15.05.1932 г. у в.Будзёнаўка Ашмянскага р-на нарадзіўся Нядзвецкі Бернат Станіслававіч (1932–2009), ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў трактарыстам у калгасе “Ясная Паляна” да 1992 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), медалём “За працоўную адзнаку” (1966), граматай Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнік ВДНГ СССР.
Крыніцы інфармацыі:
1. Нядзвецкі Бернат Станіслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 24.
2. Нядзвецкі Бернат Станіслававіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 555. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
15 мая 1965 г. створаны Ашмянскі раён электрычных сетак (РЭС). Падзяляўся на 3 участкі: Ашмянскі, Астравецкі, Смаргонскі, працавалі 73 работнікі. 31.12.1967 г. раён электрасетак перайменаваны ў прадпрыемства электрычных сетак (ПЭС), у 2019 г. – філіял “Ашмянскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”. Колькасць персанала філіяла (на 01.01.2021) – 688 чалавек. Прадпрыемства электрычных сетак і электрасеткі ўзначальвалі дырэктары М.І.Зык, А.А.Лявошка, М.М.Цішкевіч, Ф.В.Ждановіч, з 2009 г. – М.С.Жур. Ашмянскі ўчастак і Ашмянскі раён электрычных сетак узначальвалі В.С.Гусь, В.М.Грамыка, К.С.Астравух, В.С.Багумінскі, В.К.Бяляцкі, Р.М.Бельскі, А.К.Каско, У.І.Верамеевіч, з 2019 г. – А.С.Барткевіч.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ашмянскія электрасеткі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.510-511. (Прадпрыемствы, арганізацыі, установы).