22.08.1929 г. у г.Віцебск нарадзіўся Міхеенка Аляксандр Антонавіч (1929–2008), беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, акцёр, рэжысёр, артыст народнага тэатра. У Ашмянах з 1944 г. А.А.Міхеенка стаяў ля вытокаў стварэння Ашмянскага народнага тэатра. Самадзейны тэатр узнік пры Ашмянскім РДК адразу пасля вайны. У тэатры ім сыграна больш за сто роляў. Гэта артыст шматпланавага жанру. Больш за 40 гадоў А.Міхеенка загадваў пастановачнай часткай тэатра.