25 студзеня музей Дугі Струвэ сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны наведалі студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. М.Танка. Госці пазнаёміліся з ідэяй стварэння музея Дугі Струвэ "Дуга, якая аб'ядноўвае народы і культуры", яго мэтай – зборам інфармацыі па гісторыі вымярэння Дугі Струвэ, аб яе галоўных заснавальнікаў – В. Струвэ, К. Тэнэра, І. Ходзькі, звестках аб краінах, народах і мясцовасцях, дзе знаходзяцца пункты Геадэзічнай Дугі Струве.
22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі адзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі ўрок-конкурс “Квітней, родная мова” . На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №1. Бібліятэкары расказалі прысутным гісторыю свята, зачыталі словы Я.Янішчыц і Цёткі пра беларускую мову. У час мерапрыемства гучалі вершы М.Танка, П.Панчанкі, М.Мятліцкага і іншых беларускіх паэтаў , прысвечаныя мілагучнай і спеўнай беларускай мове.
25 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшло свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі “Кніжкіны імяніны”. Юныя чытачы Зенковіч Юліана, Зенковіч Данііл і Янкоўскі Андрэй расказалі вершы пра кнігу. На свята завітала Баба-Яга (Віткоўская Анастасія) і Каралева Кніга (Баркоўская Марына).
21 красавіка Ашмянская раённая бібліятэка ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” правяла гучныя чытанні “Францыск Скарына – гуманіст, асветнік, першадрукар”, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
6 мая музей Дугі Струвэ сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны наведала дэлегацыя Гулбенскага краю Латвіі. Загадчык бібліятэкі Алёна Юневіч расказалагісторыю стварэння музея і правяла экскурсію па ім.
28 чэрвеня сельскія бібліятэкі аграгарадка Кальчуны і вёскі Будзёнаўка сумесна з аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу аграгарадка Кальчуны і ДУА “Кальчунская сярэдняя школа” арганізавалі і правялі ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Купала-Колаўскія чытанні” літаратурна-музычную гасцёўню “Неўміручы голас беларускіх песняроў”. Мерапрыемства было прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купала і Якуба Коласа. Вядучыя Алена Шкелда, Наталля Аўсюкевіч, Карына Пяткевіч пазнаёмілі прысутых з жыццёвым і творчым шляхам песняроў.
21 ліпеня ў сельская бібліятэцы аграгарадка Кальчуны прайшла паэтычная гадзіна“Л'ецца верш пра край ашмянскі”, прысвечаная паэзіі мясцовых паэтаў. Гучалі вершы Генуэфы Кеўры, Ігара Спірыдовіча, Ядзвігі Чаплінскай, Ірыны Ізбіцкай аб родным краі. Чытала свае вершаваныя радкі Паліна Каханоўская, вучаніца 5 класа мясцовай школы, якая прысвяціла іх Малой Радзіме.
11 жніўня ў сацыяльна-інфармацыйным цэнтры сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчуны прайшло чарговае пасяджэнне клуба старастаў вёсак “КУТ”, кіраўніком якога з’яўляецца бібліятэкар Алена Шкелда. Тэма пасяджэння – “Стараста на службе народа і ўлады”.
14 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі адбылосяраённае літаратурна-тэатралізаванае свята “Паклонімся беларускаму слову”, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У пачатку мерапрыемства удзельнікаў мерапрыемства павіталі сам Францыск Скарына, кніга “Псалтыр” і кніга сучаснасці, ролі якіх выконвалі артысты раённага цэнтра культуры. Вядучыя Вольга Тарашкевіч і Сяргей Жылік пазнаёмілі прысутных з жыццём і дзейнасцю беларускага кнігадрукара.
16 лістапада ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правяла для супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў семінар “Роля бібліятэчных устаноў раёна ў папулярызацыі экалагічных ведаў”. Семінар адбыўся на базе раённай дзіцячай бібліятэкі г.Ашмяны, якая з’яўляецца эка-школай па распаўсюджванні прыродазнаўчых ведаў сярод карыстальнікаў бібліятэк. Работа ў экалагічным накірунку вядзецца адпаведна раённай бібліятэчнай праграмы “Экалогія. Кніга. Грамадства” на 2016 – 2018 гг., часткай якой з’яўляецца і правядзенне семінара бібліятэкараў.
Адкрыла семінар дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Марына Рамуальдаўна Белавус. Наступным было выступленне галоўнага спецыяліста Ашмянскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзя Іосіфавіча Былінскага, які прадставіў “Экалагічнае дасье Ашмянскага раёна”.
15 кастрычніка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правяла чарговаепасяджэнне клуба “Сустрэча”, прысвечанае 70-годдзю Ашмянскага Народнага драматычнага тэатра, – “Тэатр: лёсы і ролі”. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся пастаянныя члены клуба, а таксама прыхільнікі і аматары тэатральнага жыцця горада.
14 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрасіў вучняў 9 “А” класа УА “Сярэдняя школа №1 г.Ашмяны” на краязнаўчую гадзіну “Даследчык Ашмяншчыны – Чэслаў Янкоўскі”. Яна была прымеркавана да 160-годдзя з дня нараджэння нашага слыннага земляка – пісьменніка, гісторыка, краязнаўцы, перакладчыка, журналіста, ураджэнца вёскі Паляны.