Ремонт ноутбука своими руками. Быстрый и гарантийный ремонт ноутбуков. Срочный ремонт ноутбуков. Ремонт компьютеров на дому. Быстрый ремонт компьютеров своими руками. Настройка и ремонт компьютеров. Java уроки для начинающих. Лучшие java уроки. Учим язык Java с нуля. Обзор смартфонов samsung. Качественный обзор смартфонов samsung galaxy. Обзор смартфона samsung galaxy s4. Фото картинки приколы. Самые новые картинки приколы. Лучшие приколы картинки. Скачать аддоны для wow. Самые новые аддоны для wow скачать. Скачать аддоны для wow быстро и без реги. Видео уроки python. Лучшие python уроки. Учим язык python с нуля. Скачать шаблоны для Joomla. Самые новые joomla шаблоны. Бесплатные шаблоны для Joomla.
Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
wybory 2019
75nemci
20201
ocenJJ
 75years
anik2018
LETOO
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
 gorods
detsban
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
 Legendy Grodenshiny

  

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Мерапрыемствы, праведзеныя да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

23 жніўня ў аграгарадку Кальчуны адбылося свята “Ёсць запаведны вугалок на карце Гродзеншчыны”, падрыхтаваны работнікамі аддзела культуры і вольнага часу і сельскай бібліятэкі. У час мерапрыемства вядучыя праслаўлялі знакамітых людзей свайго края, расказывалі аб дасягненнях і значных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі аграгарадка і Ашмяншчыне ў цэлым. Да свята была аформлена тэматычная выстава Гродзеншчына юбілейная”, на якой быў прадстаўлены матэрыял аб Гродзенскай вобласці, Ашмянскім раёне і аграгарадку Кальчуны. Бібліятэкарам быў праведзены прагляд літаратуры і падрыхтавана падборка літаратуры, якую можна было ўзяць дамоў. У фае бібліятэкі працавала выстава дзіцячых малюнкаў “Мой любы сэрцу вугалок”.

 

grodenschina yubileynaya (2) grodenschina yubileynaya (1)

 

grodenschina yubileynaya (3) grodenschina yubileynaya (4)

 

grodenschina yubileynaya (5) grodenschina yubileynaya (6)

 

grodenschina yubileynaya (7) grodenschina yubileynaya (8)


15 жніўня да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласі ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны карыстальнікам быў прапанаваны віртуальны часопіс “Гісторыя роднага краю ў фотаздымках”. Часопіс даў магчымасць прысутным пераканацца, як памяняўся Прынёманскі край у лепшы бок за гэты перыяд: яго гарады і вёскі, аб’екты сацыяльнай сферы, прадпрыемствы. Старонкі часопіса называліся: “Гісторыя вобласці ў фактах”, “Помнікі і культурныя традыцыі Прынёманскага краю”, “Мой родны край, што Гродзенскім завецца”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Гродзенская вобласць праз прызму гісторыі”.

gistoryya rodnoga krayu u fotazdymkah1 gistoryya rodnoga krayu u fotazdymkah

15 жніўня сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка  запрасіла чытачоў на інфарм-дасье “Гродзеншчына – калыска талентаў”, прымеркаванае да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар расказала дзецям пра асноўныя вехі гісторыі прынёманскага краю, аб сучасным развіцці і літаратурнай спадчыне Гродзенскай вобласці. Асаблівую ўвагу яна звярнула на выхадцаў з гродзенскай зямлі, якія праславілі край сваёй дзейнасцю і справамі. Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд выставы “Гродзеншчына: вехі, падзеі, імёны”, на якой былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні з фонду бібліятэкі, з дапамогай якіх можна паглыбіць свае веды аб гісторыі Гродзеншчыны, пазнаёміцца са звесткамі аб помніках архітэктуры і гісторыі, на якія вельмі багата гродзенская зямля. Напрыканцы мерапрыемства  прысутныя паглядзелі відэаролік “Славутасці прынёманскага краю”.
grodenschcyna - kalyska talentau grodenschcyna - kalyska talentau1
grodenschcyna - kalyska talentau2


8 жніўня  Ашмянская  раённая бібліятэка прапанавала ўвазе наведвальнікаў экалагічны альманах “Прыгажосць роднай зямлі”.  Мерапрыемства прымеркавана да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Выкарыстоўваючы слайд-прэзентацыю, вядучая мерапрыемства расказала аб прыгажосці роднай прыроды, аб неабходнасці беражлівых адносін да яе. Асаблівая ўвага была нададзена экалагічным праблемам краіны і рэгіёна. Прысутныя мелі магчымасць паразважаць пра тое, чаму неабходна захоўваць чысціню і парадак у навакольным асяроддзі. Падчас мерапрыемства былі таксама прадэманстраваны відэаролікі: «Возьмём  планету под защиту», «Планета – наш общий дом», “Экалагічная акцыя ў Ашмянскім раёне”. Акрамя таго, бібліятэкары падрыхтавалі агляд выставы літаратуры на экалагічную тэму «Экология природы – экология души».

crb crb1 crb2


20 ліпеня сельская бібліятэка аграгадка Кальчуны правяла інфармацыйную акцыю “Гродзеншчыну пазнаём разам”, прымеркаваную 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар Алена Шкелда пазнаёміла прысутных з выданнямі, з дапамогай якіх можна паглыбіць свае веды аб гісторыі Гродзеншчыны. Таксама былі прапанаваны буклеты пра ашмяншчыну. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына “Ці ведаеце вы Гродзеншчыну”, самыя актыўныя ўдзельнікі якой атрымалі ў падарунак буклеты і салодкія сувеніры.
k2k4 k3 

13 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны для выхаванцаў школьнага лагера прайшло мерапрыемства “Манаполія поспеху”, прымеркаванае да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар расказала дзецям пра асноўныя вехі гісторыі прынёманскага краю , сучасным развіцці і літаратурнай спадчыне Гродзенскай вобласці. Выхаванцам быў прапанаваны агляд літаратуры, прысвечанай нашаму краю і слынным землякам. Асаблівую ўвагу бібліятэкар звярнула на тыя выданні, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар разам з прысутнымі паразважалі аб тым, што адной з важнейшых задач сучаснасці з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне гісторыі свайго краю.
zhuprani zhuprani1


10 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны правяла агляд літаратуры “75 гадоў Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця” пад час мерапрыемства, арганізаванага аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу і прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. На выставе былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні ў чатырох раздзелах “Вехі гісторыі”, “Этапы развіцця”, “Славутасці прынёманскага краю” і “Літаратурны клад Гродзенскай вобласці”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з выданнямі, з дапамогай якіх можна паглыбіць свае веды аб гісторыі Гродзеншчыны, пазнаёміцца са звесткамі аб помніках архітэктуры і гісторыі, на якія вельмі багата гродзенская зямля. А таксама пазнаёміла з творчасцю пісьменнікаў-землякоў, якія нарадзіліся на нашай зямлі і прысвяцілі роднай старонцы шмат цудоўных твораў і паэтычных радкоў.
75 gadou Grodenskay woblasci (4) 75 gadou Grodenskay woblasci (1)
75 gadou Grodenskay woblasci (3) 75 gadou Grodenskay woblasci (2)

9 ліпеня для дзецей з аздараўленчага лагера экалагічнай накіраванасці Лясная акадэмія ДУА “Мураванаашмянкоўскі ВПК яслі-сад школа” у сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка была праведзена віктарына “Усё пра Гродна”, прымеркаваная да 75-годдзя щтварэння Гродзенскай вобласци. Дзеці актыўна ўдзельнічалі, адказвалі на розныя пытанні: колькі гадаў гароду Гродна, на зліцця якіх рэк аснаваны горад, колькі тэатраў мае горад, калі Гродна святкуе Дзень горада і іншыя. Да мерапрыемства была аформлена кніжная  выстава “Гродзеншчына: вехі, падзеі, імёны ”.
Use pra Grodna1 Use pra Grodna
Use pra Grodna2

4 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу арганізавалі тэматычную праграму “Мы помнім, помніць міру запавядаем”. Для удзельнікаў мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Мая зямля, мой родны дом, замецца Беларуссю”, на якой была прадстаўлена літаратура па гісторыі ўтварэння і развіцця Гродзенскай вобласці, аб яе знакамітых і слынных людзях. На мерапрыемства была запрошана мясцовая паэтэса Тэрэса Адашкевіч, якая пачытала свае вершы, прысвечаныя малой радзіме і іншым тэмам, якія вельмі кранаюць кожнага слухача. Прадоўжыўся вечар “батлам” паміж моладзю і старэйшым пакаленням. Яны адгадвалі мелодыі песен мінулых гадоў, а таксама сучасныя кампазіцыі, а таксама прадстаўнікі розных пакаленняў прадэманстравалі майстар-клас па танцах.
My pomnim, pomnic miru zapawiadaem (3) My pomnim, pomnic miru zapawiadaem (6) 
My pomnim, pomnic miru zapawiadaem (4)  My pomnim, pomnic miru zapawiadaem (1)
My pomnim, pomnic miru zapawiadaem (2) 

29 мая работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі гісторыка-краязнаўчы экскурс “Гартаючы старонкі гарадской гісторыі”, прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Гродзенскай вобласці. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы аграрна-технічнага коледжа. Таксама была запрошана работнік Ашмянскага краязнаўчага музея Чарняк Святлана Пятроўна. Вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным аб гісторыі горада Ашмяны, аб архітэктурнай спадчыне: касцёле францысканцаў, касцёле Святога Міхаіла Архангела, Свята-Уваскресенскай царквы, сінагозе, плошчы “17 верасня”, якая ў розныя гістарычныя перыяды насіла розныя назвы (“Рыначная”, “Базарная”, !Т.Касцюшкі”). Чарняк Святлана Пятроўна цікава расказала пра гісторыю ашмянскіх вуліц. Былі прадэмастраваны відэафільм і прэзентацыя.
Gartayucy staronki garadskoy gistorii (1) Gartayucy staronki garadskoy gistorii (2) 
Gartayucy staronki garadskoy gistorii (3)
14 красавіка сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу аграгарадка Кальчуны арганізавалі інтэлектуальную сустрэчу “Брэйн-рынг” паміж камандамі “Юнасць” і “Мудрасць”. Вучні старэйшых класаў мясцовай школы і людзі сталага ўзросту спаборнічалі паміж сабой, дэманструючы веды ў галіне прыродазнаўства, літаратуры, на веданне прыказак, прымавак і фальклору. Шосты тур гульні быў прысвечаны адной з самых значных падзей бягучага года 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэнню Гродзенскай вобласці. На працягу ўсёй гульні захоўвала інтрыга і перамогу атрымлівала то адна, то другая каманда, але ў выніку – нічыя! Людзі “залатога ўзросту” засталіся задаволеныя, што іх вопыт і веды не саступілі маладосці, азарту і весялосці. А новае пакаленне ганарыцца тым, што прадэманстравала добрыя веды.
Breyn-ring4 Breyn-ring1
Breyn-ring2 Breyn-ring3 
Breyn-ring
5 красавіка  аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасіў членаў клуба “Сустрэча” на выязное мерапрыемства ў аграгарадок Гальшаны “Душою адданы радзіме малой”. Менавіта тут адбылася сустрэча з чалавекам года Гродзеншчыны, чалавекам года Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, спецыялістам па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела метадычнай работы ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” Сяргеем Жылікам. Мерапрыемства было прымеркавана да Года малой радзімы, 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У час размовы вядучая мерапрыемства Святлана Галінская пазнаеміла прысутных з госцем, расказала цікавыя звесткі з жыцця Сяргея Жыліка. Дзе б не працаваў Сяргей Аляксандравіч – у Граўжышкоўскай школе, першым сакратаром у аддзеле па справах моладзі райвыканкама, у ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” , аддзеле адукацыі ці ў аддзеле культуры, усюды неабходны былі яго веды і вопыт, творчыя здольнасці.
Гальшанцы і   ўдзельнікі клуба з цікавасцю слухалі пра праектную дзейнасць суразмоўцы, пра яго падарожжы па роднаму краю і за яго межы.
Сяргей Аляксандравіч быў адным з удзельнікаў моладзевага форума студэнтаў на Кубе. Вельмі цікава суразмоўца расказваў пра свае падарожжы ў Польшчу, бо менавіта тут ён не толькі адпачываў культурна, але і знаходзіў цікавыя звесткі для сваёй творчасці.
Сяргей Аляксандравіч расказваў прысутным і пра свае захапленне жывапісам – ён малюе ў вольны час карціны. Некалькі карцін ёсць у краязнаўчым музея імя Ф.Багушэвіча ў г.Ашмяны. Калі здараецца наведаць выставы мастакоў, то там ён натхняецца іх творчасцю. Любіць наш суразмоўца пагартаць часопісы, якія расказваюць пра сад, агарод. На яго прысядзібным участку расце некалькі відаў туй, а кусты ружаў радуюць вока сваімі кветкамі. Сяргея Жыліка многія ведаюць, як вядучага раённых мерапрыемстваў, а “Рэгіянальная газета”, правеўшы свой “Топ самых прывабных мужчын рэгіена”, выбрала яго самым прывабным мужчынам Ашмяншчыны.
Гасцям сустрэчы было цікава пачуць аповед Сяргея Аляксандравіча пра гісторыка-культурныя каштоўнасці нашай Ашмяншчыны. Пад час мерапрыемства прысутныя задавалі шматлікія пытанні, якія датычыліся Гальшанскага замка, вадзянога млына і інш.
Прысутныя мелі магчымасць зрабіць аглядную экскурсію па аграгарадку Гальшаны, наведаць руіны замка Сапегаў, паглядзець інсцэніроўку ля сцен замка пра Белую Панну і Манаха, падрыхтаваную работнікамі аддзела культуры і арганізацыі вольнага часу, наведаць музей Дугі Струвэ ў сельскай бібліятэцы.
Dushoy addany Radzime maloy (1) Dushoy addany Radzime maloy (2)
Dushoy addany Radzime maloy (3) Dushoy addany Radzime maloy (4)
Dushoy addany Radzime maloy (6) Dushoy addany Radzime maloy (7)
Dushoy addany Radzime maloy (8) Dushoy addany Radzime maloy (9) 
Dushoy addany Radzime maloy (10) Dushoy addany Radzime maloy (11)
Dushoy addany Radzime maloy (12)
28 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі ў час школьных канікулаў была праведзена краязнаўчая гульня-арыентаванне  «Я этим городом храним». У гэтым годзе ініцыятары гульні асноўнай тэмай абралі “Я ганаруся быць ашмянцам”, якая прысвечана 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Ашмянская раённая бібліятэка была адным з пунктаў  гульні-арыентавання. Пад час правядзення бібліятэку наведалі вучні школ горада і раёна, каб выразна прачытаць вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Адной з умоў гульні   неабходна было зняць на відэа чытанне верша. Святлана Галінская, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, расказала пра выставы літаратуры «В сердцах и книгах память о войне» і “Гродзеншчына: учора, сёння, заўтра”. 
Ya etim gorodom hranim

13 сакавіка бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Каменны Лог правяла для навучэнцаў 6 класа ДУА Цудзенішскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” інфармацыйны час Гродзеншчына – наш легендарны край, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Гродна –малавядомы, але вельмі цікавы горад, які змог захаваць гістарычны каларыт на працягу розных перыядаў сваёй гісторыі. Для хлопчыкаў і дзяўчынак быў падрыхтаваны агляд літаратуры аб гісторыі, культуры і славутасцях Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар расказала пра гістрыю стварэння вобласці, а таксама прайшлася па асноўных вехах яе развіцця і станаўлення.
Grodenschyna - nasch legendarny kray

6 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі кніжную выставу “Край сівой даўніны і прыгожых легенд”, прымеркаваную да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Літаратура на выставе прадстаўлены ў двух раздзелах: “Гродзеншчына на шляху стварэння і развіцця” і “Гартаем старонкі гісторыі”. Бібліятэкары правялі каля кніжнай выставы агляд і прысутныя даведаліся пра цікавыя гістарычныя звесткі: у склад Гродзенскай вобласці ўвайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён-Брэсцкай вобласці. Былі сфармаваны кіруючыя органы: абласны камітэт КПБ і аблвыканкама, абласныя службы і арганізацыі, якія адразу ж прыступілі да працы. На чале іх сталі былыя партызаны і падпольшчыкі, а таксама спецыялісты, накіраваныя з іншых рэгіёнаў краіны.
Kray siwoy dauniny i prygojyh legend Kray siwoy dauniny i prygojyh legend1

6 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшоў урок мужнасці «Юныя героі Гродзеншчыны», прымеркаваны да Дня памяці юнага героя-антыфашыста. На ўрок былі запрошаны чытачы бібліятэкі, вучні 4 класа мясцовай школы. Загадчык бібліятэкі Таццяна Уладзіміраўна Іванова расказала дзецям аб гісторыі гэтай даты, якую адзначаюць не толькі ў нашай краіне. У 1964 годзе Генеральнай Асамблеей ААН у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашыстскай дэманстрацыі – францускага школьніка Даніэля Фэры і іракскага хлопчыка Фадыла Джаміля 8 лютага быў зацверджаны як Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з прыкладамі мужнасці і самаадданасці дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх нямала юных герояў Гродзеншчыны. Дзеці ўважліва слухалі пра подзвігі, якія здзяйснялі юныя героі ў час вайны і нараўне з дарослымі набліжалі Перамогу. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і мультымедыйная прэзентацыя. Завяршыўся ўрок мужнасці хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых героях.
Yunya geroi Grodnenschiny2 Yunya geroi Grodnenschiny3 
Yunya geroi Grodnenschiny Yunya geroi Grodnenschiny1

 

pobedGR
Soc. garant
olimp
AbaneR
kartabrend
 Welodvijenie
bezwizowy wezd
  
100Bssr
BelarusPom
korrup
nasekenie
sport
001329 806694
avgust
             
75year
 Rolik
 kalend2019
 chronic2018
 kartamuz
 groditogi
 Korobchicy
    
       
RizVN Login