Крыніцы інфармацыі:
06.08.1923 г. нарадзілася Арлоўская Ганна Лявонаўна (1923–2010), педагог, Заслужаны настаўнік БССР (1957). Месца нараджэння – в.Балітчыхіна Віцебскага р-на. Закончыла 52-ю чыгуначную школу г.Віцебска (1938), Віцебскае беларускае педагагічнае вучылішча (1941). З 1947 г. у Ашмянскім раёне: настаўніца Янканцаўскай і загадчыца Гедэйскай пачатковых школ (да 1951), настаўніца СШ №1 г.Ашмяны (1951–1958), загадчыца Бянянскай пачатковай школы.
1. Арлоўская Ганна Лявонаўна // Памяць: Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003.– С. 560–561. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).