27.05.1966 г. нарадзіўся Спірыдовіч Ігар Вікенцьевіч, самадзейны паэт на Ашмяншчыне, калекцыянер. Месца нараджэння – г.Роўна, Украіна. У 1969 г. з бацькамі пераехаў на Ашмяншчыну. Закончыў Кальчунскую СШ (1981), Ашмянскае СПТВ-18 (1984) па спецыяльнасці слесар, трактарыст-машыніст шырокага профілю. Служыў ва Узброеных сілах, працаваў трактарыстам, шафёрам у калгасе “Ясная Паляна”. Зараз працуе слесарам-сантэхінам у службе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыве з сям’ёй у в.Мардасы Ашмянскага раёна.
Байкі пачаў пісаць у трэцім класе. Творчы дэбют адбыўся ў 2005 г. у газеце “Ашмянскі веснік”. Вершы І.Спірыдовіча ўключаны ў зборнік “Сустрэчы”, выдадзены ў рамках міжнароднага прае- “Два бакі – адна гісторыя і культура” (2013). Займаецца калекцыянаваннем манет, старых прылад і рэчаў хатняга ўжытку. У сваёй сядзібе абсталяваў сапраўдны музей пад адкрытым небам, які з задавальненнем наведваюць мясцовыя школьнікі і аматары даўніны.
Крыніцы інфармацыі:
1. Спірыдовіч Ігар Вікенцьевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020.– С. 23.