06.07.1915 г. у в.Якелеўшчына Ашмянскага р-на нарадзіўся Шукелойць Антон Антонавіч (1915–2017), грамадскі і культурны дзеяч. Закончыў Ашмянскую гімназію (1935) і Віленскі ўніверсітэт. Займаўся вывучэннем беларускай этна-графіі, спяваў у студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. Быў членам сацыялістычнага гуртка (Ашмяны), якім кіраваў адвакат Барановіч.
У 1939–1941 гг. ствараў беларускія школы на Ашмян-шчыне. Быў школьным інспектарам-метадыстам, настаўнікам беларускай СШ. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета. На другі дзень пасля пачатку вайны арыштаваны (уцёк у час налёту нямецкай авіяцыі). У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі ў Мінску.
Пасля вайны ў эміграцыі ў г. Нью-Йорк (ЗША). З 1975г. – старшыня Беларуска-Амерыканскага аб’яднання, член рэдакцыі газеты “Беларус”, член Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.
Крыніцы інфармацыі:
1. Шукелойць Антон Антонавіч / Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 28.
2. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794 – 1991. Энц. даведнік. У 10 т. – Т. 3. кн. 2. – Мн:, 2003.