11.06.1932 г. на х.Амброжына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобл. нарадзілася Ганусевіч Данута Браніславаўна, педагог, Заслужаны настаўнік БССР (1974). Закончыла Гальшанскую СШ (1952), Віцебскі педагагічны інстытут (1956). У 1956–1986 гг. працавала выкладчыкам хіміі ў Гальшанскай сярэдняй школе. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Дэлегат УІ з’езда настаўнікаў (1978), з’езда настаўнікаў СССР (1978). З 1979 г. настаўнік-метадыст.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016.– С. 25.
2. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561. (Вызначыліся працай). .
11.06.1945 г. у г.Гродна нарадзіўся Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч, Заслужаны архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сааўтар праектаў “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Чыгуначны вакзал у Мінску”, “Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Выпускнік сярэдняй школы №1 г. Ашмяны. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у найбуйнейшых праектных арганізацыях краіны – Белдзяржпраекце і Мінскпраекце. У 2002 г. В.Крамарэнка прызнаны беларускімі СМІ “Чалавекам года”. У 2013 г. удастоены звання лаўрэата ганаровага прыза “Дойлід Беларусі”. Уладальнік звыш 20 айчынных і міжнародных дыпломаў і сертыфікатаў. За вялікую і мэтанакіраваную працу па фарміраванні пачуцця гонару за сваю краіну, асабісты ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 21 ад 19.06.2015 г. удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”.
Крыніцы інфармацыі:
1. Крамаренко Виктор Владимирович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
2. Козел,Л. Ошмянские школьники встретились с архитектором Виктором Крамаренко / Людмила Козел. – Режим доступа http://www.osh.by/?p=12746