10.04.1951 г. у в.Падгаі Граўжышкоўскага сельскага Савета Ашмянскага раёна нарадзілася Чаплінская Ядзвіга Іосіфаўна, самадзейная паэтка, педагог. Закончыла пачатковую школу ў Падгаях, базавую школу ў Вялікіх Вайшнарышках і сярэднюю школу ў Гальшанах. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы выкладала беларускую мову і літаратуру ў Клявіцкай школе, а затым увесь час працавала ў Вайшнарышскай базавай школе.
Паэзіяй захапляецца з дзяцінства, але пісаць пачала ў час працы настаўніцай. Яе паэтычныя творы прысвечаны прыгажосці беларускай зямлі, чалавечай дабрыні і душэўнасці, родным людям. Лаўрэат абласнога конкурсу да 90-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі «Поэзия – души движенье», пераможца раённага конкурсу патрыятычнай песні сярод устаноў адукацыі ў намінацыі “Вольная тэма”, удзельніца літаратурнага пленэру “Паэтычная вясна” у Літве і інш.
3 1991 г. друкуецца на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік”. Вершы Я.Чаплінскай уключаны ў зборнік “Сустрэчы”, выдадзены ў рамках міжнароднага праекта “Два бакі – адна гісторыя і культура”. Аўтар зборніка вершаў “Мелодыі маёй душы” (2015).
Крыніцы інфармацыі:
1. Беліцкая, А. Душа паэта – тонкая струна / Аліна Беліцкая // Ашмянскі веснік. – 2015. – 4 лістапада. – С. 3.
2. Санюк, А. Ад родных ніў, ад роднай хаты… / Аліна Санюк // Ашмянскі веснік. – 2010. – 4 верасня. – С. 5.
3. Санюк, А. Песняй душэўнай віталі вяскоўцаў / Аліна Санюк // Ашмянскі веснік. – 2014. – 27 жніўня. – С. 3.
4. Чаплінская Ядзвіга Іосіфаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2020. – С. 21-22.