18.11.1961 г. у в.Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч, беларускі і расійскі спартсмен (футбол). Вучыўся і рос на Гомельшчыне. Першая каманда, за якую выступаў, – “Гомсельмаш”, потым у камандах “Дынама” (Мінск), “Лакаматыў” (Масква), “Спартак-Аланія” (Уладзікаўказ), германскіх “Барусія” (Дортмунд і “Баер”) (Юрдынген), “Спартак” (Масква). Чэмпіён ХХІУ Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіён Расіі (1996, 1997), уладальнік Кубка Расіі (1998). Выступаў за зборныя СССР (правёў 21 гульню), Расіі (17 гульняў). Пасля завяршэння гульнявой кар'еры – футбольны трэнер.
Крыніцы інфармацыі:
1. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 37.
2. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 582. (Спартыўны гонар Ашмяншчыны).
18.11.1991 г. у адпаведнасці з загадам Мытнага камітэта СССР “Аб стварэнні мытных органаў” створана Ашмянская мытня, дзейнічаць пачала з чэрвеня 1992 г. У 2017 г. спыніла сваё існаванне. з 1.10.2017 г. Зона адказнасці Ашмянскай мытні перайшла пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ашмянская таможня // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.508–509. (Прадпрыемствы, арганізацыі, установы).
2. Ашмянская мытня // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 36.