Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
Ашмяншчына ў асобах і падзеях

GodMal

EBA

aSO

2018BFD2

2018VINiKi22 

VINIKIFEB

PUck

gifGB 

BannerDET2

Anons

Nashy dasiagnenni

EDI

 

 

Kraz

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

skola

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Праект "Стварэне і дзейнасць клуба "КУТ" 2013-2014 гг.

Любую, нават самую цяжкую задачу ці праблему можна вырашыць супольнымі намаганнямі. Там, дзе не справіцца адзін чалавек, на дапамогу прыйдзе талака. Нездарма ж нашы продкі згуртоўваліся для сумеснай справы, калі надыходзіў час ўборкі ўраджаю, альбо трэба было будаваць хату ці, напрыклад, валіць лес.
Любая справа, падтрыманая талакой, робіць жыццё людзей лепшым. І заўсёды знойдзецца група добраахвотнікаў, якія прыйдуць на дапамогу. З такой думкай бралася за ажыццяўленне праекта “Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў вёсак “КУТ” бібліятэкар Кальчунскай сельскай бібліятэкі Алена Шкелда.
А пачалося ўсё з удзелу ў конкурсе міні-праектаў, фінансуемых на тэрыторыі Беларусі ў рамках міжнароднай тэхнічнай дамогі. Праект, распрацаваны Аленай Адольфаўнай пры падтрымцы супрацоўнікаў раённай цэнтральнай бібліятэкі, у якіх ужо ёсць пэўны вопыт такой дзейнасці, атрымаў адабрэнне. Яго фінансаванне склала 9000 еўра. Па ўмовах праекта 10 працэнтаў ад вышэйзгаданай сумы - 900 еўра - будзе ўнесена з раённага бюджэту. Праект не мае замежнага партнёрства, аднак ен адобраны еўракамісіяй ў намінацыі “Партнерства паміж маясцовымі ініцыятывамі і ўладай”. У даным выпадку    партнёрам актывіста і старасты вёскі Алены Адольфаўны па рэалізацыі мерапрыемстваў выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Паколькі гэта праект культуры, то ў аснове яго рэалізацыі ляжыць сацыяльна-культурнае і інфармацыйнае абслугоўванне жыхароў Кальчунскага сельскага Савета. Скіраваны ён на работу з насельніцтвам аддаленых населеных пунктаў. Кіраўнік праекта Алена Шкелда, як ніхто іншы ведае людзей, што тут пражываюць. Некалькі год запар людзі аказвалі ёй давер, выбіраючы дэпутатам мясцовага Савета.Да яе часта звярталіся месцічы са сваімі клопатамі і турботамі. Ведае яна людзей і як бібліятэкар, бо на працягу многіх год не толькі нясе кнігу ў народ, але і ладзіць рознага кшталту мерапрыемствы, арганізуе пры бібліятэцы работу аматарскіх аб'яднанняў.
Згодна з праектам створаны і ўжо дзейнічае клуб старастаў вёсак “КУТ”(абрэвіятура на рускай мове гучыць як “культура управления террриторий”). Менавіта старасты сталі тым згуртаваннем зацікаўленых людзей, якія працуюць ў адной звязцы з бібліятэкарам, а таксама выступаюць важнейшым звяном самакіравання ў аддаленых населеных пунктах. Памочнікам і дарадцам Алены Адольфаўны ў пытаннях рэалізацыі праекта выступае мясцовы сельвыканкам. У склад рабочай групы ўваходзяць таксама работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, прадстаўнікі грамадскасці.
“КУТ” працуе на базе бібліятэкі, дзе паралельна ствараецца сацыяльна-інфармацыйны цэнтр. Гэтыя два фарміраванні прызваны ўзаемадапаўняць адзін аднаго, асабліва ў пытаннях арганізацыі сацыякультурнай дапамогі пажылым людзям і інвалідам, работы валанцёрскай групы, правядзення сустрэч насельніцтва з прадстаўнікамі органаў улады.
Для паспяховай рэалізацыі праекта ў план арганізацыйных мерапрыемстваў уключаны пасяджэнне “круглага стала” на тэму “Стараста на вёсцы - гэта…”, а таксама семінар з удзелам органаў мясцовай улады, грамадскасці, старастаў вёсак. Асноўная задача такіх мерапрыемстваў - данесці да мясцовых жыхароў не толькі інфармацыю аб праекце, але і растлумачыць яго значэнне. Каб людзі разумелі, што ініцыятыва аднаго чалавека скіравана на агульныя добрыя справы ў межах усяго рэгіёна: каб у выніку сумеснымі намаганнямі ажыццявіць задумкі, якія даўно чакалі свайго часу.
Дзякуючы рэалізацыі праекта сацыяльна-інфармацыйны цэнтр пры бібліятэцы аснашчаны новай тэхнікай. Набыты ноутбук, экран і праектар, што дазволіць якасна арганізоўваць мерапрыемствы ў аддаленых населеных пунктах. Група валанцёраў, якая будзе наведваць карыстальнікаў бібліятэкі па месцы пражывання, стала больш мабільнай - перасела на веласіпеды. Так як асноўная маса людзей, якія абслугоўваюцца на даму, людзі пажылыя і інваліды, то ім дарэчы аказаўся і набыты танометр. Паралельна з паслугай чытання можна змераць артэрыяльны ціск. Для арганізацыі адпачынку ў фае мясцовага Дома культуры і бібліятэкі з'явіўся тэністы стол. Зараз тут адточваюць майстэрства гульні ў настольны тэніс мясцовыя падлеткі. Аматары дэкаратыўна-прыкладной творчасці змогуць паспрабаваць сябе ў ткацкай справе: за сродкі праекта набыты ткацкі станок.
Клубам старастаў “КУТ” арганізаваны конкурс “Добрая справа”, на які мясцовыя жыхары выносілі прапановы сацыяльна значных спраў. У выніку ў Кальчунах будзе абсталявана дзіцячая пляцоўка. У Мардасах заквітнее пладовы сад. Будзёнаўку і Навасяды злучыць новы масток. На гэтыя добрыя справы прадугледжана 2000 еўра. Тут трэба дадаць, што работы будуць праводзіцца мясцовымі жыхарамі ўласнаручна.
У рамках праекта пройдзе конкурс “Лепшы гаспадар - 2014 года”, які вызначыць самыя прывабныя і дагледжаныя падворкі мясцовых жыхароў. Пры падвядзенні вынікаў журы зверне ўвагу як на знешні выгляд дома і двара, так і на афармленне кветнікаў, наяўнасць пладовага сада, а таксама зонаў адпачынку. Для гаспадароў трох лепшых падворкаў прадугледжаны прыемныя сюрпрызы-падарункі.
Дзяцей і моладзь, якія пражываюць на тэрыторыя сельсавета і вучацца ў Кальчунскай школе, чакае творчы конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Мой родны кут”. Пераможцы будуць вызначаны ў трох намінацыях: “Жывапіс”, “Фота” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.
Вынікі работы над праектам будуць падведзены ў жніўні. Заключным акордам супольнай працы стане фестываль народнай культуры “КУТарскі фэст”, які адбудзецца на прыканцы лета ў Кальчунах.
Аліна САНЮК 

 

olimp

AbaneR

kartabrend

 2018GRR

 Legendy Grodenshiny

Welodvijenie

bezwizowy wezd

korrup 

nasekenie

sport

001329 806694

avgust

Grodnenshcina vcera i segodnia

Fotoproekt-Oshmjanschina

 

 grodno5

naukaitogi

kalendar

hronika

kartamuz

groditogi

Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

RizVN Login