31.05.1965 г. на х.Асінаўка непадалёку ад Ашмян нарадзіўся Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч, самадзейны паэт, педагог. Закончыў Барунскую СШ, філфак БДУ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Ашмянскага раёна: базавых Анкудскай, Вайшнарышскай, Жураўскай, Муравана-ашмянкоўскай СШ (дырэктар), працаваў інспектарам аддзела адукацыі Ашмянскага РВК.
Вершы пачаў пісаць у школьным узросце. Друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, раённай газеце “Ашмянскі веснік”, з вершамі выступаў на рэспубліканскім радыё. Запрашаўся на сустрэчы з чытачамі ў бібліятэкі раёна. Ашмянскай раённай бібліятэкай выдадзены зборнікі вершаў “Хвіліны шчасця і самоты” (2002), “Сонца ў хвалях блакіту” (2007). Памёр у 2006 г.
Крыніцы інфармацыі:
1. Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2019.–С. 27.
2. Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 587—588.