31 сакавіка 1952 г. у г.Дзятлава Гродзенскай вобл. нарадзілася Лузіна Валянціна Міхайлаўна, педагог, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2013). Закончыла Гродзенскі Дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Ашмянскага раённага камітэта КПБ, сакратаром Іўеўскага райкама партыі, намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД. Узнагароджана юбілейнымі медалямі “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы інфармацыі:
1. Лузина Валентина Михайловна: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступу: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.
2. Лузіна Валянціна Міхайлаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 20 – 21.
3. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. Лузина Валентина Михайловна. – Рэжым доступу: http://house.gov.by/ru.
31 сакавіка 1931 г. устаноўлена новая турбіна гарадской электрастанцыі ў Ашмянах. Будынак гідраэлектрастанцыі, які захаваўся да нашых дзён (каля Барунскага маста, на левым беразе р.Ашмянкі), быў пабудаваны ў 1927 г. 1.04.1931 г. налічвалася 627 абанентаў, працяг лініі 9 км 171 м. У 1936 г. электрастанцыя выпрацавала 95 тыс. кВт· гадз, у 1940 г. 182 тыс. кВт·гадз. У гады Вялікай Айчыннай вайны гарадская электрастанцыя была пашкоджана нязначна і 22.07.1944 г. уведзена ў строй. Працавала да красавіка 1959 г. Пасля яе закрыцця горад і раён пачаў забяспечваць электраэнергіяй Ашмянскі ўчастак электрасетак. Апошні дырэктар электрастанцыі В.С.Гусь.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ашмянская гарадская электрастанцыя // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 526. (Прадпрыемствы, аоганізацыі і ўстановы, якія існавалі ў 1940-1990 гг.).