Новая немецкая медицина. Советы от немецкая медицина. Клиника немецкой семейной медицины. Почему в израиле хорошая медицина. Главные новости медицины израиля. Медицина в израиле отзывы. Аденома простаты лечение. Быстрое народное лечение аденомы простаты. Аденома простаты и простатит. Легкий способ перестать курить. Как перестать курить уже сегодня. Как перестать хотеть курить. Уход за кожей лица. Качественный уход за кожей летом. Домашний уход за кожей. Боли на ранних сроках беременности. Быстрое лечение на ранних сроках беременности. Ощущения на ранних сроках беременности. Воспаленные гланды лечение. Чем лечить воспаленные гланды дома. Воспаленные гланды симптомы. Прыщи на лице как избавиться. Как навсегда избавиться от прыщей с лица. Прыщи на подбородке как избавиться.
Прывітанне
Навіны
Графік прыёма
Электронныя звароты
Аб бібліятэках
Гісторыя ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка"
Правілы карыстання
Структура
Рэжым работы
Аграгарадкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Баруны
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны
Сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог
Сельская бібліятэка аграгарадка Кракоўка
Сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка
Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі
Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны
Клуб "Сустрэча"
Бібліятэкі ў СМІ
2019 год
2018 год
2017 год
2016 год
2015 год
2014 год
2013 год
Конкурсы, акцыі
Конкурсы
Паслугі бібліятэк
Бясплатныя паслугі
Платныя паслугі
Праграмы, праекты
Праграмы
Праекты
ПЦПІ
Аб ПЦПІ
ПЦПІ раёна
Рэсурсы ПЦПІ
Паслугі ПЦПІ
Узаемадзеянне з органамі ўлады
Бібліёбус
Графік выездаў
Электронны каталог
Зводны электронны каталог
Новыя паступленні
Мастацкая літаратура
Галіновая літаратура
Наша відэа
Учора і сёння
Краязнаўства
БД "Ашмяншчына ў асобах і падзеях"
wybory 2019
bibmol
75nemci
20201
ocenJJ
 75years
anik2018
LETOO
EBA
ashmy2
Struveee
MURAAA
 gorods
detsban
Anons
Nashy dasiagnenni
EDI
 Legendy Grodenshiny

  

Kraz

insta

ОКРУ

 

Вкcom

Struve

logo

 

Oshmianskiy raiispolkom

NBB

min4

prezident

pravo.by

banner gonbik

 

 

Перакладчык

Belarusian English French German Latvian Lithuanian Polish Russian

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках праграмы



ЛІСТАПАД

Жыць у згодзе з самім сабой

29 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны быў праведзеныкруглы стол “Жыць у згодзе з самім сабой, удзельнікамі якога былі людзі сталагаўзросту. Была аформлена тэматычная падборка літаратуры “Яны робяць нас дабрэй, а свет чысцей і радасней...”. Госцем мерапрыемства была псіхолаг Ашмянскай раённай бальніцы Лілія Станіславаўна Жарэйка. Яна ў цікавай форме з практычнымі заняткамі асвятліла пытанні: “Адзінота або зносіны?Як стаць патрэбным?,“Канфлікт пакаленняў” і падарыла бібліятэцы сваю аўтарскую кнігу “Старт у 40”.

kr1kr2

Капусныя вячоркі

27 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” для пажылых людзей раённай бібліятэкі Капусныя вячоркі. Вялікую цікавасць выклікаў аповяд аб відах капусты і карысных уласцівасцях гэтай гародніны. Удзельнікі вячорак дзяліліся сваімі рэцэптамі капусных страў. І нават многія гаспадыні прынеслі для дэгустацыі стравы з капусты.Прысутным прапанавалі вызначыць на вагу качан капусты, загадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра капусту. Працягнулася мерапрыемства чаяваннем і дэгустацыяй пірагоў з гародніны. Весялосць і пазітыў панавалі падчас свята.

cop1 1 cop1 2


Падарожжа па Беларусі


22 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянкаправедзена краязнаўчая гасціная “Падарожжа па Беларусі”, для людзей старэйшага ўзросту. Бібліятэкар расказала што чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць сваю малую радзіму. Успомніла нашых славутых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі і Францыск Скарына. Таксама успомніла нашых зямлякоў, якія старанна працавалі і ўзбагачалі нашу духоўную культуру, каб праславіць нашу Ашмяншчыну. Гэта гістарычныя асобы: Крыштаф Монвід Дарагастайскі, Анджэй Снядэцкі, Чэслаў Янкоўскі, Францішак Багушэвіч, Зыгмунд Мінейка. Для чытачоў была аформлена кніжная выстава “Край мой родны край гасціны”.

 t1 1

Дух мой высок...

20 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшлалітаратурная кампазіція «Дух мой высок...», прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Гіпіус. На мерапрыемстве бібліятэкар распавяла пра творчасць паэткі, якое было прасякнута адной вялікай любоўю – любоўю да Радзімы, і пра тое, што яна ўжо пры жыцці карысталася рэпутацыяй жывога класіка. Прысутныя змаглі адчуць веліч і сілу твораў Зінаіды Гіпіус, прачытаўшы ўслых вершы пра каханне, пра прыроду і пра Радзіму.

cl

Віншаванне юбіляра

1 лістапада споўнілася 80 гадоў адной з самых актыўных чытачак сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны, вязніцы фашысцкага канцлагера Селядцовай Марыі Ягораўне. Павіншаваць юбіляршу прыйшлі работнікі бібліятэкі і Гальшанскага цэнтра культуры і вольнага часу. Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныя ў прыпаднятым настроі правялі свой час. 

gol


КАСТРЫЧНІК

“ 60 + або элегантны ўзрост”

9 кастрычніка ў аддзеле бслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” для пажылых людзей  60 + або элегантны ўзрост. Вядучыя адкрылі пасяджэнне віншаваннем для пажылых людзей. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі, якія падарылі прысутным настаўнікі ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтва”. Прысутныя апладысментамі сустракалі кожны нумар артыстаў. Падчас пасяджэння ўдзельнікі клуба мелі магчымасць убачыць прэзентацыйны ролік, дзе былі змешчаны фотаздымкамі мерапрыемстваў з іх удзелам. Завяршылася ўсё святочным чаяваннем, падчас якога прысутныя з задавальненнем пагутарылі адзін з адным на розныя тэмы. А Канапаеў Федар Аляксеевіч, член аматарскага аб’яднання, для прысутных праспяваў некалькі песень. Пакідаючы бібліятэку, кожны ўдзельнік мерапрыемства ўзяў з сабой часцінку свята, душэўнай цеплыні, дабра і святочны настрой.

rajB rajB 2

rajB 3 rajB 4


Ніколі не старэйце душой


9 кастрычніка сельская бібліятэка аг.Жупраны запрасіла чытачоў сталага ўзросту на бібліятэчныя пасядзелкі “Ніколі не старэйце душой”. Спачатку бібліятэкар прадставіла кніжную выставу “Каб восень жыцця была маладой”, на якой былі сабраныя матэрыялы ў дапамогу захаванню здароўя, сацыяльныя праекты нашага грамадства, накіраваныя на падтрымку старэйшага пакалення і іншыя матэрыялы; звярнула ўвагу на падборку літаратуры “Высакародная сівізна ўзросту” – пажылыя ў мастацкай літаратуры. Падняў усім настрой музычны рэтра-канцэрт мясцовых артыстаў “Забытыя мелодыі юнацтва майго”. Свае вершы прадставіла пенсіянерка Валянціна Варановіч, якія склалі зборнік “Старасці ў тым няма, хто любіць жыццё, выдадзены ёю самастойна.

jup1 jup2

Текут года, как в книгах строки


5 кастрычніка сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла чытачоў сталага ўзросту на вечар-сустрэчу «Текут года, как в книгах строки». З задавальненнем, за кубкам гарбаты, яны дзяліліся сваімі ўспамінамі, абмяркоўвалі навіны, спявалі любімыя песні, жартавалі, удзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях, якія падрыхтавала для іх бібліятэкар. Да мерапрыемства была падрыхтаванакніжная выстава з праглядам літаратуры “Прававая абарона пажылых людзей”.

nov nov1






Наши года – не беда

5 кастрычніка сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў сталага ўзросту на вячоркі «Наши года – не беда». Падчас мерапрыемства прагучалі песні ў выкананні юных артыстаў, якія знайшлі водгук у сэрцах слухачоў, а вершаваныя радкі эмацыйна закранулі гасцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі ўсім здароўя і вясёлага настрою.

stan stan2



ВЕРАСЕНЬ
17 верасня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на вусны часопіс «Есть в травах и цветах целительная сила». Першы раздзел часопіса насіў назву “Лекавыя расліны – лекары здароўя”, другі – “Дзікарослыя лекавыя расліны”, трэці – “Правілы і тэрмін збірання лекавых раслін”. Гасцям бібліятэкар расказала аб карысці і разнастайнасці лекавых раслін, аб іх асаблівасцях і адрознені ад іншых раслін. Гасцям былі прапанаваны легенды аб лекавых раслінах, а таксама мастацкія радкі паэтаў розных часоў аб раслінах і кветках. Цікавыя факты і выказванні былі прапанаваны ў анкетах, распрацаваных да мерапрыемства. Прадоўжылася сустрэча ў імправізаваным фітабары, дзе ўсе ўдзельнікі частаваліся чай з мяты, рамонкаў, ліпавых кветак, кропу, сабраных уласнымі рукамі, а таксама ягад баярышніку. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памяткі “Правілы збору лекавых раслін”.
eSC W TRAWAH I CWETAH CELITELNAJA SILA 2 eSC W TRAWAH I CWETAH CELITELNAJA SILA 3
eSC W TRAWAH I CWETAH CELITELNAJA SILA 1 eSC W TRAWAH I CWETAH CELITELNAJA SILA 4
eSC W TRAWAH I CWETAH CELITELNAJA SILA 5
13 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” “Новае ў перыёдыцы для пажылых”. Бібліятэкар падрыхтавала агляд перыядычных выданняў па найбольш актуальных і хвалючых тэмах. Найбольшую цікавасць выклікаюць артыкулы па садаводству, кветкаводству, таму пад час мерапрыемства ўвага ўдзялялася папулярным часопісам, якія з задавальненнем чытаюць чытачы “залатога ўзросту”. Асобным пунктам бібліятэкар падабрала артыкулы аб павышэнні пенсійнага ўзросту і наогул аб пенсійнай сістэме ў Рэспубліцы Беларусь. Абмеркавалі на пасяджэнне і актуальныя тэмы палітычнага жыцця і канешне ж навінкі літаратуры.
Nowae u peryedycy dlia pajilyh 1 Nowae u peryedycy dlia pajilyh 2
Nowae u peryedycy dlia pajilyh 4 Nowae u peryedycy dlia pajilyh 3
10 верасня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Жупраны для пажылых людзей з аддзялення кругласутачнага прыбывання правяла інфармацыйную гутарку “Бяспека пажылых людзей у быце” у рамках адзінага Дня бяспекі. Яна расказала аб правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі, абыходжання з агнём, а таксама аб шкодзе, якую ўяўляюць для сталых людзей незнаёмыя расліны, якія могуць сустрэцца як на садовым участку, так і пры наведванні леса, або парка. Увазе прысутных быў прпанаваны відэаролік “Безапаснае жыццё, а значыць здаровае і шчаслівае”, а таксама агляд літаратуры па тэме сустрэчы.
Biaspeka stalyh liudey 2 Biaspeka stalyh liudey 3
Biaspeka stalyh liudey 4 Biaspeka stalyh liudey 1
6 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгардка Жупраны для людзей пажылога ўзросту праведзены этнічны час “Сувязь часоў – беларускі ручнік”. Вядучыя расказалі гасцям аб сакральным значэнні ручніка ў жыцці беларускага народа. Падрабязней сыпніліся на відах ручнікоў і на арнаменце, якім упрыгожвалі ўсе беларускія ручнікі. Госці даведаліся якія сімвалы вышываліся і што азначалі, у якіх выпадках выкарыстоўваліся ручнікі і шмат іншай цікавай інфармацыі. У час мерапрыемства гучалі вершы на беларускай мове, музычныя нумары ў выканні выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў. На прыканцы сустрэчы гасцям прыпаднеслі каравай на беларускім ручніку, якімя яны з задавальненнем частаваліся і дзяліліся ўспамінамі, якія ручнікі былі ў іх сем’ях.
Suwiaz casou - belaruski rucnik 5 Suwiaz casou - belaruski rucnik 1
Suwiaz casou - belaruski rucnik 2 Suwiaz casou - belaruski rucnik 3
Suwiaz casou - belaruski rucnik 4 Suwiaz casou - belaruski rucnik 6
ЖНІВЕНЬ
29 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны прайшоў тэйбл-ток пад назвай «Старшее поколение выбирает общение», дзе людзі старэйшага ўзросту за кубкам чаю змаглі абмяняцца рэцэптамі страў, загатовак на зіму, абмеркаваць цікавыя кнігі,часопісы, якія яны прачыталі, а таксама паўсядзённыя праблемы. Госці бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, конкурсе “Паэтэсы”, дзе трэба было знайсці рыфму да радка, конкурсе “ Спявай песню”, удзельнікам якога прапаноўвалася па некалькіх словах адгадаць і саспяваць песню. Напрыканцы мерапрыемства старэйшае пакаленне выказвала словы падзякі за тое, што яны, прыйшоўшы ў бібліятэку, не толькі могуць пачытаць, але і добра правесці свой вольны час.
starschee pokolenie wybiraet obschenie
24 жніўня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Каменны Лог абслугоўвала сталых людзей на даму. Пажылыя – гэта катэгорыя, якая патрабуе павышанай увагі і клопату з боку работніка бібліятэкі. Яны заўсёды з нецярпеннем чакаюць бібліятэкара ведаючы, што яна ласкава прапануе навінку, падкажа, параіць. Ды і настрой падыме, кожны раз пацікавіўшыся жыццём-быццём. Бо добрае слова так важна, асабліва для сталых. Чарговае наведванне чытачоў на даму не стала выключэннем, Алена Уладзіміраўна прынесла кнігі для кожнага па яго інтарэсах, прапанавала часопісы і атрымала заказы на кнігі для наступнага наведвання.
abslugouwanne stalyh na damu abslugouwanne stalyh na damu1
abslugouwanne stalyh na damu2
23 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны для чытачоў пажылога ўзросту была арганізавана чарговая гадзіна камп’ютарнай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”. Бібліятэкар прапанавала працягнуць усім жадаючым індывідуальнае заняткі па засваенні камп’ютара. Для жадаючых замацаваць асновы працы ў сетцы Інтэрнэт бібліятэкар падрыхтавала інфармацыю па тэмах “Што такое браўзэр”, “Пошук інфармацыі ў інтэрнэце”, “Захаванне інфармацыі з інтэрнэту на камп’ютар”, “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт” і “Відэа паведамленне ў сетцы Інтэрнэт”. У завяршэнні заняткаў удзельнікі самастойна заняліся пошукам цікавай ім інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.
aswoywaem kamputar jniwen aswoywaem kamputar jniwen1
aswoywaem kamputar jniwen22
22 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” для пажылых людзей раённай бібліятэкі “Свята трох спасаў”. Вядучыя адкрылі мерапрыемства віншаваннем са святамі Мядовага, Яблычнага і Арэхавага спасаў і распавялі, аб тым што кожнае свята звязана з пэўнымі гістарычнымі падзеямі і мае шматвекавыя традыцыі. На працягу мерапрыемства члены аб’яднання ўдзельнічалі ў конкурсе прыказак, прымавак, адказалі на пытанні віктарын. А завяршылася мерапрыемства святочным чаяваннем. Бібліятэкары прапанавалі гасцям пачастункі з атрыбутамі святаў: духмяны мёд, яблыкі, а таксама «яблычныя шарлоткі», пірог і хлеб, арэхі і цукеркі. Пакідаючы бібліятэку, кожны ўдзельнік мерапрыемства ўзяў з сабой часцінку свята.
swiata troh spasau2 swiata troh spasau
swiata troh spasau3 swiata troh spasau4
14 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” па тэме “Кнігі маладосці нашай”. Бібліятэкар падрыхтавала для чытачоў пажылога ўзросту падборку кніг, якімі яны зачытываліся ў гады сваёй юнасці і маладосці. Удзельнікі пасяджэння з захапленнем успаміналі свае любімыя творы: апавяданні, раманы, аповесці савецкіх і замежных пісьменнікаў, якія былі вельмі папулярнымі, а іх кнігі карысталіся вялікім попытам ў бібліятэках і кніжных крамах. Затым бібліятэкар прапанавала ім прыняць ўдзел ў літаратурнай віктарыне, адказваючы на пытанні якой чытачы ўспомнілі творчысць аўтараў беларускай, рускай і замежнай літаратуры, якія сёння з задавальненнем перачытвае як старэйшае так і малодшае пакаленне.
knigi maladosci naschay (4) knigi maladosci naschay (2)
7 жніўня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў фітавечар "Аптэка пад рукой". Здаўна людзі выкарыстоўваюць многія травы ў якасці лячэбных прэпаратаў. Расліны, садавіна, ягады часам дзейнічаюць на наш арганізм куды больш эфектыўна, чым таблеткі. Ведаючы карысныя ўласцівасці пэўных траў, можна вылечыць не адну хваробу. Прысутныя падчас мерапрыемства абмеркавалі, калі трэба збіраць розныя расліны, як сушыць і захоўваць лекавыя травы. Кожны з прысутных прынёс свой травяны збор і распавёў пра яго карысць для арганізма чалавека. У завяршэнні мерапрыемства ўсе змаглі атрымаць асалоду ад смаку духмянай травяной гарбаты.
kamLog kamLog1
ЛІПЕНЬ
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі 30 ліпеня адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” на тэму “Як захаваць жыццё і здароўе”. Падчас пасяджэння прысутныя пагаварылі пра лекавыя расліны, калі іх трэба збіраць і дзе можна знайсці, а таксама пра лячэбныя ўласцівасці асобных раслін. Было адзначана, што расліны маюць у сабе вялікі патэнцыял для падтрымкі здароўя чалавека. Навукоўцы ўсяго свету зараз даследуюць дзеянні розных раслін і ствараюць на аснове іх лекі, касметычныя вырабы. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі аматарскага аб’яднання звярнулі на фітачай і на тое, што пры сістэматычным ужыванні травяныя чаі ўплываюць на аздараўленчыя працэсы амаль усіх органаў чалавека. На выбар членам клуба была прапанавана дэгустацыя чаю з баярышніка, рамонка, маці-мачахі, мяты, садавіны і кміну. Акрамя таго, бібліятэкар прапанавала прысутным пазнаёміцца з літаратурай аб лекавых раслінах, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі.
sb gravsb grav0 sb grav1sb grav2

25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Пагаворым па душам» на тэму “На ўсе рукі майстры”. Людзі, захопленыя творчасцю, бачаць свет у яркіх, прыгожых фарбах. Многія з іх збераглі ўменне і навыкі матуль, бабуль, ім хочацца паказаць свае работы, перадаць вопыт і веды іншым. Менавіта таму бібліятэкары запрасілі чытачоў, якія займаюцца рукадзеллем, сустрэцца і расказаць пра захапленні, якім яны прысвячаюць большую палову вольнага часу. Расіцан Таццяна Дзмітрыеўна стварае прыгажосць з саломкі і на сустрэчу яна прыйшла разам з унукам Арцёмам. Прыгожыя архідэі, якія ніяк не адрозніш ад сапраўдных, вырабляе Гарбузава Яніна Іванаўна. У бібліятэцы, дзякуючы таленавітых людзям, з’явіўся спраўдны чароўны востраў, які, са згоды творцаў, будзе радаваць карыстальнікаў гарадской бібліятэкі да канца ліпеня.

gor gor1 gor2 gorod3

ЧЭРВЕНЬ
29 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душам”, якое называлася “Худзеем разам: прынцыпы здаровага харчавання”. Праблема здаровага харчавання ў Беларусі стаіць вельмі востра і з’яўляецца сацыяльна значымай. Па статыстыцы 60% жанчын і 50% мужчын, якія старэй за 30 год, маюць лішнюю вагу. І як вынік: атлусценне і звязаныя з ім хваробы скарачаюць жыццё чалавека. Прысутным была прапанавана выстава-прагляд “Активная жизнь – путь к долголетию”, на якой былі прадстаўлены кнігі па здароваму харчаванню і матэрыялы аб беражлівых адносінах да свайго здароўя.
Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (1) Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (2)
Hudeem razam pryncypy zdarowaga harcawannia (3)
29 чэрвеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Навасёлкі запрасіла ў госці людзей сталага узросту ў бібліякафэ “Чытай і адпачывай разам з кнігай”. Гасцям было прапанавана меню з кніжных страў. На закуску быў пададзены “Салат з прыказак і прымавак” і салат “Загадкавы”. Тым, хто любіць гарачае, прапаноўваліся “Смажаныя факты”, жаркое “Пачытай-ка” і рулецікі “ Аўтарскія”. На дэсэрт быў прапанаваны торт “Навінка”і кактэйль “Разумнікі”. Госці бібліякафэ з задавальненнем дэгусціравалі прапанаваныя стравы і напіткі цёплая атмасфера доўга не пакідала ўдзячных наведвальнікаў.
Cytay i adpacyway razam z knigay Cytay i adpacyway razam z knigay1
Cytay i adpacyway razam z knigay2
З 20 по 25 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны для чытачоў сталага ўзросту арганізоўвалася гадзіна камп’ютранай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”. Бібліятэкар прапанавала ўсім жадаючым наведваць індывідуальныя заняткі па асваенню камп’ютара. Па шматлікіх просьбах і пажаданнях, якія выказвалі чытачы, была падрыхтавана праграма заняткаў на тэму “Стварэнне пачтовай скрыні на mail.ru. Чытачы змаглі самастойна зарэгістраваць свій электронны адрас ў сеціве інтэрнэт і адзін аднаму напісаць паведамленне. У далейшым бібліятэкар прапанавала ім карыстацца камп’ютарам ў бібліятэцы, каб праз сваю асабістую электронную пошту адпраўляць пісьмы і паведамленні.
Aswoywaem kamputar Aswoywaem kamputar1
19 чэрвеня сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрсіла чытачоў пажылога ўзросту на чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” “Усе кветкі збярэм у букет”. Заўсёды прыемна атрымліваць у падарунак кветкі. Мастацтва складання букетаў мае старажытную гісторыю. Слова “букет” перакладаецца з французкай мовы як “прыгожа сабраная група кветак”. Кветкі апеты многімі паэтамі-лірыкамі, пра кветкі складзена многа песен. Пачалі пасяджэнне з гульні “Угадай мелодыю”. Неабходна было угадаць не проста назву песні і выканаўцу, а галоўнае пра якую кветку дадзеная песня. Пасля чаго вядучыя Наталля Молчан і Валянціна Горыд расказвалі цікавыя факты з гісторыі, міфы, легенды, звязаныя з адпаведнай кветкай. Вельмі цікава было даведацца чаму алая роза лічыцца сімвалам гарачага кахання, што ландыш быў любімай кветкай П.І. Чайкоўскага, паслухаць легенду, згодна з якой у бутоне жоўтага цюльпана закладзена шчасце і шмат інш. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу па тэме мерапрыемства, на якой былі прадстаўлены кнігі пра кветкаводства, кнігі з серыі “Маленькі прафесар” пра некаторыі кветкі нашай краіны, а таксама паэтычныя зборнікі беларускіх і рускіх паэтаў, якія ў сваіх вершах апяваюць прыгажосць кветак. Пасля гульні “Угадай мелодыю” вядучыя прапанавалі зачытаць некаторыя з вершаў. Гучалі вершы А. Фета, С. Ясеніна, Л. Кебіч, М. Башлакова і іншых беларускіх і рускіх паэтаў. Затым вядучыя прапанавалі яшчэ адно заданне: кожны з прысутных атрымаў невялікі ўрывак з верша. Неабходна было адказаць на пытанне пра якую кветку гэты верш і хто яго аўтар. У якасці падказкі можна было свабодна карыстацца паэтычнымі зборнікамі з выставы. Заданні ўсе былі выкананы хутка. На гэтым пасяджэнне было завершана. Прысутныя адзначылі, што ім было вельмі цікава.
Use kwetki zbiarem u buket (3) Use kwetki zbiarem u buket (4)
Use kwetki zbiarem u buket (8) Use kwetki zbiarem u buket (7)
Use kwetki zbiarem u buket (1)
15 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог для сталых людзей прайшоў гістарычны хранограф “Летапіс маёй Радзімы”. Бібліятэкар с прысутнымі разважалі аб тым, што адной з важнейшых задач сучаснасці з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне гісторыі не толькі свайго краю, але і той мясціны, дзе нарадзіўся, рос, рабіў першыя крокі ў сваім жыцці. А ўсё гэта пачынаецца з любові да бацькоўскага парога, да матчынай песні, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый. Бібліятэкар правяла агляд выставы-пазнання “Зямля бацькоў – зямля надзеі нашай”, прысвечанай Году малой Радзімы, на якой прадстаўлены матэрыялы аб нашым дзіўным краі і яго багатай і разнастайнай гісторыі. Літаратура на выставе прадстаўлена ў трох раздзелах. Першы раздзел “Ашмяншчына ў аб’ектыве часу”, старонкам ваеннай гісторыі прысвечаны другі раздзел “Не абмінула і нас вайна”, а трэці – “І сэрцу мілая старонка”.
Letapis mayi radimy Letapis mayi radimy1
МАЙ
24 мая ў сельскай бібліятэцы вёскі Будзёнаўка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” “Вясеннія клопаты ў садзе і агародзе”. Як падрыхтаваць насенне для пасадкі? Якую лепш выкарыстоўваць падкормку для садова-агародных культур? Як змагацца са шкоднікамі? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі абмеркаваны падчас пасяджэння. Больш падрабязна спыніліся на пытаннях пра барацьбу з мурашкамі і пра асаблівасці вырошчвання вінаграду. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай па тэме пасяджэння. Асабліва членаў аб’яднання зацікавілі часопісы “Мой прекрасный сад” і “Хозяин”, з якіх можна даведацца пра асаблівасці вырошчвання і догляду за многімі садова-агароднымі культурамі і знайсці шмат варыянтаў дызайну для свайго участка. Былі прагледжаны відэаролікі пра высокія градкі і пра капельны паліў, а таксама прагучалі песні ў выкананні работнікаў сельскага клуба, у тэксце якіх згадваюцца ягады, гародніна, садавіна, расліны. Прагучалі песні ў выкананні Валянціны Горыд “Ягода малина нас к себе манила...”, “Там смуглянка, молдаванка собирает виноград...”, “Калинка-малинка моя”, “Расцветали яблони и груши...”, “Один раз в год сады цветут”.
Wiasenniya klopaty u sade i agarode3 Wiasenniya klopaty u sade i agarode2
Wiasenniya klopaty u sade i agarode1 Wiasenniya klopaty u sade i agarode
Wiasenniya klopaty u sade i agarode4
24 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Гартаем сямейныя фотаальбомы”. Чытачы бібліятэкі сабраліся, каб паглядзець старыя фотаздымкі, успомніць сваіх родных: адным словам – акунуцца ў гісторыю сваёй сям’і. Асаблівую цікавасць выклікалі чорна-белыя фотаздымкі: неверагодна, але чорна-белыя здымкі з гадамі не трацяць сваёй якасці. Прысутныя не толькі разглядалі фота, але і расказвалі пра свае сем’і, пра традыцыі і захапленні.
Gartaem siameunye fotaalbomy
16 мая работнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” праведзена чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” “Дарагія сэрцу ўспаміны”, прысвечанае Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядучая пазнаёміла прысутных з паэтамі, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну і іх вершамі. Прайшла гульня “Угадай мелодыю”, дзе ўдзельнікі разгадвалі і спявалі мелодыі ваенных песень. Быў праведзены агляд мастацкай прозы пра Вялікую Айчынную вайну.
Daragiya sercu uspaminy (1) Daragiya sercu uspaminy (2)
КРАСАВІК
25 красавіка ў сельскую бібліятэку аграгарадка Станцыя Ашмяны былі запрошаны чытачы сталага ўзросту на гадзіну здароўя “Не старэйце, не хварэйце”. Бібліятэкар запрасіла прыняць удзел у мерапрыемстве фельшара аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская раённая бальніца” Карчэўскую Вікторыю Яўгенаўну. Яна расказала прысутным як аказаць першую медыцынскую дапамогу ў розных сітуацыях і прадэманстравала наглядны прыклад разам з удзельнікамі мерапрыемства. Медыцынскі рабнік нагада як правільна вызваць хуткую дапамогу і як весці сябе ў надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі не заставаліся пасіўнымі яны задавалі шмат пытанняў, якія тычацца не толькі аказання медыцынскай дапамогі, але і падтрымцы здаровага ладу жыцця і атрымалі даступныя адказы.
Ne stareyce, ne hwareyce Ne stareyce, ne hwareyce1
Ne stareyce, ne hwareyce2 Ne stareyce, ne hwareyce3
14 красавіка сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу аграгарадка Кальчуны арганізавалі інтэлектуальную сустрэчу “Брэйн-рынг” паміж камандамі “Юнасць” і “Мудрасць”. Вучні старэйшых класаў мясцовай школы і людзі сталага ўзросту спаборнічалі паміж сабой, дэманструючы веды ў галіне прыродазнаўства, літаратуры, на веданне прыказак, прымавак і фальклору. Шосты тур гульні быў прысвечаны адной з самых значных падзей бягучага года 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэнню Гродзенскай вобласці. На працягу ўсёй гульні захоўвала інтрыга і перамогу атрымлівала то адна, то другая каманда, але ў выніку – нічыя! Людзі “залатога ўзросту” засталіся задаволеныя, што іх вопыт і веды не саступілі маладосці, азарту і весялосці. А новае пакаленне ганарыцца тым, што прадэманстравала добрыя веды.

 

Breyn-ring4 Breyn-ring1

 

Breyn-ring2 Breyn-ring3

 

Breyn-ring

1 красавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне “Карысныя парады на заметку”. У час мерапрыемства вядучыя нагадалі, што 1 красавіка – дзень гумару, а таксама Міжнародны дзень птушак. Прысутныя расказвалі смешныя анекдоты з жыцця, паказалі сцэнку пра пенсіянераў. Свае байкі і гумарыстычныя вершы падарыла прысутным мясцовая паэтка Тэрэса Адашкевіч. Удзельніца аматарскага абднання, ашмянскай паэтка Галіна Даўгашэй напісала верш пра бібліятэку, які паклалаў на музыку Аляксандр Найраноўскі. Удзельнікі аб’яднання прапанавалі зрабіць гэту песню гімнам аб’яднання. Затым прысутным было прапанавана пагуляць у гульню “Поле цудаў”, а за кубачкам гарбаты абмеркавалі карысныя парады: як выбраць якасны мед, якія спецыі самыя карысныя, што мы ведаем пра часнок і іншыя. Прыемна было пачуць аповеды ўдзельнікаў пра самы незвычайны ўраджай,які яны выгадавалі на сваім прысядзібным участку.

Karysnya parady na zametku (1) Karysnya parady na zametku (2)

Karysnya parady na zametku (3) Karysnya parady na zametku (4)

Karysnya parady na zametku (5)

САКАВІК
23 сакавіка бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчуны Алена Шкелда сумесна з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу Марынай Палсцюк, Святланай Сярпейка і Ірынай Лапейка, наведалі жыхарку вуліцы Зарэчная Ждановіч Кацярыну Іосіфаўну старэйшага чытача бібліятэкі, удзельніцу фальклорнага калектыву “Скарбніца”, актывістку масавых мерапрыемстваў, каб павіншаваць яе з 85-годдзем. Шмат добрых пажаданняў юбілярша пачула ад работнікаў культуры, яны падарылі ёй кветкі і падарункі ну і неабышлося без віншавальных песен. А бібліятэкар як заўседы прынесла пачытаць цікавыя часопісы.

Winschwanne stareyshcaga cytaca (1) Winschwanne stareyshcaga cytaca (4)

Winschwanne stareyshcaga cytaca (2) Winschwanne stareyshcaga cytaca (3)

 

12 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Пагаворым па душам” на тэму “Паміж намі, жанчынамі…”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам аматарскага аб’яднання расказаць пра свае захапленні, у выніку чаго атрымалася прыгожая выстава-хобі: непаўторныя рэчы створаныя сваімі рукамі нясуць у сабе добрую энергетыку. Бібліятэкары расказалі прысутным пра цікавыя перыядычныя выданні і кнігі, у якіх можна знайсці шмат ідэй і парад, даведацца пра новыя тэхнікі рукадзелля.
Pamij nami jancynami (1) Pamij nami jancynami (2)

 

 

4 сакавіка бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрасць +” на пасяджэнне “Прыйшла Масленіца ў госці”. Шмат цікавых святаў у нашага народа з песнямі і танцамі, са святочным сталом ды гульнямі, з шырокай душой. Адным з самых запамінальных святкаванняў з’яўляецца бліновы тыдзеньабо Масленіца, які прыпадае на канец зімы пачатак вясны. Масленіцу пачынаюць адзначаць на працягу тыдня да Вялікага паста. У гэтым годзе масленічны тыдзень прыпадае з 4 па 10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву, якая расказваюць пра тое, што ў гэты дзень трэба рабіць. Напрыклад, панядзелак – сустрэча, аўторак – зайгрышы, серада – лакамка, чацвер – разгул, пятніца – цешчыны пасядзелкі, субота – залоўкіны вячоркі, нядзеля – прашчоны дзень. Вядома, сёння вельмі цяжка выканаць усе звычаі і абрады свята, бо масленічны тыдзень гэта не выхадныя, а звычайны працоўны тыдзень. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе. З вялікай увагай пажылыя людзі глядзелі мультымедыйную прэзентацыю, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу, кароткаметражны мастацкі фільм Выпадак на Масленіцу. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў, песняў і гульняў. Скончылася мерапрыемства дэгустацыяй бліноў, якія прыгатавалі бібліятэкары і ўдзельнікі мерапрыемства.

Pryischla Maslenica u gosti (2) Pryischla Maslenica u gosti (1)

Pryischla Maslenica u gosti (3)


ЛЮТЫ
28 лютага ў сельскую бібліятэку аграгарадка Гальшаны былі запрошаныя людзі, якім за 60, на гадзіну карыснай інфармацыі “Сакрэты даўгалецця”. Чытачка бібліятэкі, Т.К.Вярсоцкая, якая больш за сорак гадоў працавала медсястрой, дала рэкамендацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя. Яна адзначыла, што неабходна правільна харчавацца, не забываць актыўна рухацца, своечасова праходзіць медагляд, заэхоўваць рэжым дня. Яшчэ ада чытачка, прыхільніца здаровага ладу жыцця, В.М.Скадорова адзначыла, што актыўны адпачынак – шлях да даўгалецця; смехатэрапія, бібліятэрапія, пазітыўнае мысленне таксама дапамагаюць падтрымліваць жыццёвы тонус, супрацьстаяць старасці. М.Я.Селядцова распавяла аб выкарыстанні лекавых раслін для захавання і ўмацавання здароўя, пачаставала прысутных яблыкамі са свайго саду, а К.В.Садоўская і В.С. Гаўдыровіч падзяліліся рэцэптамі смачных і карысных страў. Прысутныя прагледзелі відэаролік “Аб правільным харчаванні пажылых людзей”. Загадчык бібліятэкі, Т.У. Іванова, зрабіла агляд выставы “Сакрэты даўгалецця”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы па наступных тэмах: “Рэкорды доўгажыхароў”, “Рух – шлях да даўгалецця”, “Аптэка ў прыродзе”, “Правільнае харчаванне”, “Карысныя рэцэпты”. Да сустрэчы была падрыхтавана выстава прадуктаў «Вкусненько и полезненько». У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пачаставаліся стравамі, прыгатаванымі па карысных рэцэптах.
Sakrety daygaleccia2 Sakrety daygaleccia
Sakrety daygaleccia1 Sakrety daygaleccia3

27 лютага сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка запрасіла удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы” на пасяджэнне, прысвечанае старажытнаславянскаму святу, якое сімвалізуе провады зімы і радасную сустрэчу вясны – “Масленіца прыйшла, бліны прынесла”. Нашы далекія продкі гэта свята адзначалі ў дзень вясенняга раўнадзенства, але пасля прыняцця хрысціянства дату святкавання прывязалі да праваслаўнай Пасхі. Масленіцу пачынаюць адзначаць за тыдзень да Вялікага посту і святкуюць цэлы тыдзень. У 2019 годзе масленічны тыдзень выпадае на 4-10 сакавіка. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання размова ішла пра гісторыю, традыцыі і сэнс свята Масленіца. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з традыцыямі кожнага дня масленічнага тыдня, прапанавала літаратуру, што ёсць у фондзе бібліятэкі па дадзенай тэме. Прысутныя жанчыны-гаспадыні з задавальненнем падзяліліся рэцэптамі прыгатавання галоўнай стравы гэтага свята – бліноў. Далей складалі прымаўкі пра Масленіцу, чыталі вершы, Яжэвіч Гэлена Станіславаўна, адна з членаў аб’яднання, зачытала свой новы верш, напісаны менавіта для дадзенай сустрэчы. Таксама прагледзелі кароткаметражны мастацкі фільм “Выпадак на Масленіцу”. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў. У канцы сустрэчы прысутныя з задавальненнем прагледзелі пастаноўку провадаў зімы і сустрэчы вясны, дзе ролі Зімы і Вясны сыгралі вучаніцы 8 і 9 класаў СШ № 1, якія з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі.

Maslenica pryischla bliny prynesla (1) Maslenica pryischla bliny prynesla (2)

Maslenica pryischla bliny prynesla (3) Maslenica pryischla bliny prynesla (4)

Maslenica pryischla bliny prynesla (5) Maslenica pryischla bliny prynesla (6)
Maslenica pryischla bliny prynesla (7) Maslenica pryischla bliny prynesla (8)
Maslenica pryischla bliny prynesla (9) Maslenica pryischla bliny prynesla (10)
Maslenica pryischla bliny prynesla (11) Maslenica pryischla bliny prynesla (12)

23 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў пажылога ўзросту на гутарку-параду “Дзелімся сямейнымі кулінарнымі рэцэптамі”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар, Анжаліка Дзямідава, расказала аб сакрэтах прыгатавання смачнай і здаровай ежы на аснове кнігі “Культура харчавання”. Затым удзельнікі мерапрыемства старэйшага ўзросту падзяліліся сваімі рэцэптамі, якія сталі традыцыйнымі для іх сям’і і іх заслужана можна назваць сямейнымі. Шыманская Таццяна Уладзіміраўна прадставіла на дэгустацыю свае семяйныя стравы «Трубочки на блюдечке» і «Пирог-творожок». Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных агляд перыядычных выданняў, на старонках якіх друкуюцца кулінарныя рэцэпты.
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami3 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami1 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami2
Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami4 Delimsia siameynymi kulinarnymi receptami5

 

23 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі запрасіла да сябе ў госці чытачоў сталага узросту на вечар пытанняў і адказаў “Правільнае харчаванне – залог даўгалецця”. Правільнае харчаванне – залог здароўя, сілы і прыгажосці жыцця. Яшчэ Гіпакрат казаў «Скажи мне, что ты ешь, и я скажу, чем ты болеешь». Бібліятэкар Шымановіч Наталля пазнаёміла прысутных з асноўнымі прынцыпамі правільнага харчавання, з культурай харчавання, з чаго пачынаецца правільнае харчаванне. Прысутныя на мерапрыемстве падзяліліся рэцэптамі карысных страў для захавання здароўя і даўгалецця. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Правильное питание – залог здоровья».
Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia1 Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia2
Prawilnae harcawanne - zalog daugaleccia

19 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на пасяджэнне «Ваши руки не для скуки». Калі чалавек працуе, то ён неабходны грамадству. Але надыходзіць час і чалавек выходзіць на ганаровы адпачынак і ў яго шмат вольнага часу. Менавіта гэта падштурхоўвае людзей заняцца справай, на якую не хапала часу. У час мерапрыемства пра сваё хобі расказаў самадзейны мастак Канапаеў Федар Аляксеевіч, майстар роспісу Пазняк Марыя Еўстаф’еўна, майстрыхі вязання спіцамі і кручком Рыжко Дамініка Анатольеўна і Вінцкоўская Антаніна Антонаўна, а Ціханскі Ігар і Скавінская Гелена Іосіфаўна расказалі прысутным пра тэхніку выканання сваіх работ з бісера. Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна, а кубачак гарбаты зблізіў прысутных.
Waschi ruki ne dlia skuki (2) Waschi ruki ne dlia skuki (3)
Waschi ruki ne dlia skuki (4) Waschi ruki ne dlia skuki (6)
Waschi ruki ne dlia skuki (7) Waschi ruki ne dlia skuki (8)
18 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Наш сябар Інтэрнэт”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”.
Бібліятэкар расказала асноўныя моманты работы на камп’ютары, як можна знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Удзельнікі паспрабавалі самі знайсці старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў інтэрнэце, зайсці на яе і пазнаёміцца з інфармацыяй. Таксама прысутным было цікава ўбачыць відэаматэрыялы, якія змешчаны на сайце бібліятэкі. Чытачы выказалі думку, што цяпер яны могуць ведаць пра ўсе бібліятэчныя навіны не выходзячы з дому.
Nasch siabar internet (1) Nasch siabar internet (2)
Nasch siabar internet (3)
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог 16 лютага для людзей пажылога ўзросту, быў падрыхтаваны інфармацыйны агляд перыёдыкі “Паштовы дыліжанс”, дзе бібліятэкар пазнаёміла прысутных жанчын з разнастайнасцю жанраў і тэм часопісаў і газет, якія паступаюць у бібліятэку, зрабіла анонс апошніх нумароў часопісаў “Гаспадыня”, «Хозяин», «Народный доктор», “Алеся” і іншых. Кожны выказаў сваё суб’ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.
Paschtowy dylijans
15 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Журавінка” “Роздум над паэзіяй Аркадзя Куляшова”, якое прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, пазнаёміла з выставай твораў, напісаных Аркадзям Куляшовым.
Rozdum nad paeziyay Arkadia Kuliaschowa
СТУДЗЕНЬ
З 2019 года ў сельскай бібліятэцы вёска Будзёнаўка працуе аматарскае аб’яднанне для людзей сталага ўзросту “Добрыя сустрэчы”. На першым арганізацыйным пасяджэнні 25 студзеня выбралі Савет аб’яднання, абмеркавалі мэты і задачы на будучы год, план работы і план правядзення наступнага пасяджэння. Акрамя таго, бібліятэкар паказала для прысутных відэа-прэзентацыю “Галерэя ўспамінаў” мерапрыемстваў, што праводзіліся для пажылых людзей у 2018 годзе ў бібліятэцы. Удзельнікі аб’яднання прагледзелі 2 жартоўныя сцэнкі аб жыцці пажылых людзей, падрыхтаваныя дзецьмі, чытачамі бібліятэкі і паўдзельнічалі ў вяселых конкурсах. Першае пасяджэнне аб’яднання атрымалася вясёлым і запамінальным.
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (3)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (1)
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (4)Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (5)
Arganizacynae pasiadjenne Dobrya sustrecy (6)
18 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны для людзей сталага ўзросту прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Адрас таленту – Баруны” прысвечана 215-годдзю з дня нараджэння слыннага земляка Антона Эдварда Адынца, паэта, ураджэнца барунскай зямлі. Вядучы пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй дзеяча польскай культуры, але ва ўсёй яго творчасці яскрава прасочваюцца беларускія матывы. Пачаткам, калыскай яго творчасці была Гейстунская зямля. Трывалыя веды і гарт характару дала Барунская базыльянская школа. Тэмы і паэтычныя вобразы падказалі маляўнічыя краявіды Ашмяншчыны. Мы ганарымся, што Гейстунская зямля дала свету Антоні Эдварда Адынца, які ўзбагаціў сваёй творчасцю польскую культуру і прынёс славу нашай Барунскай зямлі. Ён пакінуў пасля сябе яркі след і годную памяць. На мерапрыемства былі запрошаны вучні і настаўнікі дзіцячай школы мастацваў, якія выканалі музычныя кампазіцыі. Вядучыя чыталі вершы паэта, такія як "Песня філарэтаў", "Анакрэотык", "Невядома што, альбо Рамантычнасць" і інш.
Adras talentu - Baruny (1)Adras talentu - Baruny (2)
Adras talentu - Baruny (3)
11 студзеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў сталага ўзросту на гадзіну камп’ютарнай граматнасці “Асвойваем камп’ютар”, у рамках раённай бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”. Бібліятэкар расказала асноўныя моманты, якія неабходна ведаць каб карыстацца інтэрнэтам, пазнаёміла з браузерамі Operа і Google і паказа як з дапамогай іх знайсці патрэбную інфармацыю і скапіраваць яе на камп’ютар або флэшку. Таксама бібліятэкар паказала як зарэгістрыраваць старонку ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” і паказала наглядна як ёй карыстацца. Яна паказала старонку ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у “Аднакласніка”, памагла падпісацца на яе і расказала, што цяпер чытачы змогуць знаёміцца з навінамі бібліятэчнага жыцця не выходзячы з дому.
Aswoywaem kampyutar1 Aswoywaem kampyutar
Aswoywaem kampyutar2
10 студзеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасілі ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Мудрость +” на інтэлектуальна-забаўляльную гульню “Поле цудаў”, прысвечаную навагоднім святам “Навагодні калейдаскоп”. Гульня праводзілася па ўсіх правілах вядомага тэлевезійнага ток-шоў. У гульні прынялі ўдзел 9 ігракоў, якія адказвалі на пытанні вядучага ў трох турах. Па выніках фінальнага тура перамогу атрымала Грышан Ганна Фёдараўна, якая выкарыстала магчымасць пагуляць у суперігру і атрымала галоўны прыз. Пад час гульні ўдзельнікі ўспаміналі назвы зімовых святаў, народныя абрады, традыцыі і звычаі, а таксама літаратурныя творы аб зіме, Ражастве і Новым годзе і пісьменнікаў. У час паэтычнай паўзы свае творчыя здольнасці дэманстравала прысутным Даўгашэй Галіна Аляксандраўна, мясцовая паэтка і член аматарскага аб’яднання. Паэтка прачытала некалькі сваіх вершаў, расказала пра знакавыя мясціны ў яе жыцці, сустрэчы з вядомымі людзьмі. Музычную паўзу запоўніла Суравец Віялета, якая цудоўна выканала песні на зімовую і навагоднюю тэматыку. Добры настрой панаваў у зале, на тварах прысутных былі ўсмешкі. Мерапрыемства атрымалася цікавае, пазнавальнае і яркае.
Nawagodni kaleydaskop (3) Nawagodni kaleydaskop (1)
Nawagodni kaleydaskop (2) Nawagodni kaleydaskop (4)
Nawagodni kaleydaskop (5) Nawagodni kaleydaskop (6)
Nawagodni kaleydaskop (8) Nawagodni kaleydaskop (7)
9 студзеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшоў агляд літаратуры “Кнігі вашай маладосці”. Чытачы сталага ўзросту сабраліся ў бібліятэцы, каб успомніць маладосць, успомніць тыя гады, на якія яна выпала, а яшчэ – кнігі тых гадоў. Бібліятэкар падрыхтавала выставу літаратуры, якая была папулярная ў 70-80-я гады. Чытачы ўважліва слухалі агляд літаратуры, а пасля з радасцю ўспаміналі прачытаныя імі кнігі. У кожнага свая любімая. Час быў цяжкім, але заўсёды знаходзіліся хвілінкі для чытання любімых кніг. Успомніліся і цікавыя выпадкі, калі кнігі чыталіся крадком ад бацькоў, а таксама калі каб атрымаць любімую кнігу ў бібліятэцы трэба было запісвацца ў чаргу, але не гледзячы ні на якія перашкоды людзі сталага ўзрусту не страцілі жадання чытаць і пазнаваць штосьці новае і цікавае для сябе і застаюцца самымі адданымі чытачамі бібліятэкі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным, удзельнікі выбралі кнігі каб перачытаць іх дома ва ўтульнай абстаноўцы.
Knigi waschay maladosci2 Knigi waschay maladosci1
Knigi waschay maladosci Knigi waschay maladosci3

 

pobedGR
Soc. garant
olimp
AbaneR
kartabrend
 Welodvijenie
bezwizowy wezd
  
100Bssr
BelarusPom
korrup
nasekenie
sport
001329 806694
avgust
             
75year
 Rolik
 kalend2019
 chronic2018
 kartamuz
 groditogi
 Korobchicy
    
       
RizVN Login