Прывітанне
Навіны
Адно акно
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2021 год
2020 год
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
План сумесных выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Кнігі. Мастацкая літаратура
Кнігі. Галіновая літаратура
Электронныя дакументы
Наша відэа
Учора і сёння
Краязнаўства
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
Краязнаўчы каляндар на 2021 год
Відэаматэрыялы

bez visy

ban cyberprest

check 239

Ashmyany 680g

chellendzh

ek11
bibmol
check 120
APROX
ABBOX
ocenJJ
check 243
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
gorods
ban dlya detskoy
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
Legendy Grodenshiny
check 675 1
AEKSTRIM2

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

new version saita

Краязнаўчая старонка


У 2017  годзе спаўняецца:

 

610 гадоў

Жупраны (1407)

 

      agjup  Вёска Жупраны вядома з 1407 года (князь ВКЛ Вітаўт падараваў вёску віленскаму ваяводзе В.Монвіду). Амаль  300  гадоў  знаходзі лася ў руках Радзівілаў, у ХІХ ст. – Чапскіх. Апошнія арганізавалі Жупранскае графства (уваходзілі вёскі Замасцяны, Латавічы, засценак Дукойні і іншыя населеныя пункты).  У ХУІ – ХУІІ стст. існавалі пратэстанцкая абшчына, шпіталь, кальвінскі збор (у 1682 годзе збор спалены сялянамі, потым адноўлены, у 1819 годзе пераўтвораны ў прыходскі касцёл). У канцы ХУІІІ ст. 35 дамоў; вуліцы Дворная, Сольская, Астравецкая. У 1702 годзе захоплена шведамі, у 1812 французамі (амаль поўнасцю спалена). У 1863 – 1864 гг. жупранскія сяляне прымалі актыўны ўдзел у паўстанні. У 1904 годзе ў Жупранах 793 жыхары, уваходзілі ў Сольскую воласць.

         У 1927 годзе 1051 жыхар, кааператыў “Рольнік”,  лаўкі; у 1939 – 1941 гг. няпоўная сярэдняя школа, медыцынскі пункт, электрастанцыя (каля млына). У 1939 годзе Жупраны ў складзе  БССР, 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна, у які ўвайшлі 45 населеных пунктаў з 3917 жыхарамі.

         У Вялікую Айчынную вайну размяшчаўся лагер ваеннапалонных; было спалена 49 двароў, на франтах загінулі 10 жыхароў. Вызвалена воінамі 29-га танкавага корпуса і іншымі часцямі.

          8.07.1949 г. створаны калгас імя Ф.Багушэвіча, першы старшыня В.М.Міхалойць. У 1997 годзе 298 двароў, 795 жыхароў.  З 2009 года ў складзе СВК “Кракоўка”.

          У 2016 годзе 247 двароў, 682 жыхары; аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, бібліятэка, аддзел  культуры  і дасугу, дзіцячы сад, 3 магазіны, комплексна-прыёмны пункт, сярэдняя школа, майстэрня, ферма.

         З Жупранамі цесна звязана жыццё вядомага беларускага пісьменніка Ф.Багушэвіча, тут ён пахаваны. У касцёле змешчана мемарыяльная пліта з надпісам: “Францішку Багушэвічу, 1840 – 1900, прыяцелі”.

          Архітэктурна-гістарычныя і мемарыяльныя помнікі: касцёл (ХІХ ст.), на магіле Ф.Багушэвіча, у гонар Ф.К.Багушэвіча (у цэнтры вёскі), землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

 

585 гадоў

 

Ашмяны становяцца месцам міжусобных баёў паміж войскамі

Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы (канец жніўня, снежань 1432)

 

         Пасля смерці Вітаўта (кастрычнік 1430), паводле ўмоў Гарадзельскай уніі, вялікага князя літоўскага мусілі абраць са згоды Ягайлы і польскіх паноў. Але князі і баяры ВКЛ сабраліся на сойм ў Вільні і без узгаднення з польскімі панамі, але са згоды Ягайлы, абвясцілі вялікім князем Свідрыгайлу. Свідрыгайла хоць і быў католікам, але быў вядомы праціўнік уніі з Польшчай і даўні сапернік Вітаўта і Ягайлы. Менавіта гэтым кіравалася незалежніцкая партыя пры яго абранні на сталец. Разрыў з Польшчай выклікаў незадаволенасць часткі князёў і баяр, якія лічылі за лепшае польскую арыентацыю Літвы. Былі незадаволеныя і тыя, католікі і праваслаўныя, хто меў уладу пры Вітаўце і быў адхілены ад яе Свідрыгайлам. Не абышлося без падбухторвання з польскага боку часткі магнатаў, якая падтрымлівала прапольскую (ці процісвідрыгайлаўскую) апазіцыю ў ВКЛ і дапамагала ў падрыхтоўцы замаху на Свідрыгайлу. Спробу замаху ўначы 1 верасня 1432 ажыццявілі ў Ашмяне Жыгімонт Кейстутавіч (католік) і Сямён Іванавіч Гальшанскі (праваслаўны), але Свідрыгайле пашчасціла ўратавацца і ўцячы ў Полацк.

       8 снежня 1432 года пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальнае паражэнне. Адразу пасля гэтага прапольская партыя абвясціла вялікім князем аднаго са змоўшчыкаў, малодшага брата Вітаўта – Жыгімонта Кейстутавіча. З гэтага часу ўзмацняюцца ваенныя сутыкненні за вялікакняжацкі прастол паміж прыхільнікамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, увайшоўшыя ў гісторыю як  феадальная вайна ў ВКЛ 1432-1437 гг. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. Пасля забойства Жыгімонта ў Трокскім замку вялікім князем стаў трынаццацігадовы  Казімір Ягелончык, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.   

325 гадоў

Касцёл Святых апосталаў  Пятра  і  Паўла

і базыльянскі манастыр (1692)

в.Баруны

 

     image2 Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Уключае будынкі касцёла, манастырскага корпуса, вежу-званіцу і капліцу.

     У 1692 годзе  была пабудавана уніяцкая драўляная царква,    фундаваная  Мікалаем Песляком для мужчынскага базыльянскага манастыра і ў гонар абраза Маці Божай Барунскай візантыйскага пісьма. У 1700 – 1707 гг. на месцы драўлянай узведзена мураваная царква, знішчаная пажарам, у 1715 годзе адбудаваная  Львом Кішкам. У 1747 – 1757 гг.  паводле праекта архітэктара А.Асікевіча  пастаўлена мураваная царква (дабудавана ў 1760 –1770 гг.). У 1778 – 1793 гг.  пабудаваны мураваны манастырскі корпус, які ў канцы  ХІХ ст. быў рэканструяваны. У 1793 годзе тут адкрыта 6-класная школа базыльян. У 1833 годзе манастыр перададзены праваслаўным; пасля абнаўлення царква пераасвячона ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1881). У манастыры да 1845 года размяшчалася духоўнае вучылішча. У 1874 годзе манастыр перастаў існаваць самастойна і быў прыпісаны да Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1920 годзе тут пачала працаваць беларуская настаўніцкая семінарыя. У 1922 годзе царква перададзена католікам.

           Касцёл – помнік архітэктуры “віленскага барока” і стылю ракако. Пад храмам знаходзіцца крыпта-пахавальня.

Манастырскі корпус у выніку рэканструкцыі ў ХІХ ст. набыў рысы класіцызму. 2-павярховы будынак мае Т-падобную планіровачную кампазіцыю з рэгулярным рытмам фасадаў, які ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах і лапаткі ў прасценках. Перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі памяшканні аб’яднаны галерэямі з ажурнымі крыжовымі скляпеннямі.

           На плошчы перад касцёлам мураваная капліца 2-й паловы ХУІІІ ст., пад скляпеннем якой устаноўлена скульптура Хрыста. Збудаванне завершана невялікай 2-яруснай цыліндрычнай вежачкай з крыжам над гранёным шатровым дашкам.  Капліца абнесена мураванай агароджай з брамкай. 

195 гадоў

Сапір Якаў (1822 – 1885)

 

          Яўрэйскі пісьменнік, падарожнік. Нарадзіўся ў г.Ашмяны. У 1832 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. Пасля смерці бацькоў перабраўся ў 1836 годзе ў Іерусалім, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю і шырокія свецкія веды. Настаўнічаў тут у рэлігійнай школе, потым быў пісцом абшчыны.    З   1839 года   друкаваў    вершы,    публіцыстыку.

         У 1857 – 1863 гг. зрабіў падарожжа па краінах Усходу і Поўдня (Егіпет, Йемен, Індыя, Ява, Цэйлон, Аўстралія, Новая Зеландыя). Падарожжа апісаў у кнізе “Сапфір”, дзе адлюстраваў побыт, мясцовыя гаворкі яўрэяў з усходніх краін. У 1869 годзе пабываў у Еўропе, у 1873 годзе – у Расіі. Выдаў кнігу “Другое Йеменскае пасланне” (1873).

 

175 гадоў

Стругач Лейба Давыдавіч (1842 – 1906)

 

          У сярэдзіне 70-х гадоў ХІХ ст. у Ашмянах пасяліўся мінскі купец 2-й гільдыі Лейба Давыдавіч Стругач, які ў далейшым  зрабіў значны ўклад у развіццё прамысловасці г.Ашмяны. Па прыездзе ў Ашмяны Л.Д.Стругач амаль што закінуў купецкую справу і пачаў актыўна займацца прадпры-мальніцкай дзейнасцю.

          У 1881 годзе было завершана будаўніцтва вінакурна-дражджавога завода па вуліцы Барунскай. Прадпрыемства пачало выпускаць спірт і дрожджы. Прадукцыя завода карысталася попытам не толькі ў Ашмянах, але і ў іншых губернях і нават на сусветным рынку. Раслі абароты прадпрыемства, багацеў і сам уладальнік. Адпаведна ішло адлічэнне сродкаў ў гарадскую казну, за кошт якіх добраўпарадкавалася тэрыторыя  горада, месцы агульнага карыстання.

          Згодна дакументаў Віленскага губернскага будаўнічага аддзялення вядома, што завод  пашыраўся ў 1890 – 1891 гг., перабудоўваўся ў 1894 – 1903 гг.  У 1899 годзе прадпрыемства займала 8 уласных пакояў, тут працавала 18 рабочых, 1 прыказчык 2-га класа, 2 служачых. Стругачу належыў  таксама вадзяны млын з двума паставамі.

          Аб вялікіх прыбылях заводчыка Стругача гаворыць і той факт, што ў 1888 годзе ён пабудаваў на гарадской плошчы двухпавярховы жылы каменны дом. Вядома таксама, што Стругач, сабраўшы капіталы, прасіў у 1896 – 1903 гг. дазволу на будаўніцтва заводаў сельскагаспадарчых машын, цаглянага і вапна-абпальнага (усе ў Ашмянах). Па невядомых прычынах будаўніцтва прадпрыемстваў не было здзейснена.

            Пасля смерці Л.Д.Стругача ў 1906 годзе яго справу прадоўжылі сыны – Абрам і Давід.  Пахаваны Л.Д.Стругач на яўрэйскіх могілках у Ашмянах. Магіла абсталявана помнікам з выкарыстаннем элементаў яўрэйскай нацыянальнай куль-туры, на які нанесены  надпіс на яўрэйскай  і рускай  мовах наступнага зместу: «Лев Давидович Стругач. 1842 – 1906 гг.»

 

125 гадоў

Голяс Міхаіл Вікенцьевіч (1892 – 1941)

     golyas Нарадзіўся ў 1892 годзе ў в.Повішні Ашмянскага раёна. Член КПЗБ. З 1910 года працаваў на слясарна-кавальскім заводзе ў Пецярбурзе. У 1919 годзе вярнуўся на радзіму, уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. З 1929 года сакратар Ашмянскага падпольнага райкама КПЗБ. У яго на кватэры ў в.Повішні  захоўвалася  нелегальная літаратура. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. У верасні 1939 года адзін з кіраўнікоў рабочай гвардыі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе сакратар гарсавета, старшыня Ашмянскага сельсавета. Выбраны дэпутатам раённага Савета.  20.09.1941 г. расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля хутара Шэйкі. Яго імем названа вуліца ў г.Ашмяны.

 

95 гадоў

Цэнтр банкаўскіх паслуг №418 г.Ашмяны

філіяла №413 у г.Ліда

ААТ “Акцыянерны ашчадны банк Беларусбанк”

 

      bankira Ашчадны банк з’яўляецца старэйшай фінансавай установай Рэспублікі Беларусь. Першыя ашчадныя касы былі заснаваны ў снежні 1922 года.

      У Ашмянах ашчадная каса аднавіла сваю дзейнасць у 1947 годзе, калі яны былі пераўтвораны ў ашчадныя банкі.

        Пасля далучэння 30.08.1995 г.  невялікага камерцыйнага банка “Беларусбанк” Беларускі ашчадны банк стаў адным з банкаўскіх лідэраў з разгалінаванай сеткай структурных падраздзяленняў у гарадах і райцэнтрах краіны, у Ашмянах – філіял № 418 ААБ “Беларусбанк”.

       У лістападзе 2009 года пераўтвораны ў цэнтр банкаўскіх паслуг № 418 г.Ашмяны філіяла № 423 ААТ акцыянернага ашчаднага банка Беларусбанк у г.Смаргонь. Фінансавая ўстанова аказвае насельніцтву шырокі спектр банкаўскіх паслуг, забяспечвае іх высокую якасць. З 1986 года кіраўніком банка з’яўляўся С.А.Бальцэвіч, з 2012 –  А.П.Петракова.

 

90 гадоў

Міхайлоўская Наталля Захараўна (1927 - ?)

          babaНарадзілася ў 1927 г. у в.Войтава Віцебскага раёна. З 1944 г. у Ашмянскім раёне (в.Нарцукі). У 1950 – 1980 гг. працавала даяркай, паляводам калгаса імя Леніна (імя Пушкіна). Нарадзіла і выхавала 11 дзяцей. Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), “Маці-гераіня” (1978), “Мацярынская слава” І, ІІ і ІІІ ступеней, медалямі.

 

85 гадоў

Паўлоўскі Войцех Іванавіч (1932)

        voiНарадзіўся ў 1932 г. у в.Замасцяны Ашмянскага раёна.Закончыў інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1958), з 1958 г. у ашмянскай “Аграпрамтэхніцы”: загадчык базы рамонтнай майстэрні, інжынер-кантралёр, галоўны механік, загадчык рамонтнай майстэрні, галоўны інжынер, кіраўнік. З 1973 г. на працы ў Гродне. Узнагароджаны двума ордэнамі “Знак Пашаны” (1966, 1971).

 

80 гадоў

Субач Рэгіна Антонаўна (1937 - 2006)

      suboch  Нарадзілася ў 1937 г. на хутары Казяны Навасёлкаўскага сельсавета Ашмянскага раёна. Працавала даяркай на ферме Маствілішкі на працягу 37 гадоў (да 1992). Узнагароджана ордэнам  “Знак Пашаны” (1973), медалём “За працоўную адзнаку” (1971). Памерла ў 2006 г.

 

70 гадоў

Народны драматычны тэатр

ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” (1947)

 

        teatrСтвораны ў 1947 годзе А.Я.Фаміным. Рэжысёрамі тэатра былі А.Я.Фамін, П.А.Дакука, І.І.Сіднеў, А.А.Міхеенка, А.Р.Спірыдонаў, В.П.Піхтулаў, А.В.Курневіч, з 2007 г. Л.В.Спірыдонава. На рэспубліканскіх і абласных аглядах народнай творчасці ўзнагароджваўся дыпломамі 1-й (1960), 2-1 (1968) і 3-й (1965) ступеней, у 1976 годзе стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных (спектакль К.Крапівы “Брама неўміручасці”). У рэпертуары тэатра больш за 80 спектакляў. З гастролямі тэатр выязджаў за межы раёна – у Мінск, Гродна, Астравец, Іўе, Вілейку, Беласток. На Беларускім тэлебачанні паказаны спектаклі “Паўлінка” Я.Купалы (1961), “Святы і грэшны” М.Варфаламеева (1983), “Трыбунал” А.Макаёнка (1984).

         Пятнаццаць найбольш таленавітых акцёраў атрымалі званне “Артыст народнага тэатра”: Г.С.Падляцкі, У.Я.Садоўскі, Г.Н.Папкова, В.І.Сайко, А.В.Рагожына, А.А.Міхеенка, Я.А.Архіпава, У.І.Іжык, В.Т.Гелер, Л.А.Кузьменка, М.П.Кубліцкая, Т.П.Яцкевіч, Э.С.Лукша, К.Г.Казлова, В.Д.Дабраўляніна. Званне народнага прысвоена ў 1959 годзе за спектакль па п’есе У.Пістоленкі “Аб асабістым” (рэжысёр А.Я.Фамін, мастак М.Бельцюкоў).

 

60 гадоў

ДУА “Ашмянская школа-інтэрнат

для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (1957)

 

          internatАдкрыта вясной 1957 года (першая ў былой Маладзечанскай вобласці). У некаторых будынках, якія зараз займае школа-інтэрнат, у свой час размяшчаліся  турма (пачатак   ХХ ст.),    польская гімназія (1918 – 1939), руская і польская няпоўныя сярэднія школы (1939 – 1941), педагагічнае вучылішча (1945 – 1957). У жніўні 1958 года быў праведзены першы набор вучняў у 1 – 6 класы (160 чалавек). Калектыў настаўнікаў і выхавальнікаў складаўся з 20 чалавек.

          Памяшканняў не хапала, першапачаткова дзеці займаліся ў цяперашнім будынку гімназіі №1. Першы дырэктар школы-інтэрната – В.Р.Навумаў (стаў заслужаным настаўнікам БССР). У 1958 – 1961 гг. былі пабудаваны жылы корпус (на 210 месцаў), 3 майстэрні, сталовая, пазней бібліятэка. У школе налічвалася 8 кабінетаў, вучэбна-даследны ўчастак. У 1960 годзе навучаліся 242 дзіцяці, з іх 17 сіроты. У 1965 годзе будынак на 520 месцаў уступіў у лік дзеючых. Пасля 1966 года школьны калектыў узначальвалі Ю.Н.Борд (заслужаны настаўнік БССР), С.Р.Быстрык, А.М.Захаркевіч, з 1996 года – У.А. Бізюк.

          Шмат гадоў прысвяцілі працы ў школе-інтэрнаце Н.У.Тапаркова, М.М.Міскеловіч, М.А.Капеня, З.М.Кізік, Л.М.Каркотка, А.А.Шаўцоў, В.В.Нізоўцава, Э.Ф.Панцырны, Н.К.Бажко, М.А.Рудзь, Р.А.Субач, М.А.Жыраў і інш.

        У 2002 годзе   ў школе-інтэрнаце працавала 57 педагогаў. У 2011 годзе колькасць дзяцей 91, з іх сіроты 68; 38 педагогаў. У 2016 – 70 дзяцей, 30 настаўнікаў.

        З 2007 года ў старым будынку школы-інтэрната размясціўся сацыяльна-педагагічны цэнтр,  з 2008 года –  цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.

        Сярод выпускнікоў установы – мастак кінастудыі “Беларусьфільм” І.А.Рогацень, публіцыст М.М.Маліноўскі, артыст А.В.Туровіч, ёсць урачы, настаўнікі і інш.

 

45 гадоў

Народны ансамбль песні і танца “Крыніцы”

ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры" (1972)

         krinicaУ 1972 г. пры Ашмян-скім раённым Доме культуры быў створаны харавы  калектыў культ-асветработнікаў раёна  (кіраўнік В.П.Емяльянава). З    1975  г.  –   ансамбль песні і танца “Крыніцы” (кіраўнік У.В.Карасёў, балетмайстар М.П.Шурбак). У 1979 г. прысвоена званне “народны”. Складаецца з харавой, танцавальнай і аркестравай груп. Харавую і харэаграфічную групу калектыву ансамбля складаюць больш за 30 чалавек. У аснове рэпертуару калектыву – беларускія народныя песні ў апрацоўцы, аўтарскія творы беларускіх кампазітараў, самадзейных аўтараў, вакальна-харэаграфічныя замалёўкі і харэаграфічныя малюнкі.

         Народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” (хормайстар В.Ф.Чаплінская)  –  актыўны ўдзельнік раённых і абласных фестываляў, конкурсаў і святочных мерапрыемстваў. Неаднаразовы пераможца абласнога фестывалю народных хораў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”. Сваё выканальніцкае майстэрства дэманстравалі ўдзельнікі ансамбля перад жыхарамі Смаргонскага, Вілейскага, Астравецкага, Валожынскага раёнаў. Ансамбль выступаў у такіх гарадах як: Мінск, Гродна, Калінінград, Чарняхоўск, Рэспубліках Польшча, Літва. 

 

25 гадоў

jitnicaНародны ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і дасугу аграгарадка  Кракоўка ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” (1992)

 

           Народны ансамбль народнай песні “Жытніца” створаны у 1992 годзе. У 1998 г. калектыву надана найменне “народны”. Кіраўнік ансамбля – Аляксандр Фёдаравіч Пашкоўскі.

         Аснову рэпертуару ансамбля складаюць беларускія народныя песні у апрацоўцы, аўтарскія творы беларускіх і самадзейных кампазітараў і абрадавыя песні свойго рэгіёна, якія гучаць акапэльна ці ў суправаджэнні інструментальнай групы.

          У складзе калектыву 12 чалавек. Гэта людзі розных спецыяльнасцей, якіх аб’ядноўвае любоў да песні.

         Народны ансамбль народнай песні “Жытніца” прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі “Дажынкі-2010” г. Ліда, свяце Нацыянальных культур г. Гродна, XI Усебеларускім фестывалі нацыянальных культур г. Гродна, VII Рэспубліканскім фестывалі гумару “Аўцюкі-2012” (Гомельская вобласць) і інш.

         У 2011 годзе народны ансамбль народнай песні “Жытніца” занесены на раённую Дошку гонару, у 2013 годзе узнагароджаны Падзячным пісьмом Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “за актыўную канцэртную дзейнасць і высокі ўзровень выканаўчага майстэрства”.

 

 

Студзень

 

85 гадоў

Гаштальд Тадэвуш (1932 – 2000)

 

          Гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся  1.01.1932 г. Т.Гаштальд паходзіць з сям’і, здаўна аселай у Ашмянскім павеце. У 1945 годзе сям’я пераехала ў Польшчу ў г.Хошчна. Вучыўся ў Вроцлаўскім універсітэце. З 1969 года працаваў  у Вышэйшай педагагічнай школе ў Слупску (Польшча). Прафесар, займаўся навукова-даследчай дзейнасцю. У сферы яго даследаванняў – гісторыя заходнепаморскага раёна ў ХІХ – ХХ стст., дзейнасць польскіх ваеннапалонных у канцлагерах у час 2-й сусветнай вайны. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, 10 манаграфій, сярод якіх “Па слядах паморскай аперацыі” (1973), “Культурнае жыццё ў лагерах польскіх ваеннапалонных у СССР (1939 – 1945)” (1994), “Над Нёманам і Ашмянкай: з гісторыі АК на Віленшчыне і Навагрудчыне” (1991) і інш. Сааўтар 7 навуковых даследаванняў, рэдактар калектыўных зборнікаў. З 1993 г. па 2000 г. рэдагаваў часопіс-бюлетэнь “Ашмянская зямля”, дзе друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі і культуры Беларусі.   Памёр 16.06.2000 г.

 

80 гадоў

Бусловіч Пётр Іосіфавіч (1937 – 2007)

 

        Народны ўмелец (разьба па дрэве, чаканка па метале). Нарадзіўся  1.01.1937 г. ў в.Ягелаўшчына Ашмянскага раёна. Закончыў сярэднюю школу №1 г.Ашмяны, Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў (1971). Працаваў у Ашмянскім прамкамбінаце (1956 – 1959),   Ашмянскай    школе    для     глухіх дзяцей (1959 – 1997)     выкладчыкам сталярнай справы.  Работы  экспануюцца  ў музеях Мінска,  Гродна, Ашмян.   Памёр у 2007 годзе.

 

85 гадоў

Мадэкша Марыя Людвікаўна (1932)

        madekshaНарадзілася 3.01.1932 г. у в.Мачулы Ашмянскага раёна. У 1952 г. закончыла Маладзечанскую школы будаўнікоў. Працоўная дзейнасць звязана з вёскай Шчапанавічы – рахункавод, палявод, даярка у калгасах “Перамога” і імя Крупскай. Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), “Знак Пашаны” (1966), медалямі. Жыве ў в.Шчапанавічы Ашмянскага раёна.

 

65 гадоў

Саўрыновіч Генрых Антонавіч (1952)

        saurinНарадзіўся 29.01. 1952 г. у в.Навасёлкі Ашмянскага раёна. Закончыў школу і тэхнічнае вучылішча ў Вільнюсе. З 1975 г. працаваў (працуе) у калгасе “Світанак”, інжынер па працаёмкіх працэсах. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986). Жыве ў в.Куцавічы Ашмянскага раёна.

 

180 гадоў

Баранцэвіч Антон Казіміравіч (1837 – 1918)

 

         Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. у Гродзенскай губерні. Нарадзіўся 30.01.1837 г. ў в.Кірклішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1853 года ў войску, падпаручнік, належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі. У красавіку 1863 года ўзначаліў падраздзяленне ў галоўным паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губерні, затым асобны атрад. Паплечнік В.Урублеўскага. Са студзеня 1864 года  ў эміграцыі. Аўтар успамінаў “Апошнія дні коннага літоўскага атрада” (1903).

        Памёр 26 студзеня 1918 года ў Львове.

 

Люты

 

90 гадоў

Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч (1927)

 

          verameevichНарадзіўся 2.02.1927 г. у в.Паканёва былой Беластоцкай вобласці. Закончыў Ленінградскі сельгасінстытут. З 1946 года ў Ашмянскім раёне: сакратар і старшыня Куцавіцкага, старшыня Лудскага сельсаветаў. З 1952 года старшыня калгаса імя Крупскай. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак (1984) некаторы час працаваў у гэтай гаспадарцы. Выбіраўся дэпутатам сельскага, раённага і абласнога Саветаў, дэлегатам Трэцяга з’езда калгаснікаў БССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1997), “Знак Пашаны” (1973), медалямі “За працоўную адзнаку” (1971), “Ветэран працы” (1997) і інш.  Прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” (2007). Жыве ў в.Клявіца Ашмянскага раёна.

 

595 гадоў

з часу ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай

 з польскім каралём Ягайлам (1422)

 

         sofya24  лютага  1422 года   Соф’я  Гальшанская (1405 – 1461), дачка  Андрэя, прадстаўніка княжацкага роду Гальшанскіх,  павянчалася ў Навагрудку (першай сталіцы ВКЛ) з польскім каралём Уладзіславам Ягайлам. Вянчанне адбылося ў фарным  касцёле, пабудаваным Вітаўтам, у  прысутнасці  вялікай  колькасці  гасцей, прадстаўнікоў радавітых магнацкіх сямействаў. Соф’я стала заснавальніцай дынастыі Ягелонаў, яе сыны, Уладзіслаў і Казімір, былі польскімі каралямі.

 

85 гадоў

Корзун Эдуард Сямёнавіч (1932 – 2001)

 

        korzunНарадзіўся 28.02.1932 г. ў в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) атрымаў накіраванне ў Ашмянскі раён і ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях быў звязаны з Гальшанамі, дзе ён больш за 20 гадоў быў дырэктарам мясцовай сярэдняй школы.                                          

        Краязнаўчай дзейнасцю пачаў займацца з 1962 года. Выязджаў працаваць у бібліятэкі і музеі Вільні, Мінска, Гродна, Маладзечна, вёў перапіску з бібліятэкамі і музеямі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, сустракаўся са старажыламі, славутымі землякамі, распрацаваў памятку і арганізаваў збор экспанатаў вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, удзельнічаў у археалагічных раскопках. Гісторыя Гальшан вызначыла яго кірунак у краязнаўстве. Сабраны матэрыял дазволіў яму стварыць у школе гісторыка-краязнаўчы музей (1963) і выдаць кнігу “Гальшаны” (Мн., 1987).

            У 1971 годзе быў удзельнікам ВДНГ у Маскве па тэме “Роля краязнаўчай работы ў выхаванні патрыятызму”, дзе атрымаў бронзавы медаль. Выступаў з дакладамі на навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць”  (1993), на канферэнцыі, арганізаванай  клубам “Гальшанскі замак” (1997). Выбіраўся дэлегатам на з’езд Беларускага краязнаўчага таварыства, рыхтаваў артыкулы  для “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, друкаваўся ў часопісе “Народная асвета”, у абласной і раённай газетах.

          Памёр у 2001 годзе. У памяць аб Э.С.Корзуну яго імем названы гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай СШ.

 

Сакавік

 

455 гадоў

Дарагастайскі Крыштоф Мікалай (1562 – 1615)

 

        daragaНарадзіўся 2.03.1562 г. Пачатковую адукацыю  атрымаў дома. Потым вучыўся за мяжой у славутай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, а затым у каталіцкай Фрайбурга-Брайзгаўскай Акадэміі, дзе пакінуў першыя спробы пяра – вершы на лацінскай і грэчаскай  мовах.  Таксама  атрымаў  навуковую ступень доктара медыцыны. Добраахвотна далучыўся да ваенных дзеянняў у Нідэрландах. Уступіў у войска Свяшчэннай Рымскай імперыі. Потым доўга падарожнічаў па Італіі для спасціжэння рыцарскіх навук, браў урокі коннай язды ў знакамітых майстроў, там задумаў скласці дапаможнік па конегадоўлі. Аднак паміж высакароднай задумай і яе здзяйсненнем паўсталі гады ратнай і дзяржаўнай працы. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558 – 1582 гг. Быў  старостам ваўкавыскім, навамольскім і дынемундскім, стольнікам літоўскім (з 1588). З 1590 года крайчы літоўскі, маршалак надворны (з 1596), маршалак літоўскі (з 1597). Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629). Кіраваў абаронай Рыгі (1601), вызначыўся ў бітве пад Какенхаўзенам. Падтрымліваў кандыдатуру Фёдара, сына рускага цара Івана ІУ Грознага, на пасаду караля Рэчы Паспалітай.

          Пасля заканчэння ратных спраў Дарагастайскі вяртаецца  ў маёнтак Мураваная Ашмянка, які застаўся яму ў спадчыну ад бацькі Мікалая Дарагастайскага, і працуе над  пачатай калісьці працай  па анатоміі і фізіялогіі каня “Гіпіка”. Кніга  была ўпершыню  выдадзена  ў Кракаве ў 1603 годзе і на працягу  ХУІІ – ХУІІІ стст. перавыдавалася 7 разоў. Пазней у маёнтку Мураваная Ашмянка К.Дарагастайскі пабудаваў кальвінскі збор і пры ім залажыў друкарню  (каля 1615). Працамі яе з’явілася не адна кальвінская кніжка, сярод якіх “Цэнзура” кальвінскага прапаведніка Войцеха Салінарыюса.

          1615 год быў апошнім для К.Дарагастайскага. У 1614 годзе, нарадзіўшы мужу доўгачаканага наследніка, памерла яго жонка Соф’я Радзівілаўна. Пасля гэтага цяжкага ўдару лёсу ён  хутка страчваў рэшткі сіл.  Адправіўшыся на лячэнне ў сілезскія Цепліцы, па дарозе памёр. Пахаваны на радзіме ў Мураванай Ашмянцы, але месца знаходжання склепа з магілай невядома.

 

75 гадоў

Вінцаловіч Генрых Іванавіч (1942)

       vincalovichНарадзіўся 10.03.1942 г. у в.Бычкі Ашмянскага раёна. Закончыў Крэйванцаўскую школу (1958), Ашмянскае СПТВ. Пасля вяртання з вайсковай службы (1965) працаваў у калгасе  імя Ільіча. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1981) і ІІ (1988) ступеней, “Знак Пашаны” (1971), знакамі ўдарніка 9-й і 10-й пяцігодак. Жыве ў аграгарадку Крэйванцы.

 

85 гадоў

Беняшэвіч Станіслаў Браніслававіч (1932)

         benyashНарадзіўся 14.03.1932 г. у в.Шоркайці Шальчынінкайскага раёна (Літва). Пасля службы ў арміі працаваў старшынёй Куцавіцкага сельсавета. Потым перайшоў на працу ў мясцовы калгас. Да 1992 г. загадчык вытворчага  ўчастка калгаса “Світанак”. Узнагароджаны ордэнамі  Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), “Знак Пашаны” (1972). Удзельнік ВДНГ СССР (1971). Жыве ў аграгарадку Навасёлкі Ашмянскага раёна.

 

70 гадоў

Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Восіпавіч (1947)

 

       barkaНарадзіўся 17.03.1947 г. у в.Бычкі Ашмянскага раёна. Закончыў Крэйванцаўскую школу, Ашмянскае СПТВ (1965). У 1965-1969 гг. служыў у Ваенна-марскім флоце. Працаваў трактарыстам у калгасе імя Ільіча. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1976) і ІІ (1986) ступеней.  У 2008 годзе за высокія вытворчыя дасягненні і шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна прысвоена Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Зараз на заслужаным адпачынку. Жыве ў аг.Крэйванцы.

 

 

230 гадоў

Пашкоўскі Юзаф (1787 - 1858)

 

         Польскі ваенны педагог, пісьменнік, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. Нарадзіўся 19.03.1787 г. у в.Стокі Свіслацкага раёна. Вучыўся ў Барунскай базыльянскай школе на Ашмяншчыне, у Гродзенскай дамініканскай школе, скончыў Свіслацкую гімназію.

 

95 гадоў

Забоеў Генадзь Андрэевіч (1922 - ?)

 

          zaboeyНарадзіўся 20.03.1922 г. у в.Сасноўка Называеўскага раёна Омскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950). З 1954 года ў Ашмянскім раёне: загадчык хірургічнага аддзялення (1954 – 1962), галоўны ўрач раёна (1962 – 1973). У 1968  годзе  прысвоена  ганаровае  званне  “Заслужаны ўрач БССР”. Працаваў у  цэнтральнай раённай бальніцы да жніўня 1984 года. Пасля выехаў жыць у г.Гродна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі  і медалём “Партызану Айчыннай вайны” 1 ступені.

 

 

105 гадоў

Пархімовіч Сямён Пятровіч (1912 – 1998)

 

        parhimНарадзіўся 25.03.1912 г. у в.Валасач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935). Працаваў аграномам МТС у г.п.Рудзенск Мінскай вобласці. З 1944 года ў Глыбоцкім райкаме КПБ, 1-ы сакратар Полацкага абкама КПБ.       

       З 1955 года ў Ашмянах. У 1956 – 1972 гг. дырэктар ПТВ №192. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. У 1970 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”, іншымі ордэнамі і медалямі, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978).

        Памёр у 1998 годзе.


65 гадоў

Лузіна Валянціна Міхайлаўна (1952)

 

         luzinaНарадзілася 31.03.1952 г. у г.Дзятлава Гродзенскай вобласці. Закончыла Гродзенскі Дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Ашмянскага раённага камітэта КПБ, сакратаром Іўеўскага райкама партыі, намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

         Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах  і сувязях з СНД. Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.

       Узнагароджана юбілейнымі медалямі “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 — 1945 гг.», “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Красавік

 

80 гадоў

Спірыдонаў Міхаіл Фёдаравіч (1937)

 

            Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1982). Нарадзіўся 10.04.1937 г. у г.Бабруйску. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1960 года працаваў у школах Астравецкага, Полацкага, Пухавіцкага раёнаў,    дырэктарам    Ашмянскага    краязнаўчага     музея імя Багушэвіча. З 1965 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (з 1969 года старшы навуковы супрацоўнік). Вывучае аграрную эвалюцыю на Беларусі ХУ – ХУІ стст. Адзін з аўтараў прац “Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі (т.2, 1990), “Нарысы гісторыі Беларусі” (ч.1, 1994), “Гісторыя сялянства Беларусі” (т.1, 1997).

 

65 гадоў

ААТ  “АГАТ-будсервіс” (1952)

 

            Загадам Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР № 86 ад 11.04.1952 г. пры Ашмянскім райкамгасе адкрыта раённая будаўнічая кантора. З 15 кастрычніка 1952 года будкантору ўзначаліў М.В.Яўмененка. 10. 10. 1960 г. рамбудкантора пераўтворана ў Ашмянскі прарабскі ўчастак, у 1975 годзе – у гаспадарча-разліковы прарабскі ўчастак, у 1978 годзе – у рамонтна-будаўнічы ўчастак (РБУ-13), з 1986 года – рамонтна-будаўнічы гаспадарча-разліковы ўчастак (РБГУ), з 1990 года – малое рамонтна-будаўнічае прадпрыемства (МРБП-13). У 1994 годзе ўтвараецца адкрытае акцыянернае таварыства  “РБП-13”, са студзеня 1995 года – ААТ “АГАТ-будсервіс”. Арганізацыя праводзіць рамонтна-будаўнічыя  работы не толькі ў Ашмянах і Ашмянскім раёне (медыцынскія ўстановы, школы, жыллё), але і ў сумежных раёнах. У 2016 годзе ў таварыстве працуе 60 чалавек.

         Пасля М.В.Яўмененкі будаўнічую арганізацыю ўзначальвалі Г.А.Чарняўскі, Смаляк, Палядовец, І.Р.Ціванаў,  Серанкоў, С.Ф.Кузьмянкоў, К.Л.Зык, А.С.Канапацкі, М.А.Ва-рабей, В.І.Лесцеў, У.Б.Шаўчэнка, У.У.Жыгала, І.А.Марчанка, Г.І.Русачок, В.М.Ларын, Г.І.Ляшчэвіч, Ю.Г.Розан, Ю.А.Квяткоўскі, Л.К.Асмольскі, А.І.Логінаў.  

 

220 гадоў

Раённы вузел паштовай сувязі (1797)

 

        pochtaПаштовая сувязь на Ашмяншчыне існуе з даўніх часоў. Пошту, адкрытую 24.04.1797 года, арандаваў на 15 гадоў ашмянскі стараста Т.Коцел. Паміж Ашмянамі і Вільняй знаходзіліся 2 паштовыя станцыі. У канцы ХІХ ст. пачалі адкрывацца паштова-тэлеграфныя канторы. У 1884 годзе паштовая станцыя ў Ашмянах належала Лейбу Сольцу і Зельману Каптуновічу (10 коней, 4 фурманы), у 1906 годзе Мордуху і Абраму Сольцам. Абарот за 1905 год  склаў 5 тыс. руб.

         У студзені 1941 года існавала раённая кантора сувязі, якая аб’ядноўвала 7 аддзелаў і 3 агенцтвы. Райкантора, аддзяленні і агенцтвы адноўлены ў 1944 годзе. З’явіліся таксама аддзяленні “Саюздрук”. У 1947 годзе ў раёне было 10 паштовых аддзяленняў і агенцтваў.

         У пасляваенныя гады раённую ўстанову сувязі ўзначальвалі Кедраў, С.Бабкін, Скроб, Сухаў, Лойка, І.Ф.Барук, А.М.Стрыга, У.А.Пухнарэвіч, В.І.Багдановіч, Л.П.Едка, В.З.Свіла, М.С.Патрэбка, І.М.Руткоўская, з 2006 года – К.Л.Дробыш. На 01.01.2002 г.  калектыў раённага вузла паштовай сувязі налічваў 135 чалавек. На месцах працавалі 27 аддзяленняў, з іх 26 сельскіх. На 01.12.2016 г. РВПС аб’ядноўвае 15 аддзяленняў сувязі, у т.л.,  14 у сельскай мясцовасці, у якіх працуюць  105 чалавек.

 

80 гадоў

Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч (1937 - 1998)

        shubaНарадзіўся 26.04.1937 г. у в.Тыхвосці Ашмянскага раёна. Закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1981). У 1960 – 1998 гг. загадчык вытворчага ўчастка эксперыментальнай базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

        Памёр 26.06.1998 г.

 

Сарока Станіслава Станіславаўна (1942)

         sarokaНарадзілася 27.04.1942 г. З 1957 г. працавала ў калгасе імя Пушкіна (зараз калгас імя Леніна). З 1961 г. даярка. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975). Жыве ў в.Семярнікі Ашмянскага раёна.


Май

 

85 гадоў

Нядзвецкі Бернат Станіслававіч (1932 - 2009)

       Нарадзіўся  15.05.1932 г. у в.Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Служыў у Савецкай арміі, працаваў трактарыстам у калгасе “Ясная Паляна” да 1992 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), медалём “За працоўную адзнаку” (1966), граматай Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнік ВДНГ СССР.

      Памёр 22.08.2009 г.

 

85 гадоў

Савіцкая Галіна Фёдараўна (1932)

         savaНарадзілася ў 1932 г. у в.Кулікі Сенненскага раёна. Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1969). У Ашмянскім раёне з 1953 г.: аграном-планавік сельгасаддзела райвыканкама, аграном галоўнай інспекцыі сельскай гаспадаркі. З 1963 па 1987 г. у калгасе “Свабода” (“Маяк”): аграном, галоўны аграном. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), медалём “За працоўную доблесць” (1966), “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980). Жыве ў Ашмянах.

 

225 гадоў

Пацверджанне магдэбургскага права

 і атрымання герба г.Ашмяны (1792)

 

            У выніку рэалізацыі Пастановы Чатырохгадовага сейма (1788 – 1792), у адпаведнасці з  якой  ва ўсіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага аднаўлялася самакіраванне з пашырэннем правоў, прывілеі на самакіраванне атрымалі 17 населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, сярод іх былі і Ашмяны. Кароль ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 22 мая 1792 года выдаў Ашмянам рэнавацыйны прывілей, згодна якому Ашмяны атрымалі статус вольнага горада з усімі правамі, свабодамі і абавязкамі, якія вынікалі з магдэбургскага права. Усе жыхары Ашмян абвяшчаліся асабіста вольнымі і мелі права валодаць нерухомай маёмасцю на правах прыватнай уласнасці, ім дазвалялася стварыць свой магістрат і суд, выбіраць бурмістра, войта, радцаў, лаўнікаў, гмінных, пісара, адваката і скарбніка. Жыхары Ашмян, як шляхецкага, так і “мескага” паходжання, падлягалі толькі ўладзе і суду магістрата, адначасова вызваляліся ад шляхецкай і замкавай юрысдыкцыі.  

          Быў зацверджаны герб горада: сярэбранае поле шчыта падзелена на 3 часткі, у правай – рука з вагамі, у левай – шчыт, у ніжняй – цялё, пад якім змешчаны надпіс на лацінскай мове: “Памяць Станіслава Аўгуста 1792”. Герб дазвалялася ўжываць на пячатках і іншых гарадскіх сімвалах.

          Наданне вольнасцяў гарадам падтрымлівала інтарэсы дзяржавы, таму што спрыяла як развіццю гарадоў, так і паступленню грошай у скарб краіны.

 

Чэрвень

 

85 гадоў

Ганусевіч Данута Браніславаўна (1932)

 

       ganusНарадзілася 11.06.1932 г. на х.Амброжына Ашмянскага раёна. Закончыла Гальшанскую СШ (1952), Віцебскі педагагічны інстытут (1956). У 1956 – 1986 гг. працавала выкладчыкам хіміі Ў Гальшанскай сярэдняй школе. У 1974  годзе   прысвоена   ганаровае    званне “Заслужаны настаўнік БССР”. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Дэлегат УІ з’езда настаўнікаў (1978), з’езда настаўнікаў СССР (1978). З 1979 года настаўнік-метадыст.

 

60 гадоў

Клінцэвіч Франц Адамавіч (1957)

 

           klincНарадзіўся 15.06.1957 г. у в.Крэйванцы Ашмянскага раёна. У 1972 годзе скончыў Крэйванцаўскую сельскую васьмігадовую школу, у 1974 годзе  сярэднюю школу № 1 Ашмяны. Пасля заканчэння школы працаваў настаўнікам чарчэння, працы і фізкультуры ў Крэйванцаўской школе.

         У 1975 годзе прызваны на службу ва Узброеныя сілы СССР. У 1976 годзе накіраваны ў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча, якое скончыў у 1980 годзе У 1986-1988 гг. служыў у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку (40-я армія), удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане; палкоўнік запасу. У 1991 годзе  скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя  У. І. Леніна.

       Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III, IV, V і VI скліканняў, намеснік кіраўніка фракцыі “Адзіная Расія” у Дзяржаўнай Думе, член Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, былы старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў Афганістана. 13 кастрычніка 2015 года склаў паўнамоцтвы дэпутата дзярждумы ў сувязі з прызначэннем сенатарам ад Смаленскай вобласці.  Кандыдат псіхалагічных навук.

        У 2006 годзе  рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў  за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна прысвоена Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Узнагароджаны двума ордэнамі “Чырвонай зоркі”, ордэнам Пашаны, Дружбы, ордэнам Аляксандра Неўскага, а таксама ордэнам “Пашаны” Рэспублікі Беларусь, ордэнам “Зорка” III ступені Рэспублікі Афганістан, 12 медалямі СССР і Рэспублікі Афганістан.

 

85 гадоў

Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч (1932 - 2007)

 

         laurinНарадзіўся 18.06.1932 г. у г.Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў Пастаўскую СШ  (1951). Паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Пасля  заканчэння інстытута ў 1957 г. быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 года. Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 60-90-я гг. ХХ ст. У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаны ўрач БССР”. Узнагароджаны     медалямі     “За     доблесную        працу.      У   азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” і імя М.І.Пірагова.

          Памёр у 2007 годзе.

 

105 гадоў

Бітэль Пятро (Пётр Іванавіч) (1912 – 1991)

 

         bitelБеларускі паэт, перакладчык, педагог, праваслаўны святар. Нарадзіўся 19.06.1912 г. ў г.п.Радунь Воранаўскага раёна. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1985). З сям’і паштальёна. Наведваў школу ў бежанстве, у Расіі. Па звароце  дадому  вучыўся  ў  Вішнеўскай  школе (Валожынскі раён), з 1925 па 1930 гг. ў Барунскай настаўніцкай семінарыі. Настаўнічаў у школах Валожыншчыны. Закончыў падрыхтоўчыя курсы ў Жыровіцкім манастыры. Працаваў праваслаўным святаром у в.Міжэвічы Слонімскага раёна,  у Докшыцах на Віцебшчыне, на Гомельшчыне. У 1962 годзе страціў гэтую службу з-за праследвання ўладаў. Працаваў  настаўнікам. Аўтар краязнаўчых нарысаў, мемуараў. Выдаў кнігі паэзіі “Замкі і людзі” (1968), “Паэмы” (1984), “Дзве вайны” (1990). Пераклаў на беларускую мову А.Міцкевіча, М.Канапніцкай, Ю.Крашэўскага, Т.Шаўчэнкі, І.Франко, С.Ясеніна, А.Твардоўскага,  Ф.Шылера.  Напісаў   “Паэму  пра   Баруны”.     

          Памёр 18 кастрычніка 1991 года.

 

90 гадоў

Доўнар Вікенцій Іосіфавіч (1927 - 2011)

          Нарадзіўся 24.06.1927 г. у в.Кучкуны Маладзечанскага раёна. Працаваў брыгадзірам  эксперыментальнай базы “Баруны” (1960 – 1991). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём “За працоўную адзнаку” (1966).

         Памёр 11.11.2011г. 

240 гадоў

Ходзька Ян (1777 – 1851)

 

        hodokНарадзіўся 24.06.1777 г. у мястэчку Крывічы Вілейскага павета Мінскай губерні, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Беларускі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830 – 1831 гг. З 1793 года – цывільна-вайсковы камісар Ашмянскага павета.

       Памёр 10 лістапада 1851года, пахаваны ў Заслаўі.

 

95 гадоў

Стэфановіч Пётр Францавіч (1922 - ?)

      

         stefanПеракладчык, празаік, драматург. Нарадзіўся 28.06.1922 г. у в.Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна. Сям’я пераехала ў Ашмяны на радзіму маці. Гімназію закончыў у 1939 г.

          У канцы 1930-х гадоў пачаў пісаць вершы на польскай, а затым і на беларускай мовах.  Першыя  яго  публікацыі  з’явіліся ў ашмянскай раённай газеце «Знамя свободы» (1941).Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – прайшоў шлях ад узводнага да камандзіра батальёна. Ваяваў на Паўднёвым і Карэльскім франтах, у 10-й пяхотнай дывізіі польскай арміі, дзе служыў да 1950 года. Працаваў на розных будоўлях, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва ў Мінскім аблвыканкаме (1950 – 1969), інжынерам у Беларускім аддзяленні Літфонда СССР (1969 – 1979), літаратурным рэдактарам у часопісе “Вожык” (1979 – 1984). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца сістэматычна ў 1964 годзе, пісаў гумарэскі, апавяданні, драматычныя творы. Перакладаў на беларускую і рускую мовы  творы польскіх пісьменнікаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990), член Саюза журналістаў Беларусі (1982). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы.

 

Ліпень

95 гадоў

Бабарыкіна Ганна Іванаўна (1922 – 2005)

 

         babarrНарадзілася 1.07.1922 г. ў в.Мялыні Усвяцкага раёна Смаленскай вобласці, Закончыла Веліжскае педагагічнае вучылішча (1940). У перадваенны час выкладала гісторыю ў Шаршнёўскай  СШ Усвяцкага раёна. Удзельніца  Вялікай  Айчыннай  вайны: памочнік   камісара    па    камсамоле  ў  партызанскім атрадзе “Кастрычнік”, пазней на той жа пасадзе ў брыгадзе “Кастрычнік”. У 1944 – 1945 гг. першы сакратар Пліскага райкама камсамола, інструктар Вілейскага абкама камсамола.

          З сакавіка 1945 года ў Ашмянскім раёне: першы сакратар РК ЛКСМБ (1945 – 1946), настаўніца гісторыі ў СШ №1 і №2 (1946 – 1995). Закончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага (1957). У 1965 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР”. Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), “Знак Пашаны” (1960), іншымі ордэнамі і медалямі. Выбіралася народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

          Памерла ў 2005 годзе. 

95 гадоў

Зянковіч Вераніка Карлаўна (1922 - 2006)

         zyanНарадзілася 01.07.1922 г. у в.Радзюны Ашмянскага раёна. З 1949 г. працавала цялятніцай у калгасе імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджна ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), “Знак Пашаны” (1973), медалямі “За працоўную доблесць” (1966), “Ветэран працы” (1971). Памерла 21.01.2006 г.

 

Верасень

 

220 гадоў

Камінскі Антон (1797)

 

          Польскі педагог, перакладчык, аўтар польскіх падручнікаў для школы. Скончыў базыльянскую школу ў Барунах. Нарадзіўся 3.09.1797 г. у маёнтку Рачуны-Чахоўцы Смаргонскага раёна.  З шляхецкай сям'і.

         Скончыў базыльянскую школу ў Барунах на Ашмяншчыне, фізічна-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1820). Настаўнічаў у жаночым пансіёне ў Вільні. Зняволены па справах філаматаў і філарэтаў, высланы ў Камянец Падольскі. Тут выкладаў у павятовай школе. З 1832 служыў у казначэйскай палаце. Затым рэдагаваў мясцовыя «Губернские ведомости». У 1856 г. атрымаў дазвол жыць у Вільні, быў настаўнікам у жаночых навучальных установах. Аўтар польскіх падручнікаў для школы (перакладаў з іншых моваў, перапрацоўваў, пісаў новыя) па геаграфіі, гісторыі Польшчы, польскай літаратуры, алгебры, заалогіі, прыродазнаўстве. Выдаў (з 1826) больш за 20 падручнікаў.  

        Памёр 12.11.1885 г. 

50 гадоў

Залатароў Сяргей Уладзіміравіч (1967 – 1986)

        zalatНарадзіўся 3.09.1967 г. у г.Вільнюс Літоўскай ССР у сям’і рабочых Уладзіміра Васільевіча і Лідзіі Іванаўны.  У 1982 г. скончыў 8 класаў СШ №1 г.Ашмяны, у 1985 г. – Ашмянскае ПТВ №192. У кастрычніку 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Ашмянскім РВК. Служыў у Афганістане, сапёр-кулямётчык. Радавы С.У.Залатароў загінуў 1.11.1986 г. Рота, у якой служыў Сяргей, атакавала атрад душманаў. У час атакі ён наступіў на міну. Узрыўной хваляй яго адкінула на другую міну, ад разрыву якой ён загінуў.

        Пахаваны ў г.Ашмяны. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем Сяргея Залатарова названа вуліца ў Ашмянах.

  

80 гадоў

Мацэль Багуслава Ганна Тадэвушаўна (1937)

        maccНарадзілася  7.09.1937 г. у в.Здзіковіцы (Польшча). З 1955 па 1993 год працавала свінаркай у калгасе імя Багушэвіча. Узнагароджана ордэнамі  Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982), “Знак Пашаны” (1977). Жыве ў аг.Жупраны Ашмянскага раёна.

 

95 гадоў

Лыскойць Станіслава Пратасаўна (1922 - 1999)

        liskНарадзілася 10.09.1922г. у в.Варні Ашмянскага раёна. Працавала свінаркай і цялятніцай у калгасе “Кастрычнік” на працягу 30-ці гадоў. Узнагароджана ордэнамі “Знак Пашаны” (1971),  медалямі “За працоўную доблесць” (1966). “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.леніна” (1970), “Ветэран працы” (1980).

        Памерла 10.10.1999 г.

 

80 гадоў

Содаль Уладзімір Ільіч (1937 - 2015)

 

         sodaБеларускі літаратуразнавец, краязнавец. Нарадзіўся 13.09.1937 г. у в.Мормаль Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Мормальскай школы працаваў загадчыкам клуба ў роднай вёсцы, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі. З 1958 года студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. З 1967 года  на Беларускім тэлебачанні, рэдактар тэлечасопіса “Роднае слова”. З 1990 года ў часопісе “Мастацтва Беларусі”, намеснік галоўнага рэдактара. Аўтар шматлікіх кніг гісторыка-літаратуразнаўчай тэматыкі, сярод якіх асаблівую значнасць для жыхароў Ашмяншчыны прадстаўляе выданне  “Жупранская старонка” (1992).  У.І.Содаль – адзін з буйнейшых даследчыкаў жыцця і творчасці Ф.Багушэвіча.Упершыню сабраў і прывёў у пэўную сістэму звесткі пра ўсіх Багушэвічаў, іх суседзяў. Жыццю і творчасці Ф.Багушэвіча прысвечаны кнігі “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкамі Мацея Бурачка” (1991), “Свіранскія крэскі” (1995), альбом “Францішак Бенядзікт Багушэвіч” (1986). Памёр 15.04.2015 г.

 

55 гадоў

serjСяргей Эдвард Аляксандравіч (1962)

 

          Нарадзіўся 22.09.1962 г. у в.Мішкіні Ашмянскага раёна. Вучыўся ў Анкудскай васьмігадовай школе, СШ №2 г.Ашмяны. У 1980 г. закончыў Смаргонскае тэхнічнае вучылішча №128 па спецыяльнасці фрэзероўшчык. Служыў у радах СА у Азербайджане. Пасля службы працаваў шафёрам у Ашмянскім райпа, токарам, фрэзероўшчыкам у племсаўгасе “Перамога”, будаўніком. Зараз працуе ў ДУА “Дакурнішскі вучэбна-педагагічны  комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, жыве ў аграгарадку Станцыя Ашмяны.

        Вершы, гумарэскі, байкі пачаў пісаць у 2005 г. Асобныя з іх друкаваліся ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”. Выдадзена кніга гумарэсак, баек “На ашмянскай прызбе” (2011).

 

70 гадоў

Багдановіч Галіна Вікенцьеўна (1947 - 1994)

 

         baggggНарадзілася 30.09.1947 г. у в.Гродзі Ашмянскага раёна. З 1966 года працавала даяркай на ферме Гродзі калгаса імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971),  медалём “За працоўную адзнаку” (1973). Памерла 24.10. 1994 годзе.

 

Кастрычнік

 

90 гадоў

Ганусевіч Франя Францаўна (1927)

 

       
ganusssНарадзілася  4.10.1927 г. у в.Гальшаны Ашмянскага раёна. Закончыла рэспубліканскую школу пчалярства.  З 1960 г. працавала жывёлаводам, паляводам у саўгасе “Гальшаны”., “Знак Пашаны” (1966), медалём “За доблесную працу”. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна (1970). Жыве ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

 

85 гадоў

Шылкоў Міхаіл Аляксеевіч (1932 - 2000)

         Нарадзіўся 10.10.1932 г. у в. Вялікае Савіна Дубровенскага раёна. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). З 1961 г. у Ашмянскім раёне: ветэрынарны ўрач раённай ветлячэбніцы, старшыня калгаса “Ясная Паляна” (1965 – 1984). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), “Знак Пашаны”. Дэлегат Усесаюзнага і Рэспубліканскага з’ездаў калгаснікаў, член Рэспубліканскага з’езда калгасаў.

       Памёр  6.08.2000 г.

 

75 гадоў

з часу масавага  расстрэлу яўрэяў на тэрыторыі Ашмянскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1942)

в.Талмінава

 

          За 1 км на поўдзень ад в.Талмінава, каля лесу (былы хутар Углеева або Аглейбы) пахавана 700 мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 21 кастрычніка 1942 года. У 1950 годзе на месцы пахавання ўстаноўлены помнік ахвярам фашызму, рэканструяваны ў 1967 і 1995 гг. На мемарыяльнай пліце надпіс на беларускай і яўрэйскай мовах: “Вечная памяць 700 яўрэям Ашмян, Смаргоні, Гальшан, Крэва і іх ваколіц, расстраляных фашыстамі і іх хаўруснікамі 21.10.1942 г.”.

 

115 гадоў

Станулевіч Віктар Іосіфавіч (1902 – 1981)

 

       stanНарадзіўся 23. 10. 1902 г. у  г.Архангельску. З 1919 года жыў на радзіме бацькі ў в.Баруны. Удзельнік нацыянальна-вызва-ленчай барацьбы, член “Незалежнай сялянскай партыі” (1926-1927), пасол сейма (1930). Неаднаразова арыштоўваўся, адбываў пакаранне ў ашмянскай турме.

      У   1939 – 1941 гг.   і  ў  пасляваенны час на гаспадарчай рабоце, займаў кіруючыя пасады.

          Памёр 19 лістапада 1981 года.

 

85 гадоў

Рыбіцкі Рамуальд Уладзіслававіч (1932 - 2006)

         ribaНарадзіўся ў 30.10.1932 г. у в.Лэйлубка Ашмянскага раёна. Працаваў у калгасе “Свабода”: трактарыст, звеннявы механізаванага звяна, загадчык вытворчага ўчастка, аграном-арганізатар і на іншых пасадах. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976), Дружбы народаў (1982), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982). 04.05.2006

 

Лістапад

 

70 гадоў

Грыц Вітольд Іосіфавіч  (1947 – 1996)

      griccНарадзіўся ў 3.11.1947 г. у в.Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Закончыў Жыровіцкі сельгастэхнікум, Вышэйшую партыйную школу  (1982). Служыў у Савецкай арміі (1966 – 1968). З 1968 па 1996 год працаваў у калгасах “Ясная Паляна” (трактарыст, звеннявы па адкорме буйной рагатай жывёлы), імя Дзяржынскага (інжынер-механік),  “Маяк” (сакратар парткома, інжынер па тэхніцы бяспекі). Працоўная дзейнасць В.І.Грыца адлюстравана ў кнігах “Кавалеры Ганаровага знака” (1972), “Школа майстэрства Вітольда Грыца” (1974) і інш. Член ЦК ВЛКСМ (1972 -1974). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1971). Удзельнік Х Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (Берлін, 1973).  Памёр 23.02.1996 г.   

 

105 гадоў

Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна (1912 – 1994)

 

       scachccБеларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Нарадзілася 7.11.1912 г. ў в.Граўжышкі  Ашмян-скага раёна.  Пасля сканчэння драматычных курсаў у Мінску працавала  ў Беларускім тэатры імя Я.Купалы (у 1932 – 1945 гг. актрыса,  з  1946 года   памочнік рэжысёра). У   гады   Вялікай   Айчыннай   вайны  ў складзе франтавой брыгады. Яе багаты вопыт работы з рэжысёрамі розных школ і кірункаў садзейнічаў дасканаламу арганізацыйна-тэхнічнаму і творчаму працэсу выпуску спектакляў (больш як 100). Сыграла    вядучыя    ролі    ў   спектаклях   “Велікадушнасць” В. Галаўчынера, “Партызаны” К.Крапівы, “Бацькаўшчына” К.Чорнага, “Машачка” А.Афінагенава, “Жакерыя” П.Мерыме і інш.

 

115 гадоў

Арэхва Мікалай Сямёнавіч  (1902 – 1990)

 

           orehНарадзіўся 24.11.1902 г. ў в.Баруны Ашмянскага раёна. Дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981). Член КПСС з 1920 года. У 1919 годзе змагаўся супраць войск Юдзеніча, польскіх інтэрвентаў. У 1920 – 1923 гг. сакратар Наўгародскіх павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 года ў апараце  ЦК РКСМ. У 1924 годзе старшыня Часовага  Беларускага Бюро ЦК РКСМ, першы сакратар ЦК КСМБ. Са студзеня 1925 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 года арыштаваны і 5 гадоў быў зняволены ў турмах Польшчы. У 1934 – 1935 гг. узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. Дэлегат ІІІ канферэнцыі (1926), ІІ з’езда (1935) КПЗБ, УІІ кангрэса (1935) Камінтэрна. З мая 1935 года член Бюро, з ліпеня 1936 года прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК кампартыі Польшчы ў Празе. Са снежня 1939 года ў СССР. У Вялікую Айчынную вайну з 1944 года ў Войску польскім. З 1945 года ў апараце Міністэрства грамадскай бяспекі ПНР. У  1956-1984 гг. навуковы супрацоўнік   Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

        Аўтар даследаванняў і мемуараў, складальнік дакументальных зборнікаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, у т.л. калектыўнай манаграфіі “Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921 – 1939)” (1966), зборнік успамінаў “У суровыя гады падполля” (1958), “Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі” (1958), «Дела и люди КПЗБ: Воспоминания» (1983).

        Памёр 16.07.1990 года.

 

590 гадоў

Казімір ІV Ягелончык (1427 – 1492)

 

        kazikВялікі князь літоўскі (1440-1492), кароль польскі (1447-1492), малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Нарадзіўся 30.11.1427 г. у Кракаве. Памёр 7 чэрвеня 1492 у  Гродна.

 

Снежань

 

50 гадоў

Кеда Эдуард Эдуардавіч (1967 – 1987)

          keddНарадзіўся 6.12.1967 г. у в.Стрэльчыкі Ашмянскага раёна ў сям’і калгаснікаў Эдуарда Антонавіча і Юліі Іосіфаўны. У 1983 г. Эдуард скончыў 8 класаў СШ №3 г.Ашмяны, у 1986 г. – Ашмянскае ПТВ №192. У лістападзе 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Ашмянскім РВК. Служыў у Афганістане, механік-вадзіцель. Радавы Э.Э.Кеда загінуў 1.06.1987 г.  Падраздзяленне, у якім служыў Эдуард, вярталася пасля баявой аперацыі ў лагер. У час прыпынку на адпачынак воінаў атакавалі душманы. Сярод загінуўшых быў і Эдуард Кеда.

        Пахаваны ў в.Паляны Ашмянскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За баявыя заслугі”.

   

          160 гадоў

Янкоўскі Часлаў (1857 – 1929)

         yanПольскі пісьменнік, гісторык, краязнавец, журналіст (псеўданімы Літвін, Ашмянчук). Нарадзіўся  9.12.1857 г. у в.Паляны Ашмянскага раёна. Са шля-хецкай сям’і. Закончыў гімназію ў Мітаве (Латвія). Вучыўся на факультэтах рускай філалогіі Варшаўскага і філасофскім   Кракаўскага    ўніверсітэтаў.  З   1883  года працаваў у газеце “Варшаўскі веснік”. У 1890-я гады жыў у Палянах, потым у Пецярбурзе. Супрацоўнічаў у часопісе “Край”, быў дэпутатам Дзяржаўнай думы (1906). У 1907 годзе пачаў выдаваць штотыднёвік “Голас Польшчы” – орган краёвай партыі Літвы і Беларусі (выйшла 5 нумароў). У 1914 – 1918 гг. жыў то ў Вільні, то ў Варшаве. З 1919 года стала жыў у Вільні. З 1922 года супрацоўнічаў у газеце “Слова”. Друкаваў вершы, апавяданні, артыкулы на тэмы літаратуры, пераклады з Ф.Шылера, Г.Гейнэ, Вальтэра, І.Тургенева. Выдаў кнігі твораў: “З песні Ліцвіна” (1881), “Арабескі – замалёўкі прозай” (1884),  “З нататкаў турыста” (1891), “Выбраная паэзія” (1897) і інш. Сапраўднай энцыклапедыяй з жыцця Ашмяншчыны з’явілася гісторыка-этнаграфічная праца “Ашмянскі павет. Матэрыялы да гісторыі зямлі і людзей” (ч. 1 – 4, Пецярбург, 1896 – 1900).

         Памёр 6.10.1929 г., пахаваны ў Вільні на могілках Роса. У Палянах пахавана маці і дачка Ч.Янкоўскага.

         У памяць аб знакамітым земляку ў Палянскай сельскай бібліятэцы створаны музейны куток Ч.Янкоўскага, у якім сабраны шматлікія матэрыялы аб яго жыцці і творчасці.

 

 90 гадоў

Альшук Аляксандр Яўстаф’евіч (1927 - 2013)

 

       alishukНарадзіўся 17.12.1927 г. у в.Трасечаняты Ашмянскага раёна. Закончыў Барунскую СШ, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973). Працаваў у сельскай гаспадарцы Ашмянскага раёна – старшынёй калгаса “Парыжская камуна”,  намеснікам старшыні калгаса імя Калініна. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1976), медалём “За працоўную адзнаку” (1971).      

        Памёр 30.01.2013 г.

 

 

 Краязнаўчы  каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – 40 с.: іл.

 

         Краязнаўчы каляндар на 2017 год уключае звесткі аб гістарычных помніках, падзеях, асобах, арганізацыях, прадпрыемствах  Ашмяншчыны ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі краю, юбілейныя даты якіх адзначаюцца ў 2017 годзе. Краязнаўчы каляндар складзены на аснове матэрыялаў, змешчаных у літаратурных выданнях: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна. - Мн.: БЕЛТА, 2003; Корзун, Э.С. Гольшаны/  Э.С.Корзун, Ю.И. Николаев. Мн.- Беларусь, 2005; Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биограф. справочник. – Мн.- Беларусь, 2008. Выкарыстаны матэрыялы з фондаў Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча, артыкулы з нумароў газет “Ашмянскага весніка”, сайта Ашмянскага РВК.

 

          Пры адборы юбілейных дат вырашана лічыць: для персаналій – 50, 60, 65, 70, 75, 80, 85 … і далей гадоў.  Для іншых юбілейных падзей – 20, 25, 30… і г.д.

 

          Выданне прызначаецца ў дапамогу карыстальнікам бібліятэкі, бібліятэкарам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Ашмянскага краю.

 

 

Складанне, рэдагаванне, камп’ютарны набор          Г.У.Палубінская

 

 Адказны за выпуск                                                       М.Р.Белавус

 

 

Soc. garant

AbaneR
Welodvijenie
bezwizowy wezd
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

BelarusPom
korrup
nasekenie
sport

001329 806694

Rolik

check 240
groditogi
Korobchicy

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Колькасць наведванняў:

счетчик посещений

RizVN Login