12.05.1918 г. нарадзіўся Кляцкоў Леанід Герасімавіч (1918–1999), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Месца нараджэння – в.Шыліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобл. Па адукацыі настаўнік. З 1935 г. на савецкай і камсамольскай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1955). У 1952 –1960 гг. працаваў 1-ым сакратаром Ашмянскага РК КПБ. З 1960 г. загадчык аддзела, сакратар Мінскага абкама партыі, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю абкама партыі і аблвыканкама, намеснік старшыні аблвыканкама. З 1966 г. загадчык аддзелаў ЦК КПБ, з 1972 г. 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1989 г. інспектар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1974 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1059 – 1963 і 1967 – 1975 гг.
Памёр у ліпені 1997 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Імем Л.Г.Кляцкова называўся сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў у Ашмянскім раёне – СВК імя Кляцкова (1997–2016).
Крыніцы інфармацыі:
1. Кляцкоў Леанід Герасімавіч// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 24-25.
2. Кляцкоў Леанід Герасімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 578. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).
12.05.1931 г. у Ашмянах нарадзіўся Урбановіч Вітольд, польскі мастак. Пасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Закончыў акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956). Сябра таварыства мастакоў “Кракоўская група” (1961). Выкладаў у каталіцкім універсітэце ў Любліне. Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выстаў з 1956 г. (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.
Крыніцы інфармацыі:
1. Урбановіч Вітольд // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 23.
2. Урбановіч Вітольд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572.