2 кастрычніка сельскакя бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасіла чытачоў на выставу-прэзентацыю “Бабуліны рукі”. Наведвальнікам былі прадстаўлены вырабы старэйшых майстрых аграгарадка: Шэдзько Святланы Анатольеўны (бісерапляценне), Бабойць Валянціны Іванаўны (вязанне спіцамі), Шыманскай Ніны Васільеўны (вязанне кручком), Зайчык Праскоўі Макараўны (вышыўка) і інш. Чытачам было цікава пазнаёміцца з таленавітымі землякамі і іх мастацтвам. Некаторыя былі прыемна ўражаны, бо ўпершыню ўбачылі іх мастацкія вырабы.