25 ліпеня 1900 г. быў закладзены першы камень пад падмурак новага храма ў Гальшанах. На месца будаўніцтва прыхаджане падводамі падвозілі зямлю і камяні, насыпаўшы грунт вышэй за ўзровень вуліцы так, што старая царква засталася збоку. Будаўніцтва праводзілася на сродкі, выдзеленыя Найсвяцейшым Сінодам – 15,5 тысяч рублёў, ахвяраванні вернікаў і сродкі дабрахотных ахвяравальнікаў, якія паступалі з усёй Расіі дзякуючы просьбе Айца Ўладзіміра ў царкоўнай прэсе. Царква была пабудавана за адзін год.
Крыніцы інфармацыі:
1. Левченко, А. Гольшанской Свято-Георгиевской церкви 100 лет (1901-2001) : история, факты, комментарии / Священник Андрей Левченко. – Гольшаны: Свято-Георгиевская церковь, 2003. – 22. с.: ил.