9 сакавіка 1954 г. нарадзіўся Добрышаў Яўген Мікалаевіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны, капітан 1-га рангу, выпускнік СШ №1 г.Ашмяны. Служыў на камандных пасадах на караблях Балтыйскага і Ціхаакіянскага флотаў. На флагмане Паўночнага флоту Расіі цяжкім атамным крэйсеры “Пётр Вялікі” прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі па выратаванні экіпажа затанулай падводнай лодкі “Курск”. Узнагароджаны двума ордэнамі “За службу Айчыне” 2-й і 3-й ступені, медалямі.
Крыніцы інфармацыі:
1. Долготович Б. Д. Добрышев Евгений Николаевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. — Минск: Беларусь, 2008. — С.230.
2. Звязаны лёсам з Ашмяншчынай. Добрышаў Яўген Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 577.