Снять квартиру посуточно. Быстро снять посуточно квартиру в казани. Снять однокомнатную квартиру посуточно. Помощь в получении ипотеки. Удобное получение ипотеки в сбербанке. Что нужно для получения ипотеки. Отопление частного дома. Как сделать отопление частный дом схема. Частный дом монтаж отопления. Восстановление жесткого диска. Быстрое восстановление информации с жесткого диска. Восстановление данных жесткого диска программа. Кредит с плохой историей. Быстрые кредиты онлайн с плохой историей. Срочный кредит с плохой историей. В какой сервер играть в WOW. Топ world of warcraft серверы. Wow серверы pandaria. Круглопалочный станок чертежи. Круглопалочный станок купить дешево. Самодельный круглопалочный станок. Кредит на покупку квартиры. На долго взять кредит на квартиру. Кредит на покупку квартиры.
Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
База ўласнай генерацыі "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"

GodMal

 

2018BFD2

2018VINiKi22 

VINIKIFEB

PUck

gifGB 

BannerDET2

Anons

Nashy dasiagnenni

EDI

 

 

Kraz

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

skola

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

grodno5

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Мерапрыемствы 2018

Найбольш значныя мерапрыемствы

ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”

на 2018 год


Студзень

25 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны  каледж” на дзень інфармацыі “Выбіраючы ўладу – выбіраем будучыню”прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання.
Бібліятэкары прапанавалі маладым выбаршчыкам паразважаць на тэму: “Выбары: што гэта значыць?”. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у дыялогу, выказвалі свае думкі. Разам з тым вядучыя расказалі пра гісторыю выбараў, асноўныя накірункі выбарчай кампаніі, чаму неабходна ісці на выбарчыя ўчасткі і пакінуць свой голас за дэпутата. Для тых, хто будзе галасаваць упершыню бібліятэкары прапанавалі інфармацыйна-тэматычную памятку  “Азбука маладога выбаршчыка”.
На мерапрыемства была запрошана Тарашкевіч В.Т., член раённай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Вольга Тадэвушаўна расказала  маладым выбаршчыкам пра працэдуру выбарчай кампаніі, хто можа стаць дэпутатам, якія функцыі яны выконваюць.
Да ўвагі карыстальнікаў, якія маюць права выбару, аформлена кніжная выстава “Выбары ў люстэрку прэсы”, на якой прадстаўлена літаратура аб выбарчай сістэме ў нашай краіне: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, матэрыялы для азнаямлення з работай камісій, кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама  парады маладым выбаршчыкам.
Wybory 2018 OOiI (1) Wybory 2018 OOiI (2)
Wybory 2018 OOiI (3) Wybory 2018 OOiI (4)
Wybory 2018 OOiI (5)
 Люты
15 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог адбыўся вечар памяці “Афган, ты ў сэрцы маім”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі афганскай вайны: Чэслаў Акінча, Станіслаў Гушча, Іосіф Млыноўскі, Мар’ян Алешкевіч. Прысутныя разам з вядучымі Алёнай Таўкінь і  Марыяй Баркоўскай   перагарнулі старонкі  Афганскіх падзей амаль што 30-гадовай даўніны. Вайна, якая доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 19 дзён, забрала жыцці сотні тысяч салдат, многія вярнуліся  пакалечанымі. Сярод загінуўшых трое юнакоў з Ашмяншчыны: Сяргей Залатароў, Сяргей Клінцэвіч, Эдуард Кеда.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых. Гучалі песні, вершы  афганскай тэматыкі ў выкананні вучняў Мураванаашмянкоўскай і Цудзенішскай школ. Уразілі прысутных відэакліпы песень і кадры дакументальнай відэахронікі аб  ваенных падзеях у Афганістане. Чытачам была прадстаўлена кніжная выстава «Из пламени Афганистана», з якой пазнаёміла Таццяна Ціхановіч.      
У знак падзякі прысутным воінам-афганцам былі ўручаны кветкі і падарункі ад  прафкама КСУП “Прыгранічны”.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Бібліятэка: кніга, чытач, творчасць”. У падрыхтоўцы і правядзенні яго прымалі ўдзел сельскія бібліятэкі аграгарадкоў Каменны Лог і Мураваная Ашмянка, сельскі клуб аграгарадка Каменны Лог.
Afgan ty u sercy maim (1) Afgan ty u sercy maim (2)
Afgan ty u sercy maim (3) Afgan ty u sercy maim (4)
Afgan ty u sercy maim (5)

 

Сакавік

 

14 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі сумесна з духоўна – асветніцкім цэнтрам пры Спаса-Васкрасенскай царкве г.Ашмяны правялі сустрэчу з моладдзю, прымеркаваную да Дня праваслаўнай кнігі Вечныя каштоўнасці жыцця. Айцец Пётр, настаяцель Храма Уваскрасення Хрыстова разам з кіраўніком цэнтра сястрой Наталляй пазнаёмілі навучэнцаў УА “Ашмянскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” з гісторыяй цэнтра, бібліятэкай, святымі кнігамі. “Галоўная Кніга, якая аберагае нас ад зла – гэта, вядома, Біблія. Нездарма яна названа Кнігай Кніг. Праз яе нам кажа сам Бог. Чытаючы гэтую кнігу, мы набіраемся мудрасці. Праз яе мы маем зносіны з Госпадам, — сказаў айцец Пётр. Ён распавёў прысутным аб старажытных летапісах на Русі, аб кнізе Апостал, пра значэнне праваслаўнай кнігі і яе ўплыў на духоўна-маральнае развіццё, пра самыя старыя кнігі, якія ёсць у царкве. Гутарка атрымалася цікавай, пазнавальнай. Навучэнцы былі вельмі актыўныя, не саромеліся, задавалі пытанні святару. У працяг тэмы сястра Наталля пазнаёміла прысутных з гісторыяй храма, Нядзельнай школы, расказала пра святых, якія аберагаюць і падтрымліваюць чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях.
У чытальнай зале бібліятэкі моладзь магла пазнаёміцца з кніжнай выставай праваслаўнай літаратуры «Духовных книг божественная мудрость».
Wecnya kaschtounasci jiccia (2) Wecnya kaschtounasci jiccia (1)
Wecnya kaschtounasci jiccia (3) Wecnya kaschtounasci jiccia (4)
Wecnya kaschtounasci jiccia (5) Wecnya kaschtounasci jiccia (6)

 

 

22 сакавіка 2018 года ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” сумесна з ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” у памяць аб знішчэнні фашыстамі вёскі Хатынь правяла вечар памяці “Гудзяць званы памяці”. Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы пра тое, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.
У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся вучні сярэдніх школ горада і чытачы бібліятэкі. Вядучыя мерапрыемства Вольга Тарашкевіч і Павел Вайгяніца расказалі прысутным аб трагедыі вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі. Поўную смутку, трагізму і жалю тэатралізацыю “Ахвяры Хатыні” прадставілі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. Вядучыя ўспомнілі выжыўшых сведкаў і відавочцаў той жудаснай трагедыі: Іосіфа Камінскага, Віктара Жэлабковіча, Антона Бараноўскага, Валодю і Соню Яскевічаў, Сашу Жэлабковіча. Яны напомнілі, што Хатынь – гэта помнік усім вёскам, якія знішчаны фашыстамі на тэрыторыі Беларусі і што наведваюць яе людзі з розных краін каб памаўчаць, паслухаць званы і ніколі не забыць Хатынскую трагедыю.
На мерапрыемстве гучалі песні ў выкананні трыо дзяўчат СШ №2 і Вольгі Гайдаровіч. Вершы чыталі вучні гімназіі №1 г.Ашмяны і СШ №1 г.Ашмяны. Завяршыўся вечар памяці аглядам літаратуры з кніжнай выставы “Хатынь: трагедыя і памяць”.
Gudiac zwany pamiaci (7) Gudiac zwany pamiaci (1)
Gudiac zwany pamiaci (2) Gudiac zwany pamiaci (3)
Gudiac zwany pamiaci (4) Gudiac zwany pamiaci (5)
Gudiac zwany pamiaci (6)


 

23 сакавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы г.Ашмяны адбылося ўрачыстае тэатралізаванае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам любімых кніжных герояў пад дэвізам: «Нынче праздник чтенья – всем на удивленье!». Бібліятэкары запрасілі чытачоў бібліятэкі, вучняў малодшых класаў школ горада ў маляўніча і святочна аформленую чытальную залу бібліятэкі на свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэч з любімымі казачнымі героямі. Свята пачалося і маленькія чытачы акунуліся ў мір прыгод і вяселля. Галоўная госця свята Каралева Кніга сустракае ў Кніжным Каралеўстве хлапчука-хулігана, які не хоча чытаць кніг, а толькі гуляе ў камп’ютар, але казачныя героі і дзеці ў ходзе свята даказваюць яму пра карысць чытання і разам адпраўляюцца ратаваць ўзнагароды для лепшых чытачоў. Для выратавання узнагарод, якія былі выкрадзены Бабай Ягой, Каралева Кніга запрасіла на дапамогу мультяшных персанажаў Зіка Райдэра і ратавальнікаў з яго каманды - Скай, Гоншчыка, Рокі. Разам з літаратурнымі героямі дзеці адправіліся на пошукі ўзнагарод. Яны пераадольвалі розныя перашкоды, адказваючы на ​​пытанні віктарын і конкурсаў. Завітала да дзяцей на свята і гарэзная дзяўчынка Маша, якая шукала свайго сябра Мішку. Падчас свята дзецям і гасцям дарылі музычныя нумары юныя чытачкі бібліятэкі Фурса Дар’я, Шыманоўская Дынара і Акулевіч Паліна.
У канцы займальнай літаратурнай прыгоды прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Лепшы чытач года”. Па выніках 2017 года гэтага пачэснага звання ўдастоены наступныя чытачы: Гайдукевіч Ілля (Гімназія №1), Аляшэвіч Соф’я (СШ №3), Ластоўская Анастасія (СШ №3), Барысевіч Анастасія (СШ №3), Барысевіч Вадзім (СШ №3), Шыманская Вераніка (СШ №3), Шыманская Аліна (СШ №3), Мардас Дар’я (СШ №3), Нікадон Аляксей (СШ №3), Нікадон Аліна (СШ №3), Калядка Алег (СШ№ 1), Мажэйка Марыя (СШ №2).
За ўдзел у правядзенні адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі была аб’яўлена падзяка Ланеўскай Ілоне і Раманькову Максіму, а таксама дзяўчынкам за музычныя нумары. На свяце ўвазе гасцей бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава-прагляд “Феерверк дзіцячых кніг”.
Adkrycce Tydnia diciacay knigi Adkrycce Tydnia diciacay knigi1
Adkrycce Tydnia diciacay knigi2 Adkrycce Tydnia diciacay knigi3
Adkrycce Tydnia diciacay knigi4 Adkrycce Tydnia diciacay knigi5
Adkrycce Tydnia diciacay knigi6 Adkrycce Tydnia diciacay knigi7

 

 

Красавік

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Урок здароўя “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу” – да Сусветнага дня здароўя. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць парады па вядзенні здаровага ладу жыцця ад спецыяліста Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы, пазнаёмяцца з літаратурай у дапамогу выхаванню здароўезберагальнай культуры.

KRASAVIK


 

 

 

Май

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Гісторыка-літаратурная галерэя “Гады вайны – стагоддзі памяці”. 9 мая, падчас раённага свята, прысвечанага Дню Перамогі, бібліятэка арганізуе літаратурную галерэю, на якой афармляецца цыкл ілюстраваных кніжных выстаў, дапоўненых элементамі тэатралізацыі. Прапануюцца экспазіцыі дзіцячых малюнкаў “Малююць дзеці вайну”. Будзе працаваць “Франтавая бібліятэка”.


MAY

 

 

 

Чэрвень

 

Раённая дзіцячая бібліятэка г.Ашмяны

 

Літаратурны кірмаш «Аллея читающего детства». У Міжнародны дзень абароны дзяцей, калі пачынаюцца летнія школьныя канікулы, бібліятэка запрашае дзяцей усіх узростаў на літаратурны кірмаш, які будзе ладзіцца ў гарадскім парку. Тут іх чакаюць сустрэчы з цікавымі кнігамі, розныя гульні, конкурсы, атракцыёны.

CHERVEN1

 

 

 

Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны

 

Вечар пытанняў і адказаў “Падлетак і наркаманія”, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам. Прысутныя даведаюцца аб небяспечнасці ўжывання наркатычных сродкаў. На хвалюючыя пытанні адкажа ўчастковы інспектар Ашмянскага РАУС Аляксей Ордаш.

 

CHERVEN2

 


 

 

 

Ліпень

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Бібліякараван “Шляхам Незалежнасці”. 3 ліпеня падчас раённага свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у гарадскім парку жыхары горада змогуць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Завешся ты ласкава Беларуссю”, навінкамі літаратуры на «Литературной скамейке», узяць упадабаную кнігу з «Дерева читательских предпочтений», атрымаць прыз за правільны адказ на пытанні выставы-віктарыны «Угадай поэта по портрету».

LIPEN

 

 

 

Жнівень

 

Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны

 

Інфармацыйна-прафілактычная гадзіна «Если в доме случился пожар». У рамках акцыі “Канікулы без дыма і агню” бібліятэкар з запрошаным на мерапрыемства інспектарам РАНС напомніць дзецям аб небяспецы гульні з запалкамі, што трэба рабіць, калі ў доме здарыўся пажар, а яшчэ якія кнігі пачытаць, каб з карысцю правесці вольны час.

JNIVEN

 

 

 

Верасень

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Бібліяноч “Зазірнула ноч у бібліятэку”. Калі на горад апусцяцца прыцемкі, бібліятэка запрашае да сябе чытачоў і ўсіх жадаючых на сустрэчу з “ажыўшымі” героямі кніг. Прапануе акунуцца ў літаратурнае асяроддзе мінулых стагоддзяў, падыскутаваць аб прызначэнні сучаснай паэзіі, за кубачкам кавы паразмаўляць аб надзённым з сябрам.

Verasen

 

 

 

Кастрычнік

 

 

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Круглы стол «Забота о пожилых людях – веление времени». З нагоды Дня пажылых людзей бібліятэка запрашае сталых чытачоў і не толькі сабрацца за круглым сталом: абмеркаваць праблемы, падзяліцца сваімі поспехамі і дасягненнямі, расказаць аб радасных падзеях у сямейных справах і шмат яшчэ аб чым.

KASTRICHNIK

 

 

 

Лістапад

 

Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны

 

Чытацкая канферэнцыя “Пад зоркай лёсу” (да 65-годдзя з дня нараджэння В. Гіруць-Русакевіч). Чытачы абмяркуюць творчасць паэтэсы, сваёй зямлячкі, Валянціны Гіруць-Русакевіч. На мерапрыемства запрашаецца і сама паэтка, якая цікава раскажа пра свае вершы, а іх яна адрасуе як дарослым, так і дзецям, пачытае ўрыўкі з новай кнігі.

LISTAPAD

 

 

 

Снежань

 

Ашмянская раённая бібліятэка

 

Урок дабрыні “Высокае слова – міласэрнасць” (для наведвальнікаў цэнтра рэабілітацыі маладых інвалідаў).

 

SNEJAN

 

missBel

olimpik

kartabrend

viBOR2018

 2018GRR

 Legendy Grodenshiny

Welodvijenie

bezwizowy wezd

festival

nasekenie

sport

itogi

001329 806694

avgust

Grodnenshcina vcera i segodnia

 

naukaitogi

kalendar

hronika

kartamuz

groditogi

Korobchicy

Fotoproekt-Oshmjanschina

 

 

 

 

 

 

RizVN Login