15.08.1951 г нарадзілася. Шкелда Алена Адольфаўна, бібліятэкар, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Бібліятэкар года” (2006). Месца нараджэння – в.Курчоўцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум (1984). На працягу 50-ці гадоў (з 1971 г. і па сённяшні дзень) працуе ў Кальчунскай сельскай бібліятэцы Ашмянскага раёна. Дзякуючы высокім арганізатарскім здольнасцям і прафесіяналізму А. Шкелды Кальчунская бібліятэка з’яўляецца адной з лепшых у Гродзенскай вобласці. Была пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (2000, 2019). Больш за 30 гадоў А.Шкелда з'яўлялася дэпутатам Кальчунскага сельскага Савета, апошнія гады – стараста аграгарадка Кальчуны.
Крыніцы інфармацыі:
1. Шкелда Алена Адольфаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны,С. 30 – 31.
2. Шкелда Елена Адольфовна / под ред. И.В. Чекалова // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Женщины Беларуси. Т. 1. — Мн.: Энциклопедикс, 2011. - C. 164.