21 верасня 1461 г. у Кракаве ва ўзросце 56 гадоў памерла Соф’я Гальшанская, дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў. Жонка Караля Польскага Уладзіслава ІІ, прадстаўніца роду Гальшанскіх.