30.10.1920 г. у в.Алешкаўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. нарадзіўся Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч (1920–1994), педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі (1968). Закончыў тры курсы Гомельскага педінстытута (1946). У час Вялікай Айчыннай вайны курсант Там-боўскага пяхотнага вучылішча, у канцы 1941 г. прымаў удзел у абароне Масквы. (1942). У 1942–1944 гг. у школах Краснаярскага краю: выкладчык, дырэктар. З 1944 г. у Беларусі: выкладчык Бывалаўскай НСШ Лоеўскага раёна (1945), інспектар Ашмянскага райана (1946), выкладчык Ашмянскага педвучылішча (1946–1957), выкладчык беларускай мовы і літаратуры, завуч школы-інтэрната (1957–1984).. Дэлегат Усесаюзнага з’езда настаўнікаў (1968). Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, значком “Выдатнік народнай асветы”.
Крыніцы інфармацыі:
1. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 35.
2.. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.562. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).