15.09.1920 г. у в.Ясень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. нарадзілася Парфеновіч Феня Васільеўна (1920–2016), ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельніца партызанскага руху ў Беларусі. Разведчыца партызанскага атрада асобага прызначэння «Храбрецы», які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай і Пінскай абласцей Беларусі. Удзельніца аперацыі па знішчэнню эшалона з хімічнай зброяй, які накіроўваўся ў раён баёў Курскай бітвы. Немцы збіраліся ўпершыню прымяніць гэты від знішчэння. У выніку падрыву эшалона былі здабыты балоны з хімікатамі і адпраўлены ў Маскву. За баявыя заслугі ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны за доблесць і мужнасць 1-й ступені”, юбілейнымі медалямі. Працавала бухгалтарам. З пачатку 90-х гадоў жыла ў Ашмянах. Памерла 5.03.2016 г.
Крыніцы інфармацыі:
1. Парфеновіч Феня Васільеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 31.
2. Некревич, А. Воспоминания о войне, цветы и поздравления/ Анна Некревич; фото// Ашмянскі веснік.-2010.-25 верасня.- С.6.
О Парфенович Фене Васільевне, партизанке, разведчице.
3. Санюк, А. Цветы – отважной разведчице Фене/ Аліна Санюк//Ашмянскі веснік.-2015.-30 верасня. С.5.
О Парфенович Фене Васільевне, партизанке, разведчице партизанскага отряда “Храбрецы”.