17.06.1904 г. у Ашмянах нарадзіўся Батурын Аляксандр Восіпавіч (1904–1983), рускі спявак (бас-барытон), народны артыст РСФСР (1947), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943). З сям’і настаўнікаў, якія ў 1911 г. пераехалі ў Адэсу. Закончыў Ленінградскую кансерваторыю (1925). У 1927–1958 гг. саліст Вялікага тэатра оперы і балета (Масква). З 1948 г. вёў адначасова клас оперных спеваў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1962 г. прафесар). Выступаў як канцэртны спявак. Гастраляваў у пасляваенны час у Польшчы, Чэхіі, ГДР, Бельгіі, Італіі, Англіі.
Крыніцы інфармацыі:
1. Батурын Аляксандр Восіпавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал. : Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 568 – 569.