24 сакавіка 1940 г. адбыліся выбары дэпутатаў у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР ад новаўтвораных абласцей Заходняй Беларусі: Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. Ашмянскі раён уваходзіў у склад Вілейскай вобласці. Сярод выбраных дэпутатаў Лебедзь Аляксандр Паўлавіч, першы сакратар Ашмянскага райкома партыі, Шышко Аляксандр Антонавіч, старшыня Навасядскага сельсавета (з 1925 г. жыў у в.Чуркі Ашмянскага р-на).
Крыніцы інфармацыі:
Да новага жыцця // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.230-237.