9 верасня 1994 г. з мэтай крэдытавання прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, гандлю і іншых галін гаспадаркі Адкрыта Аддзяленне адкрытага таварыства “Белпрамбудбанк” у г.Ашмяны. Галоўная мэта дзейнасці – прыём укладаў ад насельніцтва, размяшчэнне на дэпазітах сродкаў юрыдычных асоб. Размяшчалася на вул.Савецкая, 2. Аддзяленне банка ўзначальвалі Я.І.Магер (1994–2008), У.С.Трапачка.
Крыніцы інфармацыі:
1. Аддзяленне адкрытага таварыства “Белпрамбудбанк” у г.Ашмяны. // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 501. (Прадпрыемствы, арганізацыі, установы).