17.03.1947 г. у в.Бычкі Ашмянскага раёна нарадзіўся Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Восіпавіч, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2008). Працаваў трактарыстам у калгасе імя Ільіча. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1976) і ІІ (1986) ступеней.
Крыніцы інфармацыі:
Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Восіпавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.549. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
17.03.1966 г. заняткі ў Ашмянскай школе-інтэрнаце для глухіх дзяцей пачаліся ў новым будынку (пас.Школьны, 7). Да гэтага школа-інтэрнат для глухіх дзяцей з дня свайго заснавання (кастрычнік 1944 г.) знаходзілася ў былым панскім маёнтку Панавелішкі (уладальнікі Стругачы). Першы дырэктар В.Бараноўская. Будынак перастаў эксплуатавацца ў 2007 г. Апошнія тры гады перад закрыццём у школьным памяшканні размяшчалася Ашмянская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Крыніцы інфармацыі:
Ашмянская школа-інтэрнат для глухіх дзяцей // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.537-538. (З гісторыі школ і ўстаноў адукацыі Ашмяншчыны).