1 кастрычніка 1918 года была ўрачыста адкрыта гімназія імя Яна Снядэцкага. Падпарадкоўвалася не павятому школьнаму інспектару, а Віленскаму акруговаму школьнаму кураторыю. Першапачаткова размяшчалася ў цэнтры горада на вуліцы Касцельнай. Нязменным кіраўніком гімназіі з’яўляўся Антон Лакуціеўскі.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ашмянскія навучальныя ўстановы / Памяць:гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 211.
1 кастрычніка 1958 года ў Ашмянах адкрыты раённы Дом піянераў (знаходзіўся на вул. Міцкевіча, 44). Некаторы час называўся Домам піянераў і школьнікаў, потым – цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, ДУА “Ашмянскі раённы цэнтр пазашкольнай работы” (2010г.). З 2013 г. – ДУА “Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. У маі 1988 г. пераехаў у будынак па вул.Савецкай, 41, дзе раней размяшчаўся раённы камітэт партыі і райвыканкам.
Крыніцы інфармацыі:
1. Спецыялізаваныя школы і пазашкольныя ўстановы / Памяць:гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 546.