23.07.1945 г. нарадзілася Філіповіч Тамара Уладзіміраўна, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2006), Жанчына года-2008 у Беларусі. Месца нараджэння – в.Васількі Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл.(Украіна). На Ашмяншчыне з 1964 г. Закончыла Палтаўскі тэхнікум мясной прамысловасці (1964), Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (1971), Усесаюзны інстытут стандартызацыі, якасці і метралогіі (1976), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1990). Працоўную дзейнасць пачала ў 1964 г. на Ашмянскім мясакамбінаце. Пачынала майстрам каўбаснага цэха, затым – галоўны інжынер прадпрыемства, у 1978–2015 гг. дырэктар ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”. Пад яе кіраўніцтвам Ашмянскі мясакамбінат дасягнуў высокіх паказчыкаў дзейнасці, стаў прадпрыемствам з высока-аснашчаным тэхналагічным працэсам.
Крыніцы інфармацыі:
1. Філіповіч Тамара Уладзіміраўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2019. С. 29.
23.07.1950 г. у г.Ашмяны нарадзіўся Рамулевіч Віктар Баляслававіч, Заслужаны трэнер Беларусі (1987).. Закончыў СШ №1 (1964), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1971). Трэнер па ручным мячу (гандбол) Ашмянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Падрыхтаваў алімпійскага чэмпіёна А.С.Барбашынскага.
Крыніцы інфармацыі:
1. Рамулевіч Віктар Баляслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2019. С. 30.