5.09.1960 г. у в.Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. нарадзіўся. Крот Аляксандр Міхайлавіч, беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1997). Закончыў Гальшанскую СШ (1977, залаты медаль), факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ (1982). З 1982 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), з 1993 г. – загадчык лабараторыі мадэліравання самаарганізавальных сістэм інстытута. Прафесар кафедры БДУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, магістраў, дыпломнымі работамі студэнтаў. Лаўрэат прэмій Мінскага абласнога праўлення Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў СССР у галіне навукі і тэхнікі (1987), камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1990). Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Крыніцы інфармацыі:
1. Крот Аляксандр Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 30.
2. Крот Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 567. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне).
З 5 верасня 2017 г. на тэрыторыі Ашмянскага раёна функцыянуе Дзяржаўная ўстанова "Ашмянскі фізкультурна-спартыўны клуб". Займаецца арганізацыяй і правядзеннем спартыўна-масавых і спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў у раёне. Усе мерапрыемствы праводзяцца на бязвыплатнай аснове, любы жыхар раёна мае магчымасць прыняць удзел і залічыцца ў групу па кірунку. У клубе працуюць 3 інструктары-метадысты.
Крыніцы інфармацыі:
1. https://dumki.by/firm/oshmyanskiy-rayonnyy-fizkulturno-sportivnyy-klub