11.04.1952 г. загадам Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР № 86 пры Ашмянскім райкамгасе была адкрыта раённая будаўнічая кантора. Сёння – адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) “АГАТ-будсервіс” (1995). Знаходзіцца па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, д. 173. Арганізацыя праводзіць рамонтна-будаўнічыя работы не толькі ў Ашмянах і Ашмянскім раёне (медыцынскія ўстановы, школы, жыллё і інш.), але і ў сумежных раёнах.
Крыніцы інфармацыі:
1. Адкрытае акцыянернае таварыства “АГАТ-будсервіс” // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 501.