16.08.1926 г. нарадзілася Цітко Раіса Іванаўна (1926–1977), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Месца нараджэння – в.Юраўляны на Беласточчыне (цяпер тэрыторыя Польшчы). Пасля вайны пераехала жыць на Ашмяншчыну. З 1952 г. па 1974 г. працавала свінаркай у саўгасе “Перамога” (зараз КСУП “Кракоўка”) Ашмянскага раёна. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1960). Памерла 14.01.1977 г.
Крыніцы інфармацыі:
1. Цітко Раіса Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2017. С. 31.
2. Цітко Раіса Іванаўна // Памяць: Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003.– С. 546. (Вызначыліся працай. Герой Сацыялістычнай працы).
3. Николаев, Ю.И. Материнский наказ / Ю.И.Николаев // Памяць : Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 546—548. (Вызначыліся працай. Герой Сацыялістычнай працы). Аб Цітко Раісе Іванаўне.