25.05.1955 г. у в.Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобл. нарадзіўся Бізюк Уладзімір Аляксандравіч, педагог, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2019). Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, фізічны факультэт. Пасля заканчэння быў накіраваны на працу ў г.Светлагорск Гомельскай вобласці. З 1985 г. у Ашмянах. На працягу 1996-2019 гг. дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”. За шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі Ашмянскага раёна рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 67 ад 26.06.2019 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны”.
Крыніцы інфармацыі:
1. Бізюк Уладзімір Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019.– С. 26–27.
2. Бизюк Владимир Александрович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.