18.06.1932 г. у г.Паставы Віцебскай вобл. нарадзіўся Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч (1932–2007), Заслужаны ўрач БССР (1978). Закончыў Пастаўскую СШ (1951), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957). Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу Ашмянскага р-на, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 г. Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 60-90-я гг. ХХ ст. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу” і імя М.І.Пірагова. Памёр у 2007 г., пахаваны на гальшанскіх могілках.
Крыніцы інфармацыі:
1. Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 566. (Вызначыліся працай).