24 мая 1945 г. быў складзены акт па расследаванні злачынстваў, здзейсненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна, камісіяй, у склад якой увайшлі старшыня Ашмянскага райвыканкама Хількевіч А.Ф., начальнік Ашмянскага РА НКУС маёр Рындзін, пракурор Ашмянскага раёна юрыст 1-га класа Парадня І.Э., загадчык аддзела аховы здароўя Маймусава А.П. Акт складзены на падставе матэрыялаў расследавання і наяўных дадзеных, якія сведчаць аб тым, што за час акупацыі тэрыторыі Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР нямецкімі захопнікамі, нямецка-фашысцкімі ўладамі і іх саўдзельнікамі расстраляны і закатаваны 1793 чалавекі мірных жыхароў горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
Крыніцы інфармацыі:
1. З акта, складзенага 24 мая 1945 г. камісіяй па расследаванні злачынстваў, здзейсненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 302–303. (Дакументы сведчаць).