04.05.1970 г. у г.Ашмяны нарадзіўся Барбашынскі Андрэй Станіслававіч, чэмпіён ХХV Алімпійскіх гульняў 1992 г. у Барселоне (Іспанія), выступаў у складзе аб’яднанай каманды СНД па гандболу. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2006). Свой чэмпіёнскі шлях пачаў у 12 гадоў у ДЮСШ г. Ашмяны пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Рамулевіча. Выступаў за гандбольны клуб “СКА-Мінск” (1988–1995) пад кіраўніцтвам знакамітага трэнера Спартака Мірановіча (з адным гадавым перапынкам 1993–1994, калі выступаў за іспанскі гандбольны клуб “Хувентуд”). Пазней паспрабаваў свае сілы ў венгерскім “Фотэксе”, доўгі час выступаў за нямецкія клубы “Хамельн”, “Эмсттэдэн”. Іншыя спартыўныя дасягненні: чэмпіён свету сярод юніёраў 1989 г., бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 1991 г., чэмпіён СССР 1989 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР 1990 г., бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1991 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату СНД 1992 г., уладальнік Кубка СССР 1989 г.
Сёння Андрэй Барбашынскі жыве ў Беларусі. Дырэктар сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Гуд Найт” ТАА (“Good night”), г. Мінск. Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ХХV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне. Устаноўлена правядзенне міжнароднага турніру па гандболу сярод юнакоў на прызы алімпійскага чэмпіёна Барбашынскага А. С.
Крыніцы інфармацыі:
1. Барбашинский Андрей Станиславович. – Рэжым доступу: http:// ru.wikipedia.org/wiki.
2. Долготович, Б.Д. Барбашинскій Андрей Станиславович/ Б.Д.Долготович// Почетные граждане белорусских городов: биограф. справочник. – Минск: Беларусь, 2008. – С. 230.
3. Красковский, В. Почёт за бой, почёт за труд / Валентин Красковский // Гродзенская праўда. – 2006. – 7 кастр.. – C.2.
4. Попко, И. Ю. Андрей Барбашинский: о выдающемся спортсмене Ошмянского района / И.Ю. Попко // Звезды гродненского спорта. – Мн.: Попурри, 2007. – C.129-133.
5. Рыбік, Л. Верны сын сваёй краіны: аб алімпійскім чэмпіёне А.Барбашынскім/ Людміла Рыбік // Ашмянскі веснік. – 2018 – 16 мая (№ 36). – С.5. (Сэрцам адданы роднай зямлі).