З 10.07.1944 г. раённая газета «Знамя свободы» пачала выходзіць у легальных умовах (у 1943–1944 гг. выдавалася падпольна, друкавалася ў Ашмянскай друкарні). Рэдактар – У.А.Бабарыкін, наборшчыкі – С.Г.Зельдан, П.П.Аляксееў.
Крыніцы інфармацыі:
1. Гродзенскае абласное унітарнае паліграфічнае прадпрыемства “Ашмянская друкарня” // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 512. (Прадпрыемствы, арганізацыі, установы).
10 ліпеня 1944 г. створана Ашмянскае лясніцтва, у складзе Ашмянскага лясгаса. Займала плошчу лясоў на ўсёй тэрыторыі раёна. Сёння ў складзе Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Смаргонскі доследны лясгас”. Кантора лясніцтва першапачаткова размяшчалася ва ўрочышчы Сухая. Цяпер на вуліцы Льнозаводская, 4. Сёння лясніцтва займае плошчу 3093 тыс. га, з іх пакрытая лесам 11 634 тыс. га. Размешчана на тэрыторыі Навасёлкаўскага, Жупранскага, Гродзінскага і часткі Каменналогскага сельсаветаў. Лясніцтва падзелена на 4 майстарскія ўчасткі і 15 лясных абходаў. За 2018 г. пасаджана 29,1 га лесу, нарыхтавана на розныя мэты 12,053 тыс. кубаметраў драўніны.
Крыніцы інфармацыі:
1. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Смаргонскі доследны лясгас” Ашмянскае лясніцтва // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 20–21.