12.08.1919 г. нарадзіўся Чэрскі Міхаіл Канстанцінавіч (1919–2011), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Месца нараджэння – г.Сяміпалацінск (Казахстан). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За адвагу”, “За заслугі”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” . Пасля вайны жыў і працаваў у Ашмянах: майстар СПТВ-192, рабочы ПЭСа, быў заснавальнікам духавога аркестра Ашмянскага РДК.
Крыніцы інфармацыі:
1. Чэрскі Міхаіл Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2018. С. 23.