30.07.1908 г. у г.Іркуцку (Расія) нарадзіўся Генрык Дэмбінскі (1908–1941), удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1920–1930-я гады жыў у Ашмянах, Закончыў Ашмянскую гім-азію (1927), пасля паступіў у Віленскі ўніверсітэт (аддзяленне права). З канца 1932 г. узначаліў антыфашысцкую групу Студэнцкая лявіца “Фронт”, якая аб’ядноўвала прагрэсіўную моладзь. У 1935 г. з’яўляўся адным з заснавальнікаў легальнай антыфашысцкай газеты “Папросту”, удзельнічаў у Антыфашысцкім кангрэсе работнікаў культуры ў Львове (16–17 мая 1936 г.). У 1937 г. асуджаны на 4 гады турмы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў інспектарам раённага аддзела народнай асветы (Вілейка, Ганцавічы).
Расстраляны 12 жніўня 1941 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Ганцавічах.
Крыніцы інфармацыі:
1. Дэмбінскі Генрык // Памяць : Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003.– С. 211–212. (Выпускнікі Ашмянскай гімназіі).