10.01.1949 г. у в.Валодзькаўшчына Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзілася Кеўра Генуэфа Францаўна, медработнік, самадзейны паэт Ашмяншчыны. Яе вершы друкаваліся ў газеце”Медыцынскі веснік” і ў двух паэтычных зборніках медработнікаў Гродзенскай вобласці «Жизнь – это вечное движение» (2001, 2007), у зборніку паэзіі памежжа “Сустрэчы” (Вільнюс, 2013).
Крыніцы інфармацыі:
Кеўра Генуэфа Францаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 12.