22 ліпеня 1944 г. аднавіла сваю работу Ашмянская гарадская электрастанцыя, пашкоджаная ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Будынак гідраэлектрастанцыі, які захаваўся да нашых дзён (каля Барунскага маста, на левым беразе р.Ашмянкі), быў пабудаваны ў 1927 г. 1.04.1931 г. налічвалася 627 абанентаў, працяг лініі 9 км 171 м.
Працавала да красавіка 1959 г. Пасля яе закрыцця горад і раён пачаў забяспечваць электраэнергіяй Ашмянскі ўчастак электрасетак. Апошні дырэктар электрастанцыі В.С.Гусь.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ашмянская гарадская электрастанцыя // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 526. (Прадпрыемствы, аоганізацыі і ўстановы, якія існавалі ў 1940-1990 гг.).
22 ліпеня 2010 г. тэатральнаму лялечнаму гуртку “Праменьчык” Ашмянскага РДК прысвоена званне “народны”. Дзіцячы тэатральны лялечны калектыў “Праменьчык” створаны ў 2003 годзе на базе Гальшанскага сельскага Дома культуры.
Заснавальнік і бясменны кіраўнік калектыву да 2017 года – творчы таленавіты спецыяліст Вольга Баляславаўна Кузьміцкая. На сёняшні час узорны тэатральны лялечны калектыў “Праменьчык” працуе на базе Ашмянскага раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Сальнікавай Елізаветы Валер’еўны.
Крыніцы інфармацыі:
1. Народны (узорны) аматарскі калектыў Рэспкублікі Беларусь : Пасведчанне ад 22 ліпеня 2010 №87.