19 чэрвеня 1941 г. выйшаў апошні даваенны нумар раённай газеты «Знамя свободы» (захоўваецца разам з іншымі газетамі за 1939 – 1941 гг. у выглядзе фотакопій у Ашмянскім раённым краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча). Рэдактарам на той час працаваў А.В.Яблонскі (кастрычнік 1940 – чэрвень 1941). Друкавацца газета пачала з 21.10.1939 г. на беларускай мове. Першапачаткова – орган упраўлення Ашмянскага павета і г.Ашмяны; потым – орган павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта З 5.02.1940 г. – орган РК КП(б)Б і райвыканкома. Першым рэдактарам газеты працаваў М.А.Лабаты (кастрычнік 1939 – красавік 1940), потым В.С.Іваноўскі (красавік – верасень 1940 г.). Тыраж газеты складаў 3000 экзэмпляраў у 1939 г. і 2500 экзэмпляраў у 1940 – 1941 гг.
Крыніцы інфармацыі:
1. Рэдакцыя раённай газеты // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 518 – 519. . (Прадпрыемствы, арганізацыі, установы).
19.06.1914 г. у Ашмянах нарадзіўся Рубацкі Уладзімір Піліпавіч (1914–1981), Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959). Закончыў Ашмянскую гімназію (1932), Віленскае тэхнічнае дарожнае вучылішча, два курсы юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1935). Служыў у польскім войску падхарунжым першага пяхотнага палка. Да 1944 г. працаваў у Ашмянах ва ўстановах, звязаных, у асноўным, з будаўніцтвам і эксплуатацыяй дарог.
У час нямецка-фашысцкай акупацыі Ашмяншчыны прымаў удзел у барацьбе з гітлераўцамі.
З 1944 г. у Беларускім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, у філармоніі і акадэмічным тэатры оперы і балета Літвы. У.П.Рубацкі ства-рыў каля 30 мастацкіх вобразаў, выконваў літоўскія і рускія песні, песні замежных кампазітараў. Асноўныя партыі, выка-наныя спеваком: Анегіна, Роберта (“Яўгеній Анегін”, “Іала-нта” П.Чайкоўскага), Рыгалета, Жэрмона, Яга (“Рыгалета”, “Трывіята”, “Атэла” Дж. Вердзі), Дэмана (“Дэман” А.Рубінш-тэйна), Сільвія (“Паяцы” Р.Леанкавала) і інш. Памёр 27 мая 1981г.
Крыніцы інфармацыі:
1. Рубацкі Уладзімір Піліпавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 18.
19.06.1954 г. у в.Анжадава Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. у сям’і настаўнікаў нарадзілася Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Гомельскае абласное аддзя-ленне) (2007), член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Вершы пачала пісаць у час вучобы (друкаваліся ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”, абласной “Гродзенская праўда”). Закончыла Ашмянскую СШ №2 (1970), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы. З 1974 г. настаўніца СШ №3 г.Ашмяны. Больш за дваццаць пяць гадоў жыве ў г. Прылукі Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Працавала загадчыкам раённага аддзела культуры, 13 гадоў выкладала эстэтыку і літаратуру ў Прылуцкай пап-раўча-працоўнай калоніі для непаўналетніх. На мясцовым тэлебачанні “Эфір-ТV” вяла аўтарскую праграму “Правінцыяльны дыялог”. Журналіст рэгіянальнага выдання “Прылуччына”. Сцэнарыст, аўтар і рэжысёр двух фільмаў самадзейнай кінастудыі (“Яшчэ не позна”,“Дом нашых надзей”).
Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. У 1999 г. выйшла аповесць “Зона грае блюз”, кніга “Красавік кахання”, у 2000 г. – кніга “Жанчына, якая нешта ведае”. Выдадзены рускамоўны зборнік вершаў «Прошлогодний дождь», кнігі “Ведзьма з будучыні”, “На берагах любові”. У выдавецтве “Мастацкая літаратура” (Мінск) у 2008 г. выйшла аповесць на беларускай мове “Смарагдавыя каралі”. Друкавалася ў шматлікіх калектыўных зборніках і выданнях Украіны, Расіі, Беларусі. Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі “Трыумф” (2000). Дыпламант і пераможца ў адной з намінацый абласнога конкурсу “Жанчына года – 99”.
Крыніцы інфармацыі:
1. Бандарэвіч, Л. На берагах любові: [інтэрв’ю з пісьменніцай, уражэнкай Ашмянскага раёна Ліліяй Васільеўнай Бандарэвіч] / Лілія Бандарэвіч; падрыхтаваў Юрка Голуб // Гродзенская праўда. — 2005. — 27 кастрычніка. — С. 8.
2. Каранеўскі, А. Пісьменніца, паэтка, журналіст : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч –Чарненка] / А. Каранеўскі // Ашмянскі веснік. — 2002. — 16 кастрычніка. — С. 2.
3. Лісоўская, А. “Усё часцей мне цяпер не спіцца, на Радзіму хачу я сваю” : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч –Чарненка ў Гальшанскай дзіцячай бібліятэцы] / А. Лісоўская // Ашмянскі веснік. — 2003. — 20 жніўня. — С.
4. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал. : Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне).
5. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2018. — С. 18-19.