6.12.1967 г. у в.Стрэльчыкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся Кеда Эдуард Эдуардавіч (1967–1987), удзельнік Афганскай вайны 1979–1989гг.
У 1983 г. Эдуард скончыў 8 класаў СШ №3 г.Ашмяны, у 1986 г. – Ашмянскае ПТВ №192. У лістападзе 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Ашмянскім РВК. Служыў у Афганістане, механік-вадзіцель. Радавы Э.Э.Кеда загінуў 1.06.1987 г. Падраздзяленне, у якім служыў Эдуард, вярталася пасля баявой аперацыі ў лагер. У час прыпынку на адпачынак воінаў атакавалі душманы. Сярод загінуўшых быў і Эдуард Кеда.
Пахаваны ў в.Паляны Ашмянскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За баявыя заслугі”. Імем Эдуарда Кеды названа вуліца ў г.Ашмяны.
Крыніцы інфармацыі:
1. Кеда Эдуард Эдуардавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.599–600. (Загінулі ў Афганістане).
2. Кеда Эдуард Эдуардавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 38.