежнасць і да чаго яна прыводзіць, правяла з дзецьмі практычны занятак па выяўленні моцных якасцей кожнага з іх.
Spakusa wialikaya jiccio adno (4) Spakusa wialikaya jiccio adno (1)
Spakusa wialikaya jiccio adno (2) Spakusa wialikaya jiccio adno (3)
Spakusa wialikaya jiccio adno (5) Spakusa wialikaya jiccio adno (6)
Spakusa wialikaya jiccio adno (7)

 

 

 Снежань

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Урок дабрыні “Высокае слова – міласэрнасць” (для наведвальнікаў цэнтра рэабілітацыі маладых інвалідаў).

 

SNEJAN

 

olimp

AbaneR

kartabrend

 2018GRR

 Legendy Grodenshiny

Welodvijenie

bezwizowy wezd

korrup 

nasekenie

sport

001329 806694

avgust

Grodnenshcina vcera i segodnia

Fotoproekt-Oshmjanschina

 

 Rolik

naukaitogi

kalendar

hronika

kartamuz

groditogi

Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

RizVN Login