10.12.1956 г. у в.Васюкі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзілася Балінская Галіна Іванаўна (1956), перадавік сацыяльна-культурнай сферы, культработнік. Закончыла Сольскую СШ (1973), Гродзенскае культасветвучылішча (1975), Мінскі інстытут культуры (1984). З 1975 г. у Ашмянах. Працавала метадыстам Ашмянскага РДК, старшым інспектарам аддзела культуры Ашмянскага РВК. 1.09.1997 г. Г.І.Балінская назначана загадчыкам аддзела культуры Ашмянскага РВК, з 1.07.2013 г. па 1.11.2015 г. – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага РВК. Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.
Высокі прафесійны ўзровень дапамагаў Галіне Іванаўне выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інавацыйныя метады. Сведчаннем гэтага з’яўляецца рэалізацыя міжнародных праектаў, прыцягненне інвестыцый у культуру.
За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё самадзейнага мастацтва ў раёне Г.І.Балінская ўзнагароджана Нагрудным Знакам Міністэрства культуры Беларусі (2013), Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015), Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2005), іншымі граматамі абласнога і раённага ўзроўняў.
Крыніцы інфармацыі:
1. Балінская Галіна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020.– С. 38-39.
2. Г.І.Балінская // Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы /уклад. Л. М. Мальцава. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. - С.243.